Навіны на тэму: палітвязьні
11.07.2012 Справу Пачобута могуць «пашырыць»
Сёння Андрэя Пачобута выклікалі ва Упраўленне следчага камітэту РБ па Гродзенскай вобласці.
11.07.2012 Валянцін Стэфановіч: “Закон аб амністыі палітызаваны самімі ўладамі”
Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” пракаментаваў, чаму не выпадае чакаць вызвалення палітвязняў паводле прынятага закона аб амністыі і адзначыў, што ўлады штучна ўжылі палітызацыю супраць апанетаў рэжыма, якія знаходзяцца за кратамі.
11.07.2012 Бяляцкі: «Траціна атрада вызваляецца, але не я»
Лукашэнка 9 ліпеня падпісаў закон «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы». Тэкст адпаведнага нарматыўнага прававога акта зарэгістраваны 10 ліпеня ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, піша БелТА.
10.07.2012 Дашкевіч кідае выклік сістэме
У адказ на магчымае завядзеньне новай крымінальнай справы палітычна асуджаны Зьміцер Дашкевіч напісаў 10 ліпеня начальніку калёніі дакумант, які зьдзекліва назваў “яўка з павіннаю”.
07.07.2012 ПА АБСЕ заклікае Беларусь да неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітзняволеных
Парламенцкая асамблея АБСЕ заклікала Беларусь неадкладна і без папярэдніх умоў вызваліць і апраўдаць усіх палітзняволеных. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе ПА АБСЕ, адпаведная рэзалюцыя была прынятая 7 ліпеня ў рамках ХХI сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць 4—9 ліпеня ў Манака.
07.07.2012 Сяргея Каваленку прызналі "злосным парушальнікам рэжыму"
Так віцебскага сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ ахарактарызавалі ў магілеўскай калоніі №19, дзе ён адбывае пакараннне. Статус "злоснага парушальніка рэжыму" абмяжоўвае палітвязня ў яго правах - у прыватнасці, абмежаванні тычацца магчымасці карыстацца дасланымі грашовымі сродкамі.
07.07.2012 Акцыя ў падтрымку палітвязняў у Хоцімску
У людных месцах гарадскога пасёлка Хоцімск 5-6 ліпеня з’явіліся ўлёткі “Палітычным зняволеным важная ваша падтрымка”, у якіх мясцовых жыхароў заклікалі дасылаць палітзняволеным лісты і паштоўкі салідарнасці.
06.07.2012 Пракуратура патрабуе ўзмоцніць пакаранне Васілю Парфянкову
24 ліпеня Мінскі гарадскі суд павінен разгледзець касацыйную скаргу актывіста.
06.07.2012 Як вырашыцца пытанне з вызваленнем палітвязняў?
Адзін з кіраўнікоў праваабарончага цэнтра "Вясна" Таццяна Равяка лічыць, што падрыхтаваны і прыняты парламентам, але пакуль непадпісаны кіраўніком дзяржавы закон аб амністыі не дае надзеі на вызваленне палітычных зняволеных.
05.07.2012 Палітвязні перадусім
«Палітыка Еўрапейскага саюза адносна Беларусі не можа змяніцца да таго часу, пакуль не будзе вырашана пытанне з палітычнымі зняволенымі», — заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН пасол Вялікабрытаніі ў Мінску Розмары Томас.
05.07.2012 Мікола Статкевіч - у "чарзе" да карцара
Каб патрапіць у карцар, у магілёўскай турме №4 трэба дачакацца "чаргі". Аб гэтым палітвязень паведаміў сваёй жонцы падчас тэлефанавання.
04.07.2012 Мікалаю Аўтуховічу могуць не даць спаткання з дачкой і жонкай
Раней меркавалася, што асуджаны ваўкавыскі прадпрымальнік можа спаткацца з імі ў канцы ліпеня.
04.07.2012 Андрэю Молчану прысудзілі штраф за несанкцыянаваны пікет
У судзе Першамайскага раёна адбылося слуханне па справе актывіста "Еўрапейскай Беларусі”. 19 траўня ў знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг у Мінску, за што быў жорстка збіты міліцыянтамі. Яму было вынесена абвінавачваюць па артыкуле 23.34 КаАП - несанкцыянаванае пікетаванне. Суддзя - Сяргей Анатольевіч Люштык.
03.07.2012 Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Васіля Парфянкова
24 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйную скаргу Васіля Парфянкова.
02.07.2012 Грамадзянская супольнасць заклікае вызваліць палітвязняў
Рэзалюцыя з такім заклікам была прынятая 30 чэрвеня на канферэнцыі Нацыянальнай платформы. Ганаровым сябрам каардынацыйнага камітэта быў зноў абраны праваабаронца Алесь Бяляцкі, які зараз знаходзіцца за кратамі.










