Навіны на тэму: палітвязьні
02.10.2012 Human Rights Watch: Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць ціск на Алеся Бяляцкага і Зміцера Дашкевіча
Праваабаронцы паведамляюць пра ўзмацненне ціску на іншадумцаў з боку ўладаў, у тым ліку - на палітвязняў. Усё гэта адбываецца напярэдадні сустрэчы Еўрасаюза па пытанні аб пераглядзе санкцый у дачыненні да Беларусі.
02.10.2012 Алесь Бяляцкі піша пра вялікі сюрпрыз і аптымістычны знак
У лісце ад 27 верасня праваабаронца-палітвязень піша сябрам, што атрымлівае шмат лістоў і паштовак з нагоды свайго юбілею, распавядае, што для яго сталася “самым вялікім сюрпрызам, што сабе і ўявіць ня мог”, а таксама нагадвае ўсім нам, пра што “заўсёды трэба памятаць”.
02.10.2012 Пратэстанцкі святар звяртаецца да ўладаў у звязку з ціскам на Змітра Дашкевіча
Епіскап Сяргей Цвор просіць улады правесці расследаванне неправавых дзеянняў адміністрацыі мазырскай калоніі ў дачыненні да Дзмітрыя Дашкевіча
01.10.2012 Пра беларускіх палітвязняў распавялі на самай буйной кніжнай выставе ў Швецыі
З 27 па 30 верасня ў Гётэборгу адрузу на некалькіх стэндах кніжнай выставы-кірмаша наведвальнікі змаглі ўбачыць інфармацыю пра Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў. Прапаноўвалася дасылаць паштоўкі са словамі падтрымкі ў беларускія турмы. Правам чалавека былі прысвечаныя таксама публічныя выступы і дыскусіі ў межах выставы.
01.10.2012 Інфармацыя пра змяшчэнне Алеся Бяляцкага ў ШЫЗА не пацвердзілася
Інфармацыя пра змяшчэнне Алеся Бяляцкага ў ШЫЗА, якую напрыканцы мінулага тыдня распаўсюдзіла ІАУ "Платформа", не пацвердзілася. Пра гэта Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома 1 кастрычніка – пасля таго, як палітвязня ў Бабруйскай калоніі №2 наведаў адвакат.
27.09.2012 Павал Сырамалотаў. 620 дзён за кратамі
Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці былога палітзьняволенага Галіна Сырамалотава. 27 верасьня пасьля абеду ў Магілёве яго пасадзілі на дызэль, і каля 18 гадзіны ён прыехаў дамоў у Бабруйск.
27.09.2012 Сяргей Каваленка. 280 дзён за кратамі
У сераду ўвечары актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў вызвалены з Магілёўскай калёніі і ўначы прыехаў дадому ў Віцебск. Ён быў за кратамі 280 дзён. Трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту.
27.09.2012 Апостальскі нунцый у Беларусі наведаў палітвязняў
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці быў упаўнаважаны гэта зрабіць як прадстаўнік Рымскага Папы ў Мінску.
27.09.2012 “Вясна” ў складзе беларускай дэлегацыі брала ўдзел у канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас мерапрыемстваў у межах штогадовай канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні сустрэўся з кіраўніком БДІПЧ АБСЕ Янэзам Лянарчычам, а таксама з прадстаўніцтвам ЗША ў АБСЕ. Асноўнымі тэмамі гэтых сустрэчаў сталі вынікі назірання за парламенцкімі выбарамі і наяўнасць палітычных вязняў ў Беларусі.
27.09.2012 Лукашэнка памілаваў Сяргея Каваленку: вязня выпусцілі з магілёўскай турмы
Вязня выпусцілі з магілёўскай калоніі 26 верасня каля 20:00 і пасадзілі на цягнік да Віцебска. А на вакзале ў родным горадзе яго сустрэлі жонка, сын і сваякі
26.09.2012 Алесь Бяляцкі: "Мы ратуем гонар Беларусі" (відэа)
Фільм распавядае пра мужную дзейнасць зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага і ягоны перасьлед з боку беларускіх уладаў. 25 верасьня праваабаронца сустрэў за кратамі свой 50-гадовы юбілей.
21.09.2012 Няскораны («загад — адмова — удар, загад — адмова — удар...»)
Прапануем чытачам эксклюзіўныя ўрыўкі з дзённіка палітвязня Ігара Аліневіча, напісанага ім у сумнавядомай «амерыканцы» — турме КДБ. Дзённік нам перадала маці зняволенага, Валянціна Аліневіч.
20.09.2012 Палітвязня Зміцера Дашкевіча накіравалі ў калонію, куды – невядома
Лідара «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча з Віцебскага сьледчага ізалятара 19 верасьня этапавалі ў калонію для адбыцьця пакараньня. Гэта стала вядома са слоў адваката, якая некалькі разоў безпаспяхова спрабавала сустрэцца з падабаронным.
17.09.2012 Ці ёсць у Беларусі палітвязні? (відэа)
Карэспандэнты “Белсату” пацікавіліся ў жыхароў Менску: што яны ведаюць пра палітвязняў?
13.09.2012 Вольга Кавалькова: “Пакуль палітвязні за кратамі, удзельнічаць у выбарах амаральна”
Тэлеканал “Беларусь-2” дапусціў да трансляцыі дэбаты кандыдатаў па Шабаноўскай выбарчай акрузе №91, дзе кандыдатка Вольга Кавалькова патлумачыла, чаму яна і яе паплечнікі заклікаюць байкатаваць парламенцкія выбары.










