Навіны на тэму: палітвязьні
21.02.2013 Віцебскіх актывістаў аштрафавалі за салідарнасць з палітвязнямі
Суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская прысудзіла прыхільнікам стварэння БХД Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку па 30 базавых велічынь штрафу, прызнаўшы іх вінаватымі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі. На факты парушэння правоў абодвух хлопцаў суддзя ўвагі не звярнула.
21.02.2013 Бабруйскія актывісты павіншавалі палітвязняў з Днём роднай мовы вершамі
У лістах, дасланых у розныя куткі Беларусі, да палітвязняў паляцелі вершы такіх айчынных песняроў, як Уладзімір Караткевіч, Анатоль Сыс, Максім Багдановіч, Алесь Разанаў. Бабруйскія актывісты спадзяюцца, што ўсе лісты дойдуць да сваіх адрасатаў.
21.02.2013 Маці Аляксандра Францкевіча падрыхтавала медыцынскую бандэроль для сына
У калоніі палітвязень Аляксандр Францкевіч займеў праблемы са страўнікам. Таццяна Францкевіч асцерагаецца, што не ўсе прэпараты дазволяць перадаць.
20.02.2013 Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл падтрымала “Хвалю салідарнасці”
Мерапрыемствы ў межах “Хвалі салідарнасці” пройдуць у Магілёве 21 лютага, удзел у іх прымуць прадстаўнікі абсалютнай большасці дэмакратычных палітычных партый і грамадскіх арганізацый Магілёўшчыны.
19.02.2013 У Віцебску маліліся за палітвязняў
Увечары 18 лютага актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ў межах марафону "Хваля Салідарнасці" правялі супольную малітву за палітвязняў. Такія малітвы на Ўспенскай горцы ў Віцебску, каля крыжа Ефрасінні Полацкай, праводзяцца не ўпершыню.
18.02.2013 Віцебскія прыхільнікі БХД накіравалі каля двух дзесяткаў лістоў палітвязням (фота)
"Супольнае напісанне лістоў да палітвязняў – гэта працяг "Хвалі салідарнасці”, шэрагу акцый, якія праводзяцца ў падтрымку палітвязняў", -- распавяла Тацяна Севярынец, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД.
17.02.2013 Да Статкевіча падсажвалі чалавека, які зьбіваў вязьняў
16 лютага Марына Адамовіч атрымала ад Мікалая Статкевіча чарговы ліст з магілёўскай турмы. Жонка палітыка працытавала карэспандэнту Свабоды кавалак ліста, які тычыцца чарговай, як яна мяркуе, правакацыі супраць палітвязьня.
16.02.2013 Мікалай Аўтуховіч перадаў віншаванне ветэранам-афганцам
Мікалай Аўтуховіч павіншаваў сваіх былых братоў па зброі з днём вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Ён таксама жадае ўсім “здароў’я і ўсяго найлепшага, заставацца ў гэтым жыцці не толькі людзьмі, але і Грамадзянамі. Каб без ваганняў можна было паціскаць адзін аднаму рукі…”
16.02.2013 Віцебскіх актывістаў затрымалі за расцяжку са словам "Свабоду!" (фота)
Сябраў аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Неўзабаве абодва хлопца перасталі выходзіць на тэлефонную сувязь, а потым даслалі смс-паведамленне, што ў панядзелак над імі адбудзецца суд, а да таго іх змесцялі у ізалятар часовага ўтрымання.
15.02.2013 Мікалай Аўтуховіч піша, што пісаць прашэнне аб памілаванні не збіраецца
“Маю свае погляды. І ўсё жыццё я ніколі іх не змяняю. Нават калі буду ведаць, што яшчэ дадаткова дадуць новы тэрмін, пісаць нават і тры словы, не буду! Калі быць нязломленым, трэба ісці да канца. Без кампрамісаў, без усякіх умоў. Я нічога не рабіў дрэннага дзеля Радзімы і народу, не парушаў аніякіх законаў, чаму я павінен звяртацца з прашэннем? Гэта будзе няправільна, як па мне”.
15.02.2013 Андрэй Пачобут: "Калі лёс вязьня нікога не турбуе, яму значна складаней змагацца за свае правы”
Журналіст-палітвязень на ўласным досьведзе зьведаў, як розгалас і салідарнасьць у грамадстве ўплываюць на чалавечыя лёсы.
15.02.2013 Адвакат Аўтуховіча: Спадзяюся, новага тэрміну яму не "прышыюць"
Павел Сапелка днямі атрымаў ліст ад свайго падапечнага – палітвязня Мікалая Аўтуховіча. Праўда, падрабязна пераказваць змест адвакат адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ён датычыць дробных побытавых справаў.
15.02.2013 Яўген Васьковіч правёў у ШІЗА больш за 150 сутак
Пасля прысуду палітвязень Яўген Васьковіч амаль кожны чацвёрты дзень знаходзіўся ў карцары. З траўня 2011 года ў яго было каля 40 спагнанняў, больш за 20 разоў ён трапляў у штрафны ізалятар.
14.02.2013 Алесь Бяляцкі на паўгады пазбаўлены спатканняў
Алесь Бяляцкі пазбаўлены спатканняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгады. Гэтую інфармацыю 13 лютага пацвердзіла адміністрацыя Бабруйскай калоніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень.
14.02.2013 Бялынічы: “хваля салідарнасці” з беларускімі палітвязнямі
Бялыніцкія актывісты аргкамітэта па стварэнню партыі БХД пачалі правядзенне інфармацыйнай кампаніі ў абарону палітвязняў “Хваля салідарнасці”, якая па ініцыятыве аргкамітэту БХД будзе праводзіцца ў розных гарадах Беларусі.










