Навіны на тэму: палітвязьні
03.08.2012 Замежныя праваабаронцы і арганізацыі выказваюць падтрымку Бяляцкаму і іншым палітвязням
Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацыяў з розных краін, якія ўваходзяць у «Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі».
03.08.2012 Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі: што, дзе, калі? (відэа)
4 жніўня ўпершыню будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацый з розных краін, якія ўваходзяць у “Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”.
01.08.2012 Цяжка хворы Вячаслаў Дашкевіч баіцца не дачакацца свайго сына з турмы
На мінулым тыдні журналіста і галоўнага рэдактара са шматгадовым стажам наведалі сябры ГА“Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
01.08.2012 Скаргу Сяргея Каваленкі разгледзяць у ААН
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу палітзняволенага Сяргея Каваленкі на яго першы прысуд. 7-га студзеня 2010 года ён узняў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй елцы ў Віцебску.
01.08.2012 Сайт palitviazni.info - і на замежных мовах
Неўзабаве з’явяцца новыя моўныя версіі сайту – англійская, польская і руская. Гэта дазволіць пашырыць інфармацыю аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, аб стане палітычных вязняў.
31.07.2012 Мікалая Дзядка прызналі “схільным да захопу закладнікаў”
Пра гэта паведаміў бацька зняволенага актывіста Аляксандр Дзядок. “І гэта пры тым, што Мікалай ужо два месяцы сам-насам знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу”, – кажа ён.
31.07.2012 Камісія магілёўскай турмы № 4 адмовілася змякчыць рэжым утрымання Мікалаю Статкевічу
Аб гэтым Статкевіч паведаміў у лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч. Паводле яе слоў, ён напісаў ліст па адбыцці 10 сутак у штрафным ізалятары.
30.07.2012 Паўлу Севярынцу далі трохдзённы адпачынак
Сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу дазволены трохдзённы адпачынак, паведаміла 28 ліпеня прэс-служба БХД.
29.07.2012 Баранавічы: Пікет за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў забаронены
Грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк атрымалі ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 4 жніўня.
27.07.2012 Супольная заява 15-ці міжнародных парламентарыяў па сітуацыі ў Беларусі
У рамках кампаніі шэфства над беларускімі палітычнымі зняволенымі, арганізаванай "Libereco - Partnership for Human Rights", еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі ініцыяваў супольную міжнародную заяву па сітуацыі ў Беларусі.
27.07.2012 Жодзіна: У правядзеньні пікету 4 жніўня – адмовіць
Гарадзкія ўлады Жодзіна забаранілі мірны пікет, заяўлены на 4 жніўня праваабаронцамі з мэтаю патрабаваньня вызваленьня ўсіх палітвязьняў, а таксама вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
26.07.2012 Паўлу Севярынцу прапанавалі распісацца ў тым, што да яго не можа быць прыменена амністыя
Паўлу Севярынцу, аднаму з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", афіцыйна адмоўлена ў амністы.
23.07.2012 Заўтра Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Васіля Парфянкова
24 ліпеня а 10-й гадзіне раніцы ў Менскім гарадскім судзе пачнецца разгляд касацыйнай скаргі грамадскага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне ўмоваў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом (артыкул 421 КК РБ).
23.07.2012 Палітвязні ў турмах у адным кроку ад новых прысудаў
У арсенале тых, каму давераны лёсы асуджаных, ёсць дастаткова метадаў, якія выглядаюць законна, для таго, каб ператварыць асуджэнне нават у пажыццёвае.
23.07.2012 FIDH патрабуе неадкладна і безумоўна вызваліць Змітра Дашкевіча
"Мы пішам, каб выказаць нашу заклапочанасць з нагоды новага расследавання, распачатага супраць грамадскага актывіста, кіраўніка палітычнай арганізацыі “Малады фронт” сп. Змітра Дашкевіча, які 24 сакавіка 2011 г. быў прысуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму № 13 у Глыбокім, і які, як чакаецца, будзе вызвалены 18 снежня 2012 года", -- гаворыцца ў адкрытым лісце Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) на адрас Прэзідэнта Беларусі.










