Навіны на тэму: палітвязьні
07.02.2013 Фотафакт: Мастак патрабуе спыніць рэпрэсіі ў Беларусі
У Польшчы ў горадзе Торунь праходзіць выстава мастака з Беларусі Уладзіміра Сакалоўскага. Адна з карцін прысвечана палітычным рэпрэсіям у нашай краіне.
06.02.2013 Андрэй Савіных: Запыт Марэка Мігальскага перададзены ў кампетэнтныя органы
Запыт еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў справе магчымасці наведання дэлегацыяй Еўрапарламента па справах Беларусі палітвязняў Мікалая Статкевіча і Змітра Дашкевіча ўжо трапіў у Міністэрства замежных спраў Беларусі і перададзены ў кампетэнтныя органы, - паведаміў прэс-сакратар ведамства Андрэй Савіных.
06.02.2013 Мікалай Аўтуховіч пакутуе ў турме ад зубнога болю
Палітзняволены гарадзенскай турмы, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч да гэтай пары не можа вырашыць праблемы, якія ў яго ўзніклі з-за няякаснага зубнога пратэза.
05.02.2013 Палітвязень Пракапенка: Халодны цэх, бранхіт і «Папулярная механіка»
Асуджаны ў «справе анархістаў» 22-гадовы гарадзенец ўвечары 4 лютага патэлефанаваў дадому.
04.02.2013 Мікалаю Статкевічу абмяжоўваюць перадачы
Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме, надалей падлягае рознага кшталту абмежаванням, ды ўзмоцненаму рэжыму ўтрымання.
02.02.2013 У Бялынічах нагадалі пра палітвязняў (фота)
“Усяго было распаўсюджана некалькі дзесяткаў інфармацыйных матэрыялаў пра беларускіх палітвязняў, якія сёння знаходзяцца за кратамі ў нашай краіне, - кажа бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – Распаўсюджвалі мы іх у крамах нашых прыхільнікаў – бялыніцкіх сяброў Руху БНФ “Адраджэнне”.
02.02.2013 Мікалай Статкевіч -- бацьку: “Як бачыш, нашу пароду нічога не ўзяло…”
Статкевіч-старэйшы: "Мікалай мне піша кожную сераду і для мяне яго лісты – бадай адзіная сёння найвялікшая радасць. Ён заўсёды піша аптымістычныя лісты". У сваіх лістах Мікалай Статкевіч выглядае бадзёрым і просіць свайго 86-ці летняга бацьку не ўпасці ў роспач ці дэпрэсію, бо псіхалагічны стан уплывае і на здароўе.
30.01.2013 Бабруйскія сябры Яўгена Васьковіча сумняюцца, што яму даходзяць усе лісты
Яўген прасіў, каб яму дасылалі раздрукоўкі з рознымі гістарычнымі артыкуламі. Таксама ў лісце да былой калегі папрасіў даслаць яму тэлефонныя коды і паштовыя індэксы Беларусі. У новым годзе прыйшоў адказ Яўгена. У ім ён дзякуе за навагоднюю паштоўку, якую яму дасылалі асобна, - а пра сам ліст ні слова.
29.01.2013 Наталля Пінчук: Атрымала паштоўку ад Алеся дакладна ў дзень народзінаў
Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі на дзень народзінаў сваёй жонкі даслаў ёй самаробную віншавальную паштоўку. Паштоўка прыйшла дакладна ў дзень народзінаў - 28 студзеня, -- распавяла Наталля Пінчук.
28.01.2013 Беларускі мур: “бабруйская” справа (відэа)
У інтэрнэце выкладзены міні-фільм "Беларускі мур" прысвечаны так званай "бабруйскай" справе. Аўтары стужкі спрабуюць высветліць сапраўдныя матывы ўдзельнікаў дэманстратыўнай атакі на мур бабруйскага КГБ 16 кастрычника 2010 году.
28.01.2013 Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст з турмы
Мікалай Аўтуховіч, ваўкавыскі прадпрымальнік і палітвязень, які знаходзіцца ў Гарадзенскай турме, вядзе шырокую перапіску з жыхарамі розных частак нашай краіны. Асабліва яго цікавяць навіны Гарадзеншчыны.
28.01.2013 Эдуарда Лобава наведаў сьвятар
Маці Марыне Лобавай палітвязень даслаў ліст, ў якім зноў аказалася навіна не з самых прыемных.
24.01.2013 Еўрадэпутат звярнуўся ў МЗС Беларусі з просьбай сустрэцца з палітвязнямі
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які з'явіўся ініцыятарам кампаніі салідарнасці з двума палітычнымі вязьнямі - лідэрам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам і кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 г. Мікалаем Статкевічам - звярнуўся да Міністэрства замежных спраў з просьбай сустрэцца з імі ў месцах зняволення.
23.01.2013 Генсэк Рады Эўропы: Беларусь павінна вызваліць палітвязьняў
Генэральны сакратар Рады Эўропы Турбэрн Ягланд сёньня зрабіў заяву адносна Беларусі на пасяджэньні Парлямэнцкай Асамблеі ў Страсбуры.
22.01.2013 Завяршаецца адпачынак Паўла Севярынца на волі
Трохдзенны адпачынак сустаршыні аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” завяршаецца. Сёння Павел Севярынец мяркуе пакінуць Віцебск, дзе знаходзіўся на працягу апошніх двух сутак.










