Навіны на тэму: палітвязьні
15.08.2012 Брэст: Спынена разбіральніцтва па справе салідарнай прабежкі Уладзіміра Малея
У аддзяленні было праведзена разбіральніцтва па факту бегу Малея 4 жніўня па вуліцах Брэста ў майцы з выявай Алеся Бяляцкага на знак салідарнасці з арыштаваным старшынёй Праваабарончага цэнтра “Вясна” і іншымі палітзняволенымі.
13.08.2012 Сяргей Каваленка 12 сутак у ШЫЗА
Пра гэта Радыё Свабода 10 жніўня паведаміла жонка палітвязьня Алена Каваленка.
13.08.2012 Васіль Парфянкоў чакае этапу на Валадарцы
Палітвязень Васіль Парфянкоў чакае этапу ў следчым ізалятары №1 па вуліцы Валадарскага ў Менску. Гэта звычайная практыка, пры якой асуджаныя чакаюць накіраваньня ў калоніі ад тыдня да двух.
12.08.2012 Баранавічы: Статкевіча–старэйшага павіншавалі з Днём нараджэння сына Мікалая
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 12 жніўня павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча з Днём нараджэння яго сына Мікалая, які адбывае турэмнае зняволенне у Магілёўскай турме № 4 узмоцненага рэжыму.
10.08.2012 Зміцер Дашкевіч: “Паедзем, пакатаемся і па іншых зонах”
Зміцер піша пра цяперашнюю сітуацыю ў краіне і коратка паведамляе пра сябе: “Сёння (то бок 3 жніўня) во закрывалі крымінальную справу – цягам месяца будзе суд. Паедзем, пакатаемся і па іншых зонах”.
09.08.2012 Васіля Парфянкова этапавалі
Вязень Плошчы Васіль Парфянкоў, вызвалены ў жніўні 2011-га, зноў адпраўлены за краты.
08.08.2012 Алесь Бяляцкі гомельскім актывістам: Бог з намі, а хто ж тады супраць нас?
Сёння на адрас старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова прыйшла падзячная паштоўка ад Алеся Бяляцкага. Палітвязень дзякуе за віншавальныя паштоўкі, якія мясцовыя актывісты падпісалі і накіравалі да Дня незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня ўсім чатырнаццаці беларускім палітвязьням.
07.08.2012 Алесь Бяляцкі прызначаны амбасадарам Рэспублікі Ужупіс у Вясне
"Мы вельмі спадзяемся, што гэты невялікі сімвалічны жэст будзе важны для Алеся і ўсіх беларускіх праваабаронцаў", - адзначыў Міністр Замежных Спраў Рэспублікі Ужупіс Томас Чапайціс
07.08.2012 Віталь Гуляк: палітвязням патрэбна падтрымка, а грамадству – інфармацыя
Грамадска-палітычны актывіст з Ваўкавыску Віталь Гуляк рэгулярна праводзіць у горадзе адзіночныя акцыі інфармавання жыхароў пра палітычныя судовыя працэсы і палітвязняў Беларусі. Апошняя такая спроба можа скончыцца адміністратыўнай справай супраць актывіста.
07.08.2012 XV з'езд БНФ - Свабоду Алесю Бяляцкаму! (відэа)
На пазачарговым XV Зьезде Партыі БНФ, што адбыўся ў суботу 4 жніўня ў гадавіну зняволення старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, была прынята рэзалюцыя з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітычных вязьняў.
06.08.2012 Наваполацк: Затрыманне за расцяжку «Свабоду Бяляцкаму!»
Увечары 5 жніўня ў Наваполацку актывіста грамадскага аб'яднання «Свабодны рэгіён» Аляксандра Драздова затрымалі з расцяжкай «Свабоду Бяляцкаму». Міліцыя правяла затрыманне актывіста да яе вывешвання.
06.08.2012 Актывісты патрабуюць ад Лукашэнкі спынення палітычна матываваных пераследаў
Літоўскія і беларускія грамадскія актывісты прыйдуць да сцен амбасады Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы ў панядзелак, 6 жніўня, каб выказаць салідарную падтрымку вядомаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі.
06.08.2012 Францкевічу – 10 сутак штрафнога ізалятара
Аляксандр Францкевіч, які ў траўні 2011 года быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму патрапіў на 10 сутак у штрафны ізалятар. Дысцыплінарнае спагнанне ён атрымаў за адмову падмятаць памяшканьне. Пра гэта стала вядома з тэлефоннага званка з калоніі да маці палітвязня.
05.08.2012 Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі (фотарэпартаж)
Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў у Беларусі прайшлі 4 жніўня ў шэрагу самых розных краін і гарадоў сьвету: Францыі, Германіі, Польшчы, Украіне, Расіі, Літве, Грузіі, Арменіі, Швецыі, Швейцарыі, Нарвегіі… Прапануем фотарэпартаж з гэтых акцый.
03.08.2012 У Адміністрацыю прэзідэнта перадалі петыцыю з патрабаваннем вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў
Прадстаўнікі няўрадавых дэмакратычных арганізацый, грамадскія дзеячы і праваабаронцы перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Петыцыю з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў, а таксама спынення ціску на праваабарончыя і грамадскія арганізацыі краіны.










