Навіны на тэму: палітвязьні
25.03.2013 Павел Севярынец сустрэўся з намеснікам пракурора Берасцейскай вобласці
Сустрэча прайшла у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці, дзе Павел Севярынец адбывае трохгадовую “хімію” за Плошчу 2010.
24.03.2013 Сацыял-дэмакраты з Белаазёрску павіншавалі палітвязняў з Днём Волі (фота)
Паштоўкі да 95-годдзя незалежнасці БНР паляцелі ў розныя вязніцы Беларусі з гораду Белаазёрску. Палітвязні атрымаюць прыгожыя паштоўкі з выявай нацыянальных сімвалаў і адмысловым надпісам.
22.03.2013 Пасол Італіі: Вызвалення палітзняволеных у Беларусі чакае не толькі Еўрасаюз
Вызвалення беларускіх палітзняволеных "чакае не толькі Еўрасаюз, але і ўвесь свет", заявіў пасол Італіі Арнальда Абеці журналістам 22 сакавіка ў Мінску. Пры гэтым ён зазначыў: працягваючы настойваць на вызваленні палітзняволеных, ЕС таксама шукае "і іншыя каналы для выпраўлення сітуацыі, якая нікому не прыносіць карысці".
22.03.2013 Афіцэр Сяргей Вазняк (відэа)
Чарговы міні-фільм з серыі “Хроніка суднага часу” быў выкладзены ў сеціве. Стужка прысвечаная аднаму з лідараў партыі “Справядлівы Свет” Сяргею Вазняку, палітрэпрэсаванаму пад час апошняй прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.
22.03.2013 Пяць сутак галадоўкі Арцёма Пракапенкі
Палітвязень Арцём Пракапенка правёў у штрафным ізалятары 5 сутак. У знак пратэсту ён галадаў.
21.03.2013 Валянцін Стэфановіч: Еўрадэпутаты павінны дамагацца сустрэч з палітвязнямі
Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч у час сустрэчы з еўрадэпутатам ад Літвы Юстасам Палецкісам падняў праблему беларускіх палітвязняў.
20.03.2013 Юстас Палецкіс: Прымітыўныя абмены — не стыль ЕС
Так пракаментаваў БелаПАН дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі, намеснік кіраўніка дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю літовец Юстас Палецкіс апасенні, выказаныя 18 сакавіка Андрэем Саннікавым у інтэрв'ю сайту www.charter97.org.
20.03.2013 Палецкіс лічыць, што Менск гатовы вызваліць палітвязьняў
Праблема вызваленьня палітвязьняў застаецца галоўнай у дачыненьнях паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію «Свабодзе» заявіў сёньня дакладчык па Беларусі Эўрапейскага парлямэнту Юстас Палецкіс.
20.03.2013 Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця будзе ўлічваць вызваленне і рэабілітацыю палітвязняў у сваёй дзейнасці ў Беларусі
Днямі Еўрапэйскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) апублікаваў новую стратэгію працы ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, разлічаную на бліжэйшыя тры гады.
20.03.2013 Мікалай Аўтуховіч: Прыемная навіна толькі аб тым, што зноў адчыніцца офіс “Вясны”
Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 20 сакавіка атрымаў ліст ад палітвязня Мікалая Аўтуховіча, з якім ён знаходзіцца ў сталай перапісцы. Палітвязень дзеліцца сваімі ўражаннямі аб апошніх навінах у грамадскім і палітычным жыцці ў Беларусі.
19.03.2013 Марына Адамовіч: Палецкіс павінен патрабаваць сустрэчы з палітвязнямі
Жонка Мікалая Статкевіча мяркуе, што дакладчыку дэлегацыі Еўрапарламэнта па Беларусі патрэбна сустрэцца з беларускімі вязнямі сумлення.
19.03.2013 Андрэй Саннікаў: "Еўропа можа даць дыктатуры дадатковыя магчымасці для шантажу"
Пытанне зняцця візавых абмежаванняў з чыноўнікаў з «чорнага спісу» не ўвязваюць з вызваленнем палітвязняў.
14.03.2013 Наста Дашкевіч: Затрымліваюць лісты ад Змітра
Лісты ад палітзняволенага лідара Маладога Фронту Змітра Дашкевіча, а таксама і да яго сталі ісці вельмі марудна, кажа яго жонка Наста Дашкевіч. Дашкевіч адбывае пакаранне ў Гарадзенскай турме.
14.03.2013 Ірына Халіп: Андрэй Саннікаў стаў ранейшым, якім быў да турмы
Ірына Халіп у Варшаве сустрэлася са сваім мужам, былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым, пасля чаго вярнулася ў Менск. Па яе словах, галоўнае ўражанне ад сустрэчы з мужам пасля 8 месяцаў расстання - ён стаў такім, як быў раней, да арышту.
12.03.2013 У Бялынічах падтрымалі палітвязняў
12 сакавіка ў Бялынічах мясцовыя грамадскія актывісты напісалі лісты і паштоўкі салідарнасці беларускім палітвязням. Акцыя прайшла ў межах кампаніі “Хваля салідарнасці”, яе ініцыятарамі былі мясцовыя сябры аргкамітэта па стварэнню партыі БХД.










