Навіны на тэму: палітвязьні
07.12.2012 Міжнародны марафон падтрымкі Алеся Бяляцкага (фота, відэа)
Глабальную акцыю ў падтрымку палітвязня распачала праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Міжнародны марафон па напісанні лістоў пройдзе з 7 па 16 снежня пад лозунгам “Пішам за правы! Даможамся пераменаў!”.
07.12.2012 Васіль Парфянкоў не разлічвае на ўмоўна-датэрміновае вызваленне
Пра гэта ён паведамляе ў лісце сваёй знаёмай Вользе Гулецкай.
07.12.2012 III Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека абмеркаваў сітуацыю з дэмакратыяй у Беларусі
Праблемы захавання правоў чалавека і працэс дэмакратызацыі ва Усходняй Еўропе абмяркоўваліся на III Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека, які прайшоў 6 снежня ў Катавіцэ (Польшча). Мерапрыемства было арганізавана офісам еўрадэпутата Марэка Мігальскага (Польшча) і польскай асацыяцыяй "Праект Шлёнск".
07.12.2012 Еўрасаюз распрацоўвае новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Еўрасаюз вядзе распрацоўку новай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Філіп Качмарак на сустрэчы з былым палітзняволеным, прэс-сакратаром экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандрам Атрошчанкавым і кіраўніком Асамблеі НДА Сяргеем Мацкевічам.
06.12.2012 Марафон пісання лістоў ў Беларускім Доме ў Варшаве
8-9 снежня ў Беларускім Доме ў Варшаве пройдзе XIII Марафон пісання лістоў Amnesty International.
05.12.2012 Марына Напрушкіна падрыхтавала партрэты палітвязняў да акцыяў 19 снежня
У інтэрнэце з'явіліся партрэты беларускіх палітвязняў у высокім пашырэнні. Падрыхтавала іх вядомая мастачка Марына Напрушкіна.
05.12.2012 Еўракамісар Фюле: Вызваленне беларускіх палітвязняў застаецца для ЕС прынцыповым пытаннем (дапоўнена)
Вызваленне палітвязняў з’яўляецца перадумовай пачатку дыялогу Еўрапейскага Саюзу з афіцыйным Мінскам. Пра гэта еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле ў чарговы раз заявіў падчас сустрэчы з намеснікам старшыні ПЦ “Вясна” Валянцінам Стэфановічам і старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной, якая праходзіла 5 снежня ў Бруселі.
05.12.2012 Пра беларускіх палітвязьняў зноў гавораць у Брусэлі
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Ліцьвіна знаходзяцца зь візытам у Брусэлі.
04.12.2012 Павел Сапелка: Дзядку ствараюць невыносныя ўмовы
«Мікалая Дзядка спасцігла доля, досыць характэрная для палітвязняў, якім улада стварае невыносныя ўмовы для адбыцця пакарання. Я моцна сумняваюся ў тым, што Мікалай Дзядок, як і Зміцер Дашкевіч і Яўген Васьковіч, парушаў неяк рэжым настолькі, што трымаць іх можна толькі ў турме», - дзеліцца сваім меркаваннем беларускі адвакат.
04.12.2012 Мікалая Дзядка перавядуць у турму
4 снежня адбылося выязное паседжаньне Шклоўскага суду па справе зьняволенага анархіста Мікалая Дзядка. Суд пастанавіў накіраваць палітвязьня ў турму.
04.12.2012 Сусед Статкевіча па камеры напісаў прашэнне аб памілаванні
«Мікалай кажа, што Васільеў, безумоўна, абвяргае сваё дачыненне да „эскадронаў смерці“ і да забойстваў. Яны сядзяць разам з сакавіка 2012 года. Дзесьці ў канцы сакавіка Васільева перавялі з Наваполацкай калоніі ў турму і пасадзілі непасрэдна ў камеру да Мікалая», — сказала Марына Адамовіч.
04.12.2012 Перадаць кнігі палітвязню Парфянкову не ўдалося
Грамадскі актывіст Рыгор Грык сабраў каля 40 кніг беларускіх і замежных аўтараў і 3 снежня спрабаваў перадаць іх у баранавіцкі следчы ізалятар № 6, дзе ўтрымліваецца палітвязень Васіль Парфянкоў. Намеснік начальніка маёр Аляксандр Пупко заявіў, што “нашай установе кнігі не патрэбныя”.
04.12.2012 4 сьнежня — разгляд справы палітвязьня Мікалая Дзядка
На 4 сьнежня прызначанае выязное паседжаньне Шклоўскага суду па справе зьняволенага анархіста Мікалая Дзядка. Суд будзе вырашаць, ці накіроўваць Мікалая Дзядка з калёніі ў «крытую» турму.
03.12.2012 Бабруйск: Новыя вуліцы могуць назваць у гонар Мікуліча і Грахоўскага (дакумент)
Бабруйская актывістка Вольга Піманава атрымала адказ з аддзела архітэктуры і горадабудоўлі. Збіраць подпісы за тое, каб вуліцы Бабруйска былі названыя імёнамі Мікуліча і Грахоўскага, было вырашана напрыканцы кастрычніка. Гэтую прапанову агучыў ў сваім лісце да Вольгі Піманавай праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.
03.12.2012 Лісты Зміцера Дашкевіча спалілі
Палітвязень лістуецца са многімі людзьмі на волі. "З апошняга ліста ад Зміцера нарэшце стала зразумела, чаму мне так доўга не было адказу", -- распавядае віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Тацяна Севярынец.










