Навіны на тэму: палітвязьні
29.04.2013 Аляксандр Лукашэнка: У нас няма палітычных артыкулаў
Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі падчас працоўнай паездкі ў Хойніцкі раён, адзначыў, што Еўразвяз ставіць перад беларускімі ўладамі пытанне пра наяўнасць палітвязняў у Беларусі: “Вось і пачынаюць: там палітвязні. Я яшчэ раз кажу: мы за палітыку нікога не судзім. У нас няма палітычных артыкулаў”.
29.04.2013 Пра лёс палітзняволеных гутарылі ў Берасці
Адмысловая сусустрэча на тэму палітзняволеных прайшла ў горадзе над Бугам. У рамках яе адбыўся прагляд фільма пра заключанага пад варту праваабаронцу Алеся Бяляцкага з цыклу “Невядомая Беларусь”.
23.04.2013 Палітвязня Аліневіча тры тыдні трымалі ў ізалятары
Ігар Аліневіч адбыў 20 дзён у штрафным ізалятары. Пра гэта палітычны вязень паведаміў ў лісце да маці Валянціны Аліневіч. Паводле жанчыны: "Ігар напісаў, што толькі што выйшаў з ШІЗА". Для вязня гэта другое пакаранне штрафным ізалятарам:
22.04.2013 Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” прайшоў у Варшаве
Бел-чырвона-белыя сцягі, атмафера свабоды і музыка. Так прайшоў канцэрт "Салідарная з Беларуссю". На Кракаўскім прадмесці ў Варшаве на адной сцэне выступілі музыкі з Польшчы і Беларусі. «Дзецюкі», «Крамбамбуля» ды польскія гурты «Ізраэль», «Мунек Сташчык» і «Страхі на Ляхі».
19.04.2013 У Магадан праз «амэрыканку»
У офісе БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі турэмных нататак і разважаньняў палітвязьня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».
19.04.2013 Ігар Аліневіч. Еду ў Магадан
19 красавіка ў Менску ў офісе БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі палітвязьня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан». Ігар адбывае 8 гадоў пазбаўленьня волі за атаку на расейскую амбасаду ў Менску і іншыя акцыі анархістаў.
17.04.2013 Акцыя «Škoda, не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі» прайшла ў Чэхіі
16 красавіка Асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі правяла акцыю «Škoda, не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі». Акцыя прайшла каля галоўнага офіса кампаніі «Škoda» у горадзе Млада Баляслаў.
16.04.2013 Валянцін Стэфановіч: “У Бруселя няма ніякіх ілюзіяў у ацэнках гэтага рэжыму”
Такую выснову зрабіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” па выніках нядаўняга візіту ў Брусель, дзе ён браў удзел у працы канферэнцыі па дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі і меў шэраг працоўных сустрэчаў. У кантэксце дыялогу Еўразвязу і Беларусі для праваабаронцаў галоўнай задачай застаецца вызваленне палітвязняў.
15.04.2013 Ад Яўгена Васьковіча пачалі даходзіць лісты
Валянціна Глухава кажа, што ў лісце Яўген дзякуе за падтрымку, віншуе са святамі. Але для яе больш важны не столькі змест, колькі тое, што лісты нарэшце пачалі даходзіць. У Бабруйску перад днём народзінаў Яўгена праходзіла віншавальная акцыя, але, сыходзячы з перапіскі з роднымі і сябрамі, гэтыя паштоўкі Васьковіч атрымаў з затрымкай больш чым у месяц.
15.04.2013 Мікалай Аўтуховіч не выключае, што звернецца ў суд супраць следчага Аліхвера
Палітвязень пацвердзіў, што на фота, распаўсюджаным у сацыяльных сетках і СМІ, сапраўды следчы, які распачынаў першую крымінальную справу супраць яго.
15.04.2013 Пасля выхаду кнігі ад Аліневіча не прыходзяць лісты
У сакавіку ў Расеі выйшла кніга беларускага палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан». У ёй у выглядзе дзённікаў аўтар апавядае пра падзеі ў Беларусі з канца 2010 года, аб сваім арышце і зняволенні ў турме КДБ, паведамляе «Радыё Свабода».
11.04.2013 Бярозаўскія актывісты ў чарговы раз наведалі Паўла Севярынца
Штомесяц бярозаўскія актывісты наведваюць палізняволенага Паўла Севярынца, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.
10.04.2013 У Віцебску міністры пагавораць пра палітвязьняў
Падчас сустрэчы ў Віцебску 10 красавіка зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс плянуе між іншым абмеркаваць сытуацыю з вызваленьнем беларускіх палітвязьняў.
09.04.2013 Да Яўгена Васьковіча дайшлі лісты з віншаваннямі
Насуперак перажыванням бабручан, віншавальныя лісты з днём народзінаў і Днём Волі дайшлі да Яўгена Васьковіча. Аб гэтым ён паведаміў сам у лісце да грамадскай актывісткі Галіны Смірновай. Ён перадае прывітанне кожнаму, па імёнах, чалавеку, ад каго атрымаў паштоўку.
07.04.2013 Эдуарду Лобаву дазволілі сустрэцца з ксяндзом
Адбылося гэта пасля ўмяшальніцтва Апостальскага Нунцыя Арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, паведаміла маці маладафронтаўца Марына Лобава.










