Навіны на тэму: палітвязьні
29.10.2012 Дзядку дазволілі медыцынскія і рэчавыя перадачы
Цяпер палітвязень зможа атрымаць лекі і цёплыя рэчы на зіму.
29.10.2012 Цэнзура блакуе лісты да Мікалая Статкевіча
Пра гэта распавёў Леанід Гаравы, актывіст Руху "За Свабоду" з Гарадка. У адказ на свой чарговы ліст да палітвязня ён атрымаў паштоўку з паведамленнем пра тое, што Статкевіч атрымаў пусты канверт са штэмпелем "Ліст не прайшоў цэнзуру".
29.10.2012 Марэк Мігальскі ўзяў апякунства над чарговымі беларускімі палітвязнямі (дапоўнена)
Марэк Мігальскі пачаў кампанію "Свабода x 2" - акцыю салідарнасці з двума беларускімі палітвязнямі: кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалаем Статкевічам і лідарам "Маладога Фронту" Зміцерам Дашкевічам. Раней Мігальскі браў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам і Сяргеем Каваленкам.
29.10.2012 30 кастрычніка - выязны суд над Зміцерам Дашкевічам
Выязное паседжанне мазырскага суда па справе лідара "Маладога фронту" (Чэхія) Зміцера Дашкевіча адбудзецца ў аўторак, 30 кастрычніка. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з кіраўнікоў гэтай арганізацыі Мікола Дземідзенка. Палітвязню пагражае перавод з калоніі ў турму строгага рэжыму.
28.10.2012 У Віцебску з’явіліся графіці ў падтрымку Зміцера Дашкевіча (фота)
Мясцовыя мінакі ў самых людных месцах горада сустракаюць зроблены праз трафарэт надпіс "Спыніце тэрор! Свабоду Дашкевічу!". Камунальныя службы пакуль не паспелі зафарбаваць надпісы ў падтрымку палітвязня, які частку тэрміну свайго зняволення адбываў на Віцебшчыне.
25.10.2012 Лісты ад Статкевіча. Палітвязень трымаецца бадзёра, нягледзячы на бясконцы ціск адміністрацыі калоніі
Цягам некалькіх тыдняў жонка экс-кандыдата на прэзідэнт Марына Адамовіч не атрымлівала лістоў ад мужа. Але ўчора прыйшлі адразу два.
24.10.2012 Мікалай Аўтуховіч: Справа №... (відэа)
Былы "афганец" Мікалай Аўтуховіч стаў героем новага відэафільма, які з'явіўся ў інтэрнэт-прасторы. Днямі была распаўсюджаная інфармацыя аб тым, што палітвязень утрымліваецца ў вельмі кепскіх, бесчалавечных, умовах.
24.10.2012 Васілю Парфянкову можа пагражаць карцэр
Пра гэта паведаміла спадарыня Вольга, якая даўно вядзе перапіску з палітвязням. Па яе словах, прычынай вымовы стала тое, што Васіль не здолеў раніцай узняцца з ложка. Ён тры разы пісаў заявы на сустрэчу з доктарам, бо захварэў. Аднак сустрэцца з ім вязню не дазволілі. Цяпер яму можа пагражаць карцэр.
24.10.2012 Кішэнны амбудсмэн не задаволіць ні беларускіх праваабаронцаў, ні Еўропу
У адказ на прапанову беларускіх уладаў абмеркаваць магчымасць стварэння нацыянальнай установы па заахвочванні і абароне правоў чалавека праваабаронцы паставілі шэраг умоў. Без іх выканання, на думку праваабаронцаў, ніякіх размоваў ні аб нацыянальным установе па правах чалавека, ні пра амбудсмена не можа быць і гаворкі.
24.10.2012 Бабруйск: сябры Яўгена Васьковіча хочуць праверыць, ці даходзяць іх лісты да адрасата
Пасля неаднаразовых скаргаў Яўгена Васьковіча на тое, што да яго не даходзяць лісты, яго бабруйскія сябры і калегі вырашылі зладзіць своеасаблівую праверку.
23.10.2012 Іосіф Шагал - журналістам: Не толькі вас турбуе захаванне дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі
Ізраіль зацікаўлены ў паляпшэнні адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў ізраільскі амбасадар Іосіф Шагал, адказваючы на пытанне БелаПАН аб пазіцыі Ізраіля адносна наяўнасці палітвязняў у Беларусі.
23.10.2012 Сёння ў "Марафоне салідарнасці" фільм “Плошча. Жанчыны. Разбітыя чаканні”
У фільме ўзялі ўдзел Марына Лобава, Аксана Сцяпанава, Алена Дубовік, Таццяна Севярынец, Людміла Мірзаянава, Наталля Пінчук, Ірына Панкавец, Валянціна Аліневіч, Юлія Сцяпанава, Валерыя Хоціна, Ларыса Стома.
22.10.2012 Яўген Васьковіч абмежавана атрымлівае карэспандэнцыю
У лісце да галоўнага рэдактара "Бабруйскага кур'ера" Анатоля Санаценкі палітвязень паскардзіўся, што з сярэдзіны сакавіка гэтага года і да апошняга часу ён атрымліваў карэспандэнцыю толькі ад сваіх сваякоў.
22.10.2012 Мікалай Дзядок ня будзе пісаць прашэньне аб памілаваньні
Вязень Шклоўскай калёніі Мікалай Дзядок паведаміў бацькам ў лісьце, што яму пасьля некалькіх месяцаў нарэшце дазволілі атрымаць мэдычную бандэроль. Таксама Мікалай Дзядок у лісьце вітаў вызваленьне Сяргея Каваленкі і Паўла Сырамалотава. Але сам ён заяўляе, што падаваць прашэньня аб памілаваньні ня будзе.
19.10.2012 Каваленка і Пазняк далі прэс-канферэнцыю ў Варшаве
«Я дзякую ўсім за моцную падтрымку, пра якую я ведаў нават у турме», — заявіў былы палітвязень Сяргей Каваленка падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў Варшаве.










