Навіны на тэму: палітвязьні

21.01.2013 У палітвязня Змітра Дашкевіча абвастрылася хвароба

У сваім апошнім лісце да жонкі — Насты Дашкевіч Зміцер напісаў, што «праз моцныя болі ў шыі гадзінамі не мог увогуле рухацца».

Баранавічы: трэці год запар Статкевіч-старэйшы адзначыў свой дзень народзінаў без сына Мікалая

21.01.2013 Баранавічы: трэці год запар Статкевіч-старэйшы адзначыў свой дзень народзінаў без сына Мікалая

19 студзеня баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Міколы Статкевіча, каб павіншаваць яго з 86-цігоддзем.

Бяроза: паштоўкі ад палітвязняў

21.01.2013 Бяроза: паштоўкі ад палітвязняў

Па словах Таццяны Аліхвер, радуе аптымізм вязняў: "Паштоўкі зберагаю для нашчадкаў. Бо прыйдзе час, і гэтыя людзі ўвойдуць у падручнікі гісторыі". Як піша Алесь Бяляцкі другой актывістцы Тамары Шчапёткінай, бываюць моманты, калі на волі яшчэ цяжэй, чым у турме.

19.01.2013 Павал Севярынец атрымаў трохдзённы адпачынак

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паедзе ў Віцебск, дзе жывуць яго бацькі. Дарога з вёскі Купліна на Пружаншчыне займае шмат часу, таму пабыць дома Паўлу давядзецца каля 1,5 сутак, паведамляе прэс-служба БХД.

Мікалай Аўтуховіч атрымаў больш за 200 віншаванняў з юбілеем

18.01.2013 Мікалай Аўтуховіч атрымаў больш за 200 віншаванняў з юбілеем

Пра гэта палітвязень распавёў у сваім лісце.

 Халіп заяўляе, што пасля словаў Лукашэнкі кантроль над ёй узмацніўся

18.01.2013 Халіп заяўляе, што пасля словаў Лукашэнкі кантроль над ёй узмацніўся

Два дні запар да журналісткі прыходзіла міліцыя.

16.01.2013 Статкевіча зноў угаворваюць пісаць прашэнне аб памілаванні

Прадстаўнікі адміністрацыі Магілёўскай турмы праз паўгода маўчання зноў прапанавалі палітвязню напісаць прашэнне пра памілаванне, піша сайт statkevich.org.

Алесь Бяляцкі адказаў на віншаванне баранавіцкім праваабаронцам і актывістам

16.01.2013 Алесь Бяляцкі адказаў на віншаванне баранавіцкім праваабаронцам і актывістам

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі віншавальныя лісты і каляровыя паштоўкі беларускім палітычным вязням. Нягледзячы на вялікую асабістую карэспандэнцыю, першым на святочнае віншаванне адгукнуўся Алесь Бяляцкі.

15.01.2013 Лукашэнка: Бяляцкага ўжо выпусцілі ці не?

Адказваючы на адно з пытанняў у часе прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных СМІ 15 студзеня Аляксандр Лукашэнка перавёў гаворку на «Бяляцкага ці як яго там». «Яго ўжо выпусцілі ці не?» — задаў ён рытарычнае пытанне пры гэтым.

Кааліцыя аршанскіх дэмсілаў атрымала ліст ад Алеся Бяляцкага

14.01.2013 Кааліцыя аршанскіх дэмсілаў атрымала ліст ад Алеся Бяляцкага

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў Аршанская кааліцыя накіравала віншавальныя лісты дванаццаці беларускім палітычным вязням. У мінулыя выходныя прыйшоў першы адказ – віншавальная паштоўка ад Алеся Бяляцкага.

Салідарнасць з Алесем Бяляцкім у Салігорску (фота)

14.01.2013 Салідарнасць з Алесем Бяляцкім у Салігорску (фота)

На мінулых выходных грамадскія актывісты Салігорску выказалі сваю салідарнасць са зняволенным праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Ініцыятарамі акцыі сталі мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту ды рэдакцыя сайта Салігорск.org.

Слонім: Алесь Бяляцкі пажадаў талакою будаваць беларускую хату

14.01.2013 Слонім: Алесь Бяляцкі пажадаў талакою будаваць беларускую хату

Перад Новым годам сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл адправілі ўсім палітзняволеным віншавальныя паштоўкі. Нядаўна прыйшоў адказ ад Алеся Бяляцкага.

“Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія мне пішуць!”

12.01.2013 “Я вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія мне пішуць!”

З гэтымі словамі палітвязень Алесь Бяляцкі звяртаецца да адрасантаў тых пасланьняў, чые словы сагравалі яго калядна-навагоднімі днямі ў зусім несьвяточных умовах. "На ўзроўні ўсіх сваіх пачуцьцяў я адчуваў тыя хвалі падтрымкі і спагады, тыя флюіды душэўнай энэргіі... Гэта быў неперадавальны новы год…"

Лінкявічус: Палітвязні — перашкода ў адносінах Літвы з Беларуссю

11.01.2013 Лінкявічус: Палітвязні — перашкода ў адносінах Літвы з Беларуссю

"На пытанне, што важней: правы чалавека ці грузы ў Клайпедзе, — мы не павінны так схематычна ставіцца да сітуацыі. Усё важна", - адзначыў новы міністр замежных спраў Літвы.

Азартны падпольшчык Павел Вінаградаў (відэа)

09.01.2013 Азартны падпольшчык Павел Вінаградаў (відэа)

У сеціве выкладзены чарговы міні-фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу". Стужка прысвечаная палітрэпрэсаванаму лідэру моладзевай арганізацыі "Zмена" Паўлу Вінаградаву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства