Навіны на тэму: палітвязьні
11.03.2013 Мікалай Аўтуховіч павіншаваў бярозаўскіх жанчын
Мікалай Аўтуховіч павіншаваў бярозаўскіх жанчын-актывістак з жаночым святам 8 сакавіка. Прыгожыя паштоўкі прыйшлі крышку са спазненнем, але аказаліся своеасаблівым прыемным адказам на вішаванне жанчынамі і іх сем’ямі Мікалая з юбілеем.
11.03.2013 Палітвязням да 25 сакавіка – імянныя канверты (фота)
Свіслацкія грамадска-палітычныя актывісты пачалі рассылаць палітвязням, якія знаходзяцца ў розных турмах Беларусі, паштоўкі і лісты да Дня Волі. Прычым робіцца гэта ў адмысловых імянных канвертах. Вырабіць такі канверт можа кожны і накіраваць яго праз пошту, наклеіўшы адпаведную марку.
07.03.2013 Палітвязень Эдуард Лобаў скардзіцца на турэмнае харчаванне
Па словах Марыны Лобавай, маці палітзняволенага маладафронтаўца Эдуарда Лобава, у калоніі №22 у Івацэвічах, дзе ўтрымліваецца яе сын, нормы харчавання далёкія ад агульнапрынятых.
07.03.2013 Заўтра ў Варшаве сустрэча з жонкамі беларускіх палітвязняў
Яны раскажуць пра сваіх родных, пра ўмовы, у якіх яны ўтрымліваюцца, а таксама пра ціск, якому яны падвяргаюцца.
05.03.2013 Становішча палітычных зняволеных у Беларусі крытычнае, свабода 40 актывістаў сур'ёзна абмежаваная
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказваюць глыбокае абурэнне масавымі і сістэматычнымі актамі ціску і рэпрэсій, якім падвяргаюцца як палітычныя зняволеныя, так і людзі, абмежаваныя ў свабодзе па палітычных прычынах.
04.03.2013 Беларускія праваабаронцы: “Свабоду Бахрэйну!”
4 сакавіка беларускія праваабаронцы выказалі сваю салідарнасць з прэзідэнтам Бахрэйнскага цэнтра за правы чалавека і намеснікам генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Набілам Раджабам, які адбывае двухгадовы тэрмін турэмнага зняволення за выступы ў абарону права на мірныя сходы.
04.03.2013 Анджэю Пачобуту пагражаюць турмой
Анджэя Пачобута афіцыйна папярэдзілі пра недапушчальнасць з'яўлення на «несанкцыянаванай акцыі» 11 сакавіка.
04.03.2013 У Гомелі ў межах акцыі «Хваля салідарнасці» прайшла малітва пад наглядам “назіральнікаў” у цывільным
3 сакавіка ў Гомелі сябры аргкамітэту па стварэнню партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» правялі малітву за палітвязняў, а таксама распаўсюдзілі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя беларусам, якія сядзяць у турмах за свае перакананні, палітычную і грамадскую дзейнасць.
02.03.2013 Amnesty International: Каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)
Агулам людзьмі з 36 краінаў было прынята 104,731 мераў у падтрымку вязня сумлення Алеся Бяляцкага. Такія вынікі Марафону па напісанні лістоў Amnesty International, які прайшоў па ўсім свеце.
02.03.2013 Аляксандра Францкевіча пасадзілі ў карцэр на 20 дзён
20 дзён карцэру — такое пакараньне атрымаў 19 лютага вязень івацэвіцкай калёніі Аляксандр Францкевіч. Днямі Францкевіча ў калёніі наведаў адвакат. Тацяна Францкевіч распавяла пра сына.
27.02.2013 У Бабруйску адзначылі Дзень народзінаў Яўгена Васьковіча (фота)
Бабруйчаніну Яўгену Васьковічу 26 лютага споўнілася 22 гады. Па традыцыі, яго сябры і калегі сабраліся ў гэты дзень, каб разам узгадаць Яўгена, маральна падтрымаць яго родных. Скончылася мерапрыемства чаяваннем з тартамі, якія згатавала Тамара Уладзіміраўна, бабуля Васьковіча.
25.02.2013 Дзень Волі пад знакам вызвалення палітычных вязняў
Дзень Волі, які сёлета плануецца адзначыць 24 сакавіка, пройдзе пад знакам 95-ці гадовага юбілею ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, 150 год год паўстання Катуся Калінлўскага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.
25.02.2013 Аляксандр Францкевіч зноў у карцэры
Палітвязень Аляксандр Францкевіч змешчаны ў штрафны ізалятар. Пра гэта Рацыі паведаміла ягоная маці Таццяна Францкевіч.
24.02.2013 Салігорск: "Хваля салідарнасці" з палітвязнямі (фота)
На мінулым тыдні грамадскія актывісты Салігорску далучыліся да “Хвалі салідаранасці” - штодзённага марафону салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі. Акцыя праходзіла ў Міжнародны дзень роднай мовы, таму яе сумясцілі з напісаннем агульнанацыянальнай дыктоўкі па “Лістах з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага.
22.02.2013 Мікалай Аўтуховіч: “Вельмі хочацца на мора!”
Па звестках, якія атрымалі праваабаронцы “Вясны”, палітвязень Мікалай Аўтуховіч яшчэ ў кастрычніку мінулага году атрымаў вымову нібыта за тое, што не рэагаваў на заўвагі кантралёра. Сам Аўтуховіч сцвярджае, што яму ніхто заўваг не рабіў.










