Навіны на тэму: палітвязьні

Жонкі палітвязняў сустрэліся са старшынём Еўрапарламенту

08.11.2012 Жонкі палітвязняў сустрэліся са старшынём Еўрапарламенту

У Брусэлі адбыліся сустрэчы жонак палітвязняў Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча — Наталлі Пінчук і Марыны Адамовіч — са старшынём Еўрапарламенту Марцінам Шульцам.

07.11.2012 Зміцер Дашкевіч будзе сядзець у Гродзенскай турме

Лідар міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зміцер Дашкевіч будзе дастаўлены ў Гродзенскую турму № 1, паведаміла намеснік старшыні арганізацыі, нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

Жонак Бяляцкага і Статкевіча сёння прымаюць у Брусэлі на вышэйшым узроўні

07.11.2012 Жонак Бяляцкага і Статкевіча сёння прымаюць у Брусэлі на вышэйшым узроўні

З Наталляй Пінчук і Марынай Адамовіч сустрэнуцца Шульц і Фюле.

06.11.2012 Аляксандру Францкевічу дазволілі доўгатэрміновае спатканне з роднымі

Яно працягнецца тры дні і пройдзе на тэрыторыі Івацэвіцкай калоніі “Воўчыя норы”, дзе адбывае пакаранне Аляксандр. Пра гэта Рацыі паведаміла маці палітвязня Таццяна Францкевіч. Па яе словах, апошні раз яна была сына на доўгатэрміновым спатканні мінулай восенню

06.11.2012 Палітвязні - тупіковая сітуацыя для ўлады

Ціск на палітвязняў, асабліва на Зміцера Дашкевіча, лідары і актывісты вымушаны эміграваць за мяжу - так выглядае зараз сітуацыя ў апазіцыі. А яе інакш, як драматычнай, не назавеш, кажа палітвязень Павел Севярынец:

06.11.2012 Марына Адамовіч: Статкевіча ізалююць, бо не могуць зламаць

Па словах жонкі палітвязня, Статкевічу хочуць стварыць такія ўмовы, як быццам яго ўсе забыліся. Ён ні разу не атрымаў ніводнай перададзенай яму газеты, брашуры ці кнігі.

05.11.2012 Дзе Зьміцер Дашкевіч?

Актывісты «Маладога фронту» распачынаюць пошукі кіраўніка арганізацыі Зьмітра Дашкевіча. Яны наведаюць турмы ў Жодзіне, Горадні і Магілёве, каб паспрабаваць адшукаць палітвязьня.

Сумесная заява FIDH і ПЦ “Вясна” з нагоды пагаршэння ўмоваў зняволення грамадзянскага актывіста Змітра Дашкевіча

02.11.2012 Сумесная заява FIDH і ПЦ “Вясна” з нагоды пагаршэння ўмоваў зняволення грамадзянскага актывіста Змітра Дашкевіча

FIDH і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр "Вясна" асуджаюць рашэнне суда Мазырскага раёна аб прымяненні карнага зняволення супраць лідэра грамадзянска-палітычнай арганізацыі “Малады фронт” Змітра Дашкевіча на працягу ўсяго тэрміну ягонага прысуду.

Мікалай Аўтуховіч: "Пра іншых палітвязняў я даведваюся з газет"

01.11.2012 Мікалай Аўтуховіч: "Пра іншых палітвязняў я даведваюся з газет"

Справа ў тым, што паводле Крымінальна-выканаўчага кодэкса зняволеным забараняецца ліставацца з іншымі зняволенымі. Таму ўсю інфармацыю пра аднадумцаў і паплечнікаў яны даведваюцца з прэсы.

31.10.2012 Не знішчайце ў чалавеку чалавечае: адкрыты ліст у Генпракуратуру палітвязня Змітра Дашкевіча

«Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму ці такому абыходжанню ці пакаранню, якое прыніжае яго годнасць», — гаворыцца ў галоўным законе нашай краіны (артыкул 25 Канстытуцыі).

У Бярозе нагадалі пра палітвязняў (фота)

31.10.2012 У Бярозе нагадалі пра палітвязняў (фота)

У Бярозе перыядычна нагадваюць жыхарам пра палітвязняў. У розных месцах горада з’яўляюцца ўлёткі з іх партрэтамі і заклікамі да вызвалення. Гэта найчасцей партрэты праваабаронцы, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

30.10.2012 Зьмітра Дашкевіча да канца тэрміну адправілі ў «крытую» турму

Выязны Мазырскі суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў «крытую» турму строгага рэжыму.

У Бабруйску узгадалі ахвяраў рэпрэсій

30.10.2012 У Бабруйску узгадалі ахвяраў рэпрэсій

Вечарам 29 кастрычніка бабруйскія грамадскія актывісты сабраліся разам, каб узгадаць рэпрэсаваных землякоў. На мясцовы офіс АГП прыйшло каля 50 чалавек.

30.10.2012 Сёння судзяць палітвязня Зьмітра Дашкевіча

30 кастрычніка ў Мазырскай калёніі адбываецца выязное судовае паседжаньне, дзе будзе вызначаны далейшы лёс палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.

У Бабруйску маліліся за ахвяраў рэпрэсій

29.10.2012 У Бабруйску маліліся за ахвяраў рэпрэсій

У Бабруйску 29 кастрычніка мясцовыя грамадскія актывісты адзначаюць Дзень памяці ахвяраў рэпрэсій. Нагадаем, што вечарам на офісе АГП пройдзе тэматычная вечарына, а з раніцы некалькі чалавек наведалі сабор Святога Мікалая. Тут бабруйчане замовілі службу па ахвярам рэпрэсій, пакінулі запіскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства