Навіны на тэму: палітвязьні
18.05.2021 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 21 новага палітвязня
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
18.05.2021 Палітзняволенага Сяргея Капанца асудзілі да 5,5 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі ў дапамаганні арганізацыі беспарадкаў
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 18 траўня вынеслі прысуд палітвязняволенаму члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргею Капанцу. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342.
18.05.2021 Справа Сяргея Ціханоўскага: якія высновы можна зрабіць да пачатку разгляду ў судзе
Праваабарончы цэнтр «Вясна» напярэдадні пачатку працэсу над палітвязнем успамінае храналогію парушэнняў правоў Сяргея Ціханоўскага, фігуру якога ўлады «падстрэлілі» на ўзлёце, не даўшы яму браць удзел у выбарчай кампаніі ні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты, ні ў якасці кіраўніка выбарчага штаба Святланы Ціханоўскай.
18.05.2021 Судовы канвеер па брэсцкай “справе карагодаў”. Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць
«Вясна» распавядае, хто судзіць фігурантаў «справы карагодаў» і ў якіх «палітычных» справах яны яшчэ «засвяціліся».
17.05.2021 Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з запытам аб сітуацыі з праваабаронцамі і работнікамі СМІ
Спецдакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў, Працоўная група па адвольных затрыманнях, Спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, Спецдакладчык па правах людзей з інваліднасцю, Спецдакладчык па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду перакананняў і іх свабоднае выказвання, Спецдакладчык па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і свабоду ўдзелу ў аб'яднаннях, Спецдакладчык па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў, Спецдакладчык па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з крыміналізацыяй дзейнасці праваабаронцаў і работнікаў СМІ ў Беларусі.
17.05.2021 На судзе па "справе студэнтаў" выступаюць сведкі - прадстаўнікі адміністрацыі БДУ
Суд Савецкага раёна на выязным пасяджэнні ў Доме правасуддзя 17 траўня працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да студэнтаў сталічных ВНУ.
17.05.2021 "Масавых беспарадкаў не было, а арганізатар ёсць?" Пракурор патрабуе пакараць палітзняволенага члена ІГ Бабарыкі 5,5 гадамі калоніі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца справа палітвязняволенага члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342.
17.05.2021 Ад двух да чатырох гадоў калоніі: у Гродне запрасілі пакаранне для трох фігурантаў "справы Ціханоўскага"
У Гродне з 18 студзеня судзяць траіх фігурантаў "справы Ціханоўскага": палітвязня Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзімір Кнігу.
15.05.2021 "Справа студэнтаў". У абвінавачванні змяшаліся санкцыі ЕC і ЗША, Ціханоўская, парушэнне працы ВНУ і транспарту
У Мінску працягваецца працэс па "справе студэнтаў". 12 фігурантаў судзяць за арганізацыю пратэстаў, якія пасля выбараў праходзілі ва ўніверсітэтах, піша TUT.BY. Пракуроры паказваюць, што акцыі праводзіліся з мэтай перагляду вынікаў выбараў, каб іх не прызналі краіны Еўразвяза і ЗША і ўвялі санкцыі для ціску на афіцыйную ўладу. Абвінавачаныя, па словах пракурораў, выкарыстоўвалі "канспірацыю" — у чатах у іх былі псеўданімы.
15.05.2021 Перадаў у бот звесткі аб перамяшчэнні спецтэхнікі 9 жніўня. Палітвязня Капанца судзяць за дапамаганне ў арганізацыі беспарадкаў
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца справа палітвязняволенага члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342.
14.05.2021 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
14.05.2021 Тры палітвязні, пружанскі паэт і дзве сям'і. У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 фігурантаў "справы карагодаў"
Суд Брэсцкага раёна 7 траўня пачынае разглядаць "карагодную" крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 12 чалавек за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.
14.05.2021 Палітзняволенага капітана Генштаба Дзяніса Урада асудзілі да 18 гадоў калоніі
Вярхоўны суд 14 траўня асудзіў палітзняволенага вайскоўца Дзяніса Урада да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за здраду дзяржаве. Таксама яго пазбавілі звання. Суд праходзіў у "закрытым" рэжыме.
14.05.2021 Суд па "справе студэнтаў": у залю пусцілі толькі родных, некаторых з групы падтрымкі - затрымалі
Раніцай 14 траўня каля Дому правасуддзя сабралася шмат людзей, якія прыйшлі на суд па так званай "справе студэнтаў". Аднак нават у будынак суда пускалі толькі блізкіх сваякоў і дзяржаўныя СМІ. Нават бабуль і дзядуляў абвінавачаных не пусцілі ў залю суда нібыта праз недахоп месцаў.
13.05.2021 Заява аб прызнанні Васіля Пільца палітычным зняволеным
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі ў сувязі з асуджэннем Васіля Пільца па ч. 1 арт. 339 КК










