Навіны на тэму: палітвязьні
19.10.2012 Уладзімір Някляеў: "Ды нішто і ніхто ў гэтым свеце не пахне турмою — Толькі мы" (відэа)
Паэт Уладзімір Някляеў у межах кампаніі Марафон Салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, які стартаваў напачатку верасня, чытае верш, прысвечаны зняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
18.10.2012 Заяву аб вызваленні Халіп называе правакацыяй
Журналістка Ірына Халіп называе правакацыяй заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб сваім вызваленьні.
16.10.2012 Храбрае сэрца (відэа)
Чарговы фільм з серыі "Хроніка суднага часу" прысвечаны вядомай журналістцы Ірыне Халіп. 19 сьнежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў яна падверглася сілавому затрыманню па дарозе з плошчы Незалежнасьці і была зьмешчана ў СІЗА КДБ.
16.10.2012 У Марафоне Салідарнасьці – прэзэнтацыя фільму "Казус Бяляцкага"
16 кастрычніка, у Дзень Салідарнасьці, у межах Маратона Салідарнасьці адбудзецца прэзэнтацыя фільму "Казус Бяляцкага".
15.10.2012 “Гэтыя 209 паштовак роўна на 209 дзён узьнялі мой настрой і далі энэргію”
Алесь Бяляцкі дзеліцца ўражаньнямі ад віншаваньняў, якія сабрала і даслала яму ў бабруйскую калонію з нагоды юбілею ўкраінскае аддзяленьне Amnesty International. І па гэтых лістах праваабаронца заўважае розьніцу ў характарах украінцаў і беларусаў: “Украінцы падаюцца мне больш адкрытымі і меньш агледлівымі”.
15.10.2012 ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2013 года
Еўрасаюз прадоўжыў санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2013 года. Адпаведнае рашэнне прынята 15 кастрычніка на пасяджэнні рады міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу.
12.10.2012 "Трэба змагацца за вызваленне палітвязняў грамадою і ўсімі даступнымі сродкамі"
Трэба змагацца за вызваленне палітвязняў грамадою і ўсімі даступнымі сродкамі, лічыць івацэвіцкі грамадскі актывіст, былы капітан Івацэвіцкага РАУС Станіслаў Халадовіч. У тым, што Зміцеру Дашкевічу далі невялікае паслабленне ў турэмным утрыманні, не апошнюю ролю адыгралі акцыі грамадскасці як у Беларусі, так і за межамі ў падтрымку палітвязня.
10.10.2012 Гомельскія грамадзкія актывісты атрымалі лісты ад Алеся Бяляцкага
10 кастрычніка адразу некалькі грамадзкіх актывістаў атрымалі лісты ад Алеся Бяляцкага. Гэта адказы вядомага беларускага праваабаронцы і палітзьняволенага на віншаваньні з Днём народзінаў ад гамельчукоў.
09.10.2012 Неўзабаве вызваляць палітвязняў?
У распараджэнне "Тут і цяпер" паступіў сенсацыйны дакумент, згодна з якім беларускія ўлады вывучаюць пытанне аб стварэнні нацыянальнай установы па заахвочванні і абароне правоў чалавека.
09.10.2012 Былога палітвязня Каваленку паставілі на прафілактычны ўлік
На працягу бліжэйшых двух гадоў былы палітвязень павінны адзначацца ў той самай інспекцыі, супрацоўнікі якой ініцыявалі супраць Сяргея крымінальную справу за парушэнне рэжыму так званай “хатняй хімі”, якую ён атрымаў за вывешванне 7 студзеня 2010 года бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
08.10.2012 Статкевіча-старэйшага павіншавалі з днём настаўніка
Падчас візіту гасцей Віктар Паўлавіч распавёў пра вучобу ў Пінскім настаўніцкім інстытуце, пра пачатак яго працы настаўнікам гісторыі. Але галоўная размова за кубачкам гарбаты была, вядома ж, пра яго сына-палітвязня.
08.10.2012 Мікалая Дзядка пакінулі у адзіночнай камеры да 6 снежня
Адвакат, які сустрэўся з палітвязьнем Мікалаем Дзядком, распавёў, што Мікалай застаецца ў памяшканьні камэрнага тыпу — адзіночнай камэры. Ён пазбаўлены перадач, спатканьняў, тэлефанаваньняў дахаты.
05.10.2012 Палітвязень Яўген Васьковіч пакараны карцэрам
Пра пакараньне Васьковіча паведаміў сайт БХД са спасылкай на адваката, які меўся наведаць Васьковіча ў калоніі, але атрымаў адмову.
04.10.2012 Паліткамітэт ПАРЕ зноў заклікае вызваліць беларускіх палітвязняў
Такая заява была прынятая 4 кастрычніка ў Страсбургу на пасяджэнні камітэта па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
03.10.2012 Марына Адамовіч: “Статкевічу перашкаджаюць атрымліваць і чытаць“Нашу Ніву” і “Новы Час” (відэа)
Пра ўмовы ў якіх утрымліваецца палітвязень Мікола Статкевіч, распавядае яго жонка Марына Адамовіч. Гэта толькі фрагмент інтэрв’ю спадарыні Марыны для сайта palitviazni.info, поўны відэаматэрыял з’явіцца неўзабаве.










