Навіны на тэму: палітвязьні
28.12.2012 Бярозаўскія актывісты павіншавалі беларускіх палітвязняў са святамі
Беларускамоўныя паштоўкі адасланыя ў розныя месцы зняволення. Жыхарка Бярозы Таццяна Аліхвер, якая не забывае павіншаваць палітвязняў з кожнымі значнымі святамі, кажа, што гэта знак тым людзям, якія ахвяруюць сваёй воляй і сваім здароўем, што пра іх не забыліся.
27.12.2012 Бабруйскія грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў
Па добрай традыцыі, бабруйскія грамадскія актывісты віншуюць палітвязняў з усімі вялікімі святамі. На гэты раз таксама былі адпраўленыя паштоўкі ў розныя куткі Беларусі. Таксама мясцовыя актывісты вырашылі падтрымаць Тамару Уладзіміраўну, бабулю Яўгена Васьковіча, і зноў падпісалі яе на газету “Наша Ніва”.
27.12.2012 Бяляцкі застаецца ў Бабруйскай калёніі
У адміністрацыі Бабруйскай калёніі жонцы палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук паведамілі, што яе муж застаецца «ва ўстанове».
27.12.2012 Наста Палажанка і Зьміцер Дашкевіч ажаніліся ў турме
Наста ўзяла прозвішча мужа, а пасля шлюбу маладым дазволілі пабыць разам толькі 10 хвілін.
26.12.2012 Тры вершы палітыка Някляева (відэа)
У інтэрнэце выкладзены новы фільм з серыі "Хроніка суднага часу" прысьвечаны палітрэпрэсаванаму лідару кампаніі "Гавары праўду" паэту Уладзіміру Някляеву. Фільм мае назву "Тры вершы палітыка Някляева" і ахоплівае пэрыяд ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2010 года і да сёньняшняга дня.
26.12.2012 Палітвязень Аляксандр Францкевіч трэці раз за год трапіў у штрафны ізалятар
Маці зняволенага анархіста з Наваполацку, Тацяна Францкевіч, збраецца паехаць у Івацэвіцкую калонію разам з адвакатам, каб даведацца пра стан здароўя сына. У Аляксандра Францкевіча адна нырка, і маці непакоіцца, што знаходжанне ў ШЫЗА нанясе шкоду ягонаму фізічнаму стану.
26.12.2012 Васіль Парфянкоў аспрэчвае адмову ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні
Ад імя палітвязня Васіля Парфянкова пададзена хадайніцтва пра змену рашэння, прынятага Камісіяй па прадстаўленні матэрыялаў па ўмоўна-датэрміновым вызваленні, якая збіралася пры арыштным доме СІЗА №6 г.Баранавічы.
24.12.2012 Цэнзар гарадзенскай турмы забраў калядную паштоўку Дашкевіча
Цэнзар гарадзенскай турмы, дзе трымаюць лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, не прапусьціў ад яго калядную паштоўку, якую палітвязень дасылаў свайму сябру Эдуарду Лобаву.
24.12.2012 Паўла Севярынца на Каляды наведае маці
Павал Севярынец чакае на Каляды да сябе маці. Тацяне Севярынец не ўпершыню прыяжджаць з Віцебску ў Пружанскі раён, ў вёску Куплін, дзе знаходзіцца спэцкамэндатура, у якой трымаюць яе сына.
24.12.2012 Бацька палітвязня Арцёма Пракапенкі наведаў сына ў Магілёўскай калоніі
Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага грамадскага актывіста Віялета Пракапенка. Адміністрацыя калоніі не дазволіла перадаць палітвязню цёплыя рэчы і забраць з сабой частку прадуктаў харчавання.
24.12.2012 Яўген Васьковіч правёў чарговыя 10 сутак у штрафным ізалятары
Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага актывіста Рушанія Васьковіч. Па яе словах, фактычна кожны месяц Яўген трапляе ў карцэр, аднак назваць прычыну безупынных спагнанняў ейнага сына адміністрацыя калоніі не пагаджаецца.
24.12.2012 Ігару Аліневічу ў турме забаранілі цёплую вопратку
Нягледзячы на холад, палітвязням забаронена апранаць швэдар. Пра гэта піша Валянціна Аліневіча, маці Ігара Аліневіча ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Сын паведаміў ёй пра гэта ў лісце з турмы.
23.12.2012 Васіль Парфянкоў: "У пошуках волі" (відэа)
Новы фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу" зьявіўся ў інтэрнэце. Стужка "У пошуках волі" прысьвечаная палітзьняволенаму Васілю Парфянкову, які адбывае пакараньне ў г. Баранавічы.
22.12.2012 Слонімцы павіншавалі палітвязняў са святамі (фота)
Слонімцы падпісалі ўсім беларускім палітвязням лісты, у якіх павіншавалі іх з надыходзячымі святамі, а таксама пажадалі найхутчэйшага вызвалення з-за кратаў. За некалькі дзён да гэтага кіраўнікі слонімскіх суполак дэмакратычных партый таксама асобна выслалі ўсім палітзняволеным віншавальныя паштоўкі.
21.12.2012 Далучыся да віншавання палітвязняў!
Майстар народных рамёстваў, аўтар работ-выцінанак “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека” Вольга Бабурына запрашае наведаць дабрачынны майстар-клас па выразанні з паперы розных нескладаных узораў —сняжынак, ялінак, вазонаў, вожыкаў і іншага і па вырабе самаробных калядных паштовак. Ён адбудзецца ў суботу, 22 снежня, у 16.30 на сядзібе Партыі БНФ па адрасе: Мінск, вул.Чарнышэўскага, 3.










