Навіны на тэму: палітвязьні

Турэмнае кіраўніцтва цісне на Францкевіча праз пагрозы іншым вязням

23.07.2012 Турэмнае кіраўніцтва цісне на Францкевіча праз пагрозы іншым вязням

Такім чынам палітвязня спрабуюць ізаляваць, пазбавіць камунікацыі з людзьмі.

“Пакуль Алесь Бяляцкі і іншыя палітвязні голасу ЕС не чуюць”

23.07.2012 “Пакуль Алесь Бяляцкі і іншыя палітвязні голасу ЕС не чуюць”

Такі асноўны пасыл публікацыі ў аўтарытэтным незалежным палітычным выданні EUobserver.com, аўтар якой, Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Суэр Белхасэн, звяртаецца да Еўрасаюза ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі.

Аляксей Гаўруцікаў: "Групы Статкевіча не рэгіструюць, блытаючыся ў законах" (дапоўнена)

20.07.2012 Аляксей Гаўруцікаў: "Групы Статкевіча не рэгіструюць, блытаючыся ў законах" (дапоўнена)

"Зняволены не можа балатавацца, гэта так. Але ініцыятыўная група па зборы подпісаў – гэта іншае, гэта ж яшчэ не вылучэнне Статкевіча ў кандыдаты", - віцебскі прыхільнік палітвязня мусіў тлумачыць акруговай камісіі, што яна дэманструе няведанне Выбарчага кодэксу, калі адмаўляецца рэгістраваць ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча.

Магілёў: сябра камісіі выкінула дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітвязня Статкевіча

20.07.2012 Магілёў: сябра камісіі выкінула дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітвязня Статкевіча

У Магілёве дзяжурныя сябры акруговай выбарчай камісіі №87 адмовіліся прымаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітзняволенага Мікалая Статкевіча - проста выкінулі іх у сметніцу, хоць паводле закону мусілі прыняць і зарэгістраваць для далейшага разгляду на паседжанні камісіі.

Бялыніцкія актывісты дасылаюць палітвязням віншаванні да Дня незалежнасці

20.07.2012 Бялыніцкія актывісты дасылаюць палітвязням віншаванні да Дня незалежнасці

“Зараз у сувязі з гэтай перадвыбарчай мітуснёй праблема палітвязняў неяк адышла на другі план нават у дэмакратычным асяродку, - кажа бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч.- Між тым гэта праблема па-ранейшаму застаецца нявырашанай і аб ёй нельга забывацца ні ў якім выпадку".

19.07.2012 У Мінску пройдзе вечарына салідарнасці з палітвязнямі

Падзея прымеркаваная да дня нараджэння палітвязня Змітра Дашкевіча.

Заява Amnesty International адносна крымінальнага пераследу Змітра Дашкевіча

18.07.2012 Заява Amnesty International адносна крымінальнага пераследу Змітра Дашкевіча

Беларускаму вязню сумлення Змітру Дашкевічу пагражае падаўжэнне тэрміну зняволення на адзін год за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. Большую частку свайго зняволення ён правёў у штрафным ізалятары.

18.07.2012 У дачыненні да Змітра Дашкевіча распачата новая крымінальная справа

Пра гэта было аб'яўлена сёння раніцай у перадачы "Зона Х" ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Зміцера Дашкевіча

17.07.2012 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Зміцера Дашкевіча

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў сувязі з пагрозай новага крымінальнага пераследу Зміцера Дашкевіча.

16.07.2012 Каваленка атрымаў дазвол на доўгатэрміновае спатканне са сваякамі

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 19, атрымаў дазвол на доўгатэрміновае спатканне са сваякамі. Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка Сяргея Каваленкі Алена.

Афіцыйнае папярэджанне за расцяжку "Свабоду Статкевічу!"

14.07.2012 Афіцыйнае папярэджанне за расцяжку "Свабоду Статкевічу!"

Яўгена Парчынскага, актывіста з Наваполацку, выклікалі ў міліцыю, каб вынесці папярэджанне пра адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных акцый. Гэта здарылася пасля таго, як у інтэрнэце з'явіліся звесткі пра тое, што ў горадзе вісела расцяжка "Свабоду Статкевічу!"

Пікеты дзеля свабоды ўсіх беларускіх палітвязняў (дадаецца)

13.07.2012 Пікеты дзеля свабоды ўсіх беларускіх палітвязняў (дадаецца)

Па ўсёй краіне працягваецца агульнабеларуская акцыя ў падтрымку зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага” і іншых палітвязьняў. Падачу заявак на правядзеньне пікетаў, прымеркаваных да гадавіны зняволеньня Алеся Бяляцкага – 4 жніўня – арганізавалі сябры праваабарончага цэнтра “Вясна” і актывісты грамадскіх аб’яднаньняў. Толькі за апошнія дні да яе далучыліся прадстаўнікі Мазыра, Бабруйска, Барысава.

"Мабільная" расцяжка "Свабоду Статкевічу" у Наваполацку

12.07.2012 "Мабільная" расцяжка "Свабоду Статкевічу" у Наваполацку

Актывісты суполкі "Свабодны рэгіён" вырашылі, што няма сэнсу пакідаць расцяжку з патрабаваннем вызваліць палітвязня мясцовым міліцыянтам. Таму вырашылі вывесіць некалькі разоў.

Мікалай Аўтуховіч: “Ніхто не можа мяне запалохаць”

12.07.2012 Мікалай Аўтуховіч: “Ніхто не можа мяне запалохаць”

Палітвязень выказвае бадзёры настрой у сваіх і лістах, дзе піша, што гатовы да ўсяго і погляды свае змяняць не будзе.

12.07.2012 Ігара Аліневіча залічылі ў «злосныя парушальнікі»

Пра гэта актывіст анархісцкага руху, які адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, паведаміў ў лісьце да сваёй маці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства