Навіны на тэму: палітвязьні
16.11.2012 Марэк Мігальскі заклікае палітыкаў дабівацца сустрэчаў з палітвязнямі
Еўрапейскія палітыкі павінны дабівацца магчымасці сустрэчаў з беларускімі палітвязнямі, лічыць еўрадэпутат Марэк Мігальскі. З чарговым заклікам ён звярнуўся да прадстаўніка Еўрасаюза ў Беларусі Майры Моры, у меру магчымасці наведаць палітвязня Змітра Дашкевіча, які цягам апошняга часу падвяргаўся жорсткаму пераследу ў турме.
16.11.2012 Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адзначаць у Варшаве
Сёння дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адзначаць ў Варшаве. У 18 гадзінаў палякі і беларусы, якія пражываюць у Варшаве, выйдуць з партрэтамі вязняў сумлення ў Беларусі, каб у чарговы раз нагадаць свету аб тым, што ў еўрапейскай краіне ў ХХІ стагоддзі ў турмах пакутуюць людзі за палітычныя перакананні.
16.11.2012 Баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі Паўла Севярынца
Баранавіцкія сябры няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый - Галіна Ярашэвіч (БХД), Віктар Сырыца (“Рух “За свабоду”), Сяргей Гоўша (Праваабарончы цэнтр “Вясна”), Алесь Белы (БАЖ) і Анжаліка Камбалава (АГП) - 15 лістапада наведалі Паўла Севярынца ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, дзе сустаршыня стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” адбывае “хімію”.
15.11.2012 Палітвязень Павел Севярынец патрабуе вызваліць затрыманага КДБ Андрэя Гайдукова
Павел Севярынец патрабуе, каб КДБ патлумачыла аперацыю па арышце Гайдукова, які нібыта "закладаў у тайнік звесткі эканамічнага і палітычнага зместу", якімі цікавяцца замежныя спецслужбы.
15.11.2012 Сёння адзначаецца Дзень пісьменніка ў зняволенні
З 2007 году штогод 15 лістапада на ініцыятыву Міжнароднага ПЭН-клюбу адзначаецца «Дзень пісьменьніка ў зняволенні». У Беларусі сярод палітвязняў таксама ёсць пісьменнікі і журналісты.
15.11.2012 Алесь Бяляцкі: “У незалежнай беларускай дзяржаве парадаксальным чынам адрадзілася трагічная традыцыя турэмнага твораскладаньня…”
Сёньня, калі адзначаецца Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні, хочацца яшчэ раз узгадаць лісты Алеся Бяляцкага, якія праваабаронца і літаратар даслаў гэтым летам з-за кратаў бабруйскай калоніі. Апынуўшыся ў зняволеньні, ён, як і шматлікія яго папярэднікі – беларускія літаратары-вязьні розных часоў, напісаў нататкі пра беларускую “турэмную літаратуру".
14.11.2012 Польскі амбасадар заклікаў вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў
Лешак Шарэпка заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і заявіў пра нязьменнасьць пазыцыі Эўразьвязу і Польшчы ў адносінах да Беларусі:
14.11.2012 Вызваленне палітвязняў застаецца прыярытэтам Еўрасаюза
Еўрапейскі парламент будзе працягваць намаганні па вызваленні беларускіх палітвязняў, а таксама будзе рабіць чарговыя захады, каб была магчымасць наведвання іх ў турмах. Да гэтай пары ўсе спробы еўрадэпутатаў наведаць палітвязняў у Беларусі былі адхіленыя афіцыйным Мінскам, сказаў у размове з нашым радыё старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі Філіп Качмарэк.
14.11.2012 Мікалай Статкевіч перадаў віншаванні сацыял-дэмакратам Літвы і Украіны
Мікалай Статкевіч цікавіцца лёсам сваіх украінскіх ды літоўскіх калегаў. Жонка палітвязня Марына Адамовіч атрымала ліст з турмы, у якім Статкевіч просіць паведаміць пра вынікі парламенцкіх выбараў ва Украіне і Літве і задае некалькі пытанняў.
12.11.2012 Міколу Статкевіча наведалі святар і адвакат
Кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах, палітвязня Міколу Статкевіча наведаў адвакат. Як распавяла жонка палітыка, Марына Адамовіч, яго перавялі ў іншую камеру, з лепшымі ўмовамі, а раней яго наведаў праваслаўны святар.
12.11.2012 Зміцер Дашкевіч сустрэўся з адвакатам
Палітвязень, старшыня "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч сустрэўся са сваім адвакатам ў Гродзенскай турме № 1. У гэтай установе ён знаходзіцца з 7-га лістапада. Як паведаміла намесніца старшыні «Маладога Фронту» і нявеста Дашкевіча Наста Палажанка, Зміцер распавёў падрабязнасці свайго этапавання з Мазыра ў Гродна.
12.11.2012 Валянціна Аліневіч з'ездзіла на спатканне з сынам
Адміністрацыя Наваполацкай калоніі дазволіла маці "доўгатэрміновае спаткане" – цягам адных сутак. Прадукты перадаць не дазволілі. У тым ліку і два мяхі яблыкаў, якія спадарыня Валянціна хацела ахвяраваць у атрад, дзе знаходзіцца Ігар Аліневіч.
09.11.2012 Новы адрас Змітра Дашкевіча: падтрымайце палітвязня
8 лістапада стала вядома, што палітвязня Змітра Дашкевіча перавялі ў турму ў Гродне. Ягоны новы адрас: 230023, Гродна, вул. Кірава 1. Турма № 1. Дашкевічу Дзмітрыю Вячаслававічу.
09.11.2012 Статкевічу дазволілі сустрэчу са святаром
Палітвязень напісаў у лісце да жонкі, што 1 лістапада яго нарэшце вывелі да святара. Таксама Мікола напісаў, што камеру, у якой ён сядзеў са студзеня, паставілі на рамонт.
08.11.2012 Мігальскі нагадаў пра Статкевіча ў турме
Эўрадэпутат Марэк Мігальскі накіраваў зварот да начальніка турмы № 4 у Магілёве і начальніку ДВП МУС Беларусі з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча.










