Навіны на тэму: палітвязьні
09.01.2013 Зьміцер і Наста Дашкевічы ўпершыню спаткаліся ў турме пасьля шлюбу
Наста Дашкевіч (да шлюбу Палажанка) атрымала першае спатканьне з мужам, палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам. Спатканьне адбылося ў першай палове дня 9 студзеня ў Гарадзенскай турме і доўжылася 2 гадзіны.
09.01.2013 Таццяна Францкевіч: У сына абвастрыліся праблемы са страўнікам
У палітвязня Аляксандра Францкевіча абвастрыліся праблемы са страўнікам. Напярэдані Новага года ён правёў 10 сутак у штрафным ізалятары. Агулам жа за мінулы год ён прабыў у карцэры каля месяца.
08.01.2013 На сьвята Паўлу Севярынцу дазволілі наведаць царкву
Палітвязень Павал Севярынец — вернік праваслаўнай царквы. Нараджэньне Хрыстова для людзей веры — адно з найвялікшых сьвятаў, і палітвязьню дазволілі адзначыць яго па-хрысьціянску. Астатні расклад застаўся бязь зьменаў.
08.01.2013 Белсат заклікае дасылаць паштоўкі палітвязням
Тэлеканал запусціў адпаведныя ролікі, дзе вядучыя і карэспандэнты падпісваюць паштоўкі грамадскім і палітычнымі актывістам, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
08.01.2013 Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты павіншавалі бацьку Статкевіча са святамі і Аўтуховіча з юбілеем
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 7 студзеня накіравалі віншавальную тэлеграму Мікалаю Аўтуховічу з нагоды яго 50-ці годдзя. У гэты ж дзень наведалі і павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча з нараджэннем Хрыстовым і Калядамі.
05.01.2013 Бярозаўчане павіншавалі Мікалая Аўтуховіча з юбілеем
Бярозаўскія актывісты павіншавалі палітвязня Мікалая Аўтуховіча з 50-гадовым юбілеем. Пажадалі яму найхутчэйшага вызвалення з турмы, цвёрдасці духа і мужнасці ў перанясенні ўсіх выпрабаванняў і пераследу.
04.01.2013 Павіншуйце Аўтуховіча з днём народзінаў: 7 студзеня палітвязню спаўняецца 50 гадоў
Мікалай Аўтуховіч - ветэран афганскай кампаніі, паспяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст з Ваўкавыска, які за сваю грамадскую дзейнасць і барацьбу з карупцыяй знаходзіцца зараз за кратамі.
03.01.2013 Слонімцы атрымалі паштоўку ад Зміцера Дашкевіча
Нагадаем, што перад Новым годам слонімцы падпісалі ўсім беларускім палітвязням лісты, у якіх павіншавалі іх з надыходзячымі святамі, а таксама пажадалі найхутчэйшага вызвалення з-за кратаў. Адказ прыйшоў пакуль толькі ад Зміцера Дашкевіча.
03.01.2013 Ігар Аліневіч пазваніў дамоў за некалькі гадзін да Новага году
Палітвязень, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч змог патэлефанаваць дамоў і павіншаваць сваякоў з Новым годам літаральна за некалькі гадзін да надыходу 2013 года.
03.01.2013 Мікалай Аўтуховіч не разьлічвае выйсьці з турмы датэрмінова
Напярэдадні Новага году палітвязень Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст свайму сябру, праваабаронцу Алегу Воўчаку, які, як і Аўтуховіч, у савецкія часы служыў у Аўганістане.
03.01.2013 Васілю Парфянкову ні разу не далі пазваніць дамоў
Зь леташняга жніўня, калі Васіль Парфянкоў трапіў у баранавіцкі арыштны дом, яму ніводнага разу не дазволілі патэлефанаваць дамоў.
31.12.2012 Палітвязень Павел Севярынец адзначыў на "хіміі" сваё 36-годдзе
30 снежня, у Дзень народзінаў зняволенага палітыка у спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці сабралася шмат гасцей. Паводле Паўла Севярынца, да яго прыехалі больш за тры дзясяткі чалавек -- з Мінска, Салігорска, Гродна, Валожына.
31.12.2012 Аляксандр Францкевіч пазбаўлены спаткання з маці ў студзені
Кароткатэрміновае спатканне было запланавана на сярэдзіну студзеня 2013 года. Адміністрацыя калоніі, дзе знаходзіцца палітвязень, пакарала яго за знаходжанне ў чужым атрадзе – гэта лічыцца парушэннем рэжыму.
31.12.2012 Статкевіч сустрэўся з жонкай у турме
29 сьнежня, напярэдадні Новага году, палітвязень, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, Мікалай Статкевіч сустрэўся з жонкай у турме.
28.12.2012 Алесь Бяляцкі: “Такая міжнародная падтрымка – пасыл усім беларусам”
Той факт, што палітвязень застаецца ў бабруйскай калоніі, пацвярджаюць лісты, які працягваюць ісці ад яго – ад 18-га, 20-га, 24-га снежня. Алесь распавядае, што амаль увесь свой вольны час займаецца карэспандэнцыяй. Часам за дзень ён атрымлівае больш за сто лістоў і паштовак з падтрымкай.










