Навіны на тэму: палітвязьні
21.12.2012 У Берліне прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Нагодай стала два гады са дня мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Менавіта 19 снежня 2010 адбылося масавае парушэнне правоў чалавека - на мірнай акцыі было затрымана каля 700 чалавек, дзясяткі актывістаў былі жорстка збітыя міліцыянтамі.
21.12.2012 Бялыніцкія актывісты павіншавалі палітвязняў з надыходзячымі святамі
Бялыніцкія дэмакратычныя актывісты 21 снежня адаслалі па пошце віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага года, а таксама і лісты са словамі падрымкі ўсім беларускім палітвязням.
21.12.2012 Статкевіч даслаў ліст пра Плошчу: «Аднаго не магу дараваць сабе…»
Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч размясціла пісьмо ў сацыяльных сетках.
20.12.2012 Алесю Бяляцкаму дазволілі спатканне з жонкай
20 снежня Наталля Пінчук ездзіла ў бабруйскую калонію на кароткатэрміновае спатканне. З яе словаў, Алесь выглядае нармальна, на здароўе не скардзіцца, а адведзенага часу хапіла, каб паразмаўляць пра многае.
20.12.2012 Распачаты збор подпісаў за вызваленне Дашкевіча і Статкевіча
Петыцыя Насты Палажанкі і Марыны Адамовіч размешчаная на сайце Change.org і адрасаваная кіраўнікам краінаў Еўрасаюза.
19.12.2012 Фюле твіціць у падтрымку беларускіх палітвязьняў
Эўракамісар Штэфан Фюле з нагоды гадавіны Плошчы напісаў у сваім твітэры: «Спрабую глядзець наперад, але ўспаміны пра прэзыдэнцкія выбары 2010-га не зьнікаюць. Усе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя».
19.12.2012 Візіт у Мінск еўрачыноўніка наўрад ці пацягне за сабой вызваленне палітзняволеных, мяркуюць эксперты
Візіт у Мінск дырэктара дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунара Віганда наўрад ці пацягне за сабой вызваленне палітзняволеных, мяркуюць аналітыкі.
19.12.2012 Баранавічы: да другой гадавіны Плошчы актывісты наведалі бацьку Мікалая Статкевіча
Да другой гадавіны падзей 19 снежня ў Мінску баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча -- Віктара Паўлавіча. Віктар Паўлавіч паведаміў гасцям, што кожны тыдзень атрымоўвае лісты ад сына і стараецца своечасова яму адказваць.
19.12.2012 ЗША заклікаюць неадкладна вызваліць палітвязьняў
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд выступіла з заявай «Правы чалавека ў Беларусі ў гадавіну разгрому 19 сьнежня 2010 году».
18.12.2012 Amnesty International: “Мінулі два гады. Ціск на асноўныя свабоды ў Беларусі працягваецца.”
“19 снежня 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, падчас якіх Аляксандр Лукашэнка быў абраны на чацвёрты тэрмін у якасці Прэзідэнта Беларусі, 30 000 пратэстуючых сабраліся ў цэнтры Менска, каб патрабаваць другога тура выбараў…
18.12.2012 «Новы час» не трапляе да Мікалая Статкевіча
Рэдакцыя змагаецца за права палітвязня атрымліваць незалежнае выданне.
18.12.2012 Дашкевіч і Лобаў: два гады за кратамі. Сёння Дашкевіч павінен быў выйсці на волю
Сёння, 18 снежня 2012 г., спаўняецца два гады з моманту арышту актывістаў "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, з таго часу яны знаходзяцца за кратамі.
17.12.2012 Статкевіча ўганаравалі прэміяй Вілі Брандта
Міколу Статкевічу прысуджаная Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта «За асаблівую палітычную мужнасьць». Пра гэта паведаміў сайт палітвязьня.
16.12.2012 Умовы ўтрыманьня Мікалая Статкевіча не палепшылі
14 сьнежня Мікалая Статкевіча ў магілёўскай турме наведаў адвакат.
16.12.2012 Парфянкоў: Паклічуць на камісію па датэрміновым вызваленьні ў чацьвер
Палітвязень Васіль Парфянкоў паведаміў бацькам пра выклік на камісію па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.










