Навіны на тэму: палітвязьні
27.08.2012 У Варшаве адбылася прэзентацыя сайту Palitviazni.info
У Беларускім Доме ў Варшаве 24 жніўня адбылася сустрэча, прысвечаная сітуацыі з беларускімі палітвязнямі ў кантэксце парламенцкіх выбараў.
25.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст трэці
Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру – фрагмент з кнігі аўтара, якую рыхтуюць да выданьня яго сябры і калегі. У інтэрнэт-версіі гэтыя нататкі публікуюцца часткамі-лістамі, як іх даслаў аўтар.
24.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст другі
"У папярэднім лісьце пералічваюцца беларускія пісьменьнікі-зэкі і творы “турэмнай” тэматыкі ў мінулым. Вядома ж, я мусіў згадаць і кніжку мініятураў-эсэ Паўла Севярынца, напісаную ім падчас адбываньня “хімііі”. Але вяртаюся да дасланай мне кнігі паэзіі Уладзіміра Някляева “Лісты да Волі”.
23.08.2012 Еўрадэпутат патрабуе ад Міжнароднай Амністыі і еўрапейскіх палітыкаў умяшання ў справу Каваленкі
Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі накіраваў лісты Генпракурору РБ Аляксандру Канюку, Старшыні Еўрапарламента Марціну Шульцу і кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майры Мора, выказаўшы занепакоенасць сітуацыяй вакол Сяргея Каваленкі. Падставай для гэтага паслужыла новая інфармацыя, якая паступіла ад жонкі палітвязня.
23.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру (дадаецца)
Алесь Бяляцкі, апынуўшыся за кратамі, як і шматлікія яго папярэднікі – беларускія літаратары-вязьні розных часоў, сярод якіх Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец, Алесь Гарун, Якуб Колас … Уладзімір Някляеў, напісаў нататкі пра беларускую “турэмную” літаратуру. Яны ўвойдуць у кнігу, якую Алесь пачаў рыхтаваць у 2011-м годзе і планаваў выдаць да свайго 50-годдзя.
23.08.2012 Прэзентацыя парталу Palitviazni.info ў Варшаве
Рэдакцыя парталу Palitviazni.info, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Фонда развіцця дэмакратычных ініцыятыў запрашаюць на прэс-канферэнцыю, пад час якой будзе прадстаўлены адноўлены і пашыраны інтэрнэт-рэсурс, прысвечаны беларускім палітвязням.
22.08.2012 Мікалай Аўтуховіч сустрэўся з сям'ёй
Дагэтуль палітвязень не бачыў сваіх сваякоў амаль год. Ім дазволілі паразмаўляць паўтары гадзіны праз шкло па тэлефоне.
21.08.2012 Сёння можа вырашыцца лёс беларускага палітуцекача ў Эквадоры
Палітычнаму ўцекачу з Беларусі Аляксандру Баранкову пагражае пазбаўленне статусу палітуцекача ў Эквадоры і экстрадыцыя ў Беларусь. Сёньня суд у сталіцы Эквадору Кіта можа вырашыць яго лёс.
21.08.2012 Суд па справе Дашкевіча адбудзецца 28 жніўня
Суд па новай крымінальнай справе супраць лідэра «Маладога фронту», Зьміцера Дашкевіча прызначаны 28 жніўня ў папраўчай калёніі № 13 у Глыбокім. Пасяджэньне будзе закрытым, паведамляе сайт МФ.
20.08.2012 Адвакат тройчы не змог сустрэцца з Яўгенам Васьковічам
Пасля адмовы палітвязня, сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Васьковіча двойчы напісаць прашэнне аб памілаванні на яго ўзмацніўся ціск з боку турэмнай адміністрацыі.
19.08.2012 Арцём Пракапенка абвясьціў галадоўку і трапіў у ШЫЗА
У пятніцу бацька палітвязьня Анатоль Пракапенка з адвакатам наведалі Магілёўскую калёнію, дзе Арцём адбывае 7-гадовае пакараньне. Кіраўніцтва калёніі паведаміла адвакату, што з 8 жніўня Арцём галадае, а 15 жніўня яго зьмясьцілі ў ШЫЗА.
18.08.2012 Сяргей Каваленка трапіў у медчастку пасля штрафнога ізалятара
Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі -- БНФ Сяргей Каваленка, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 19, пасля 16 сутак штрафнога ізалятара змешчаны ў медчастку калоніі.
17.08.2012 Сурапін і Башарымаў вызваленыя пад падпіску
Башарымаў С.А. і Сурапін А.А. застаюцца ў статусе абвінавачаных, паколькі неабходныя следчыя дзеянні, у тым ліку правядзенне вочнай стаўкі, не праведзеныя ў сувязі з адмовай падданых Швецыі з'явіцца ў следчае ўпраўленне.
17.08.2012 Антон Сурапін даслаў бацькам ліст
Журналіст Антон Сурапін з турмы КДБ даслаў бацькам ліст, які стаўся другім ад часу ягонага арышту.
17.08.2012 Васіля Парфянкова накіравалі ў Баранавіцкую калонію
Палітвязень Васіль Парфянкоў будзе адбываць пакараньне ў папраўчай калоніі №6 у Баранавічах. У сваякоў Васіля ў СІЗА№1 Менска, дзе ён з 9 жніўня чакаў этапу, не прынялі перадачу, паведаміўшы пры гэтым, што яго тут няма. 16 жніўня пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала актывістка Ганна Шапуцька.










