Навіны на тэму: палітвязьні
21.05.2013 Людзі Плошчы
У Варшаве прайшла прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча пра палітвязняў «Жыццё пасля турмы».
20.05.2013 Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” накіравалі лісты падтрымкі палітвязням
Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” 20 траўня напісалі і адправілі лісты падтрымкі беларускім палітзняволеным Алесю Бяляцкаму, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Статкевічу, Паўлу Севярынцу, Зміцеру Дашкевічу, Мікалаю Аўтуховічу і інш.
20.05.2013 У Бярозе з’явіліся ўлёткі “Свабоду Бяляцкаму” (фота)
Так адрэагавалі неабыякавыя грамадзяне на ціск на старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні ў калоніі №2 г.Бабруйску. Праваабаронцу да жніўня забаранілі харчовыя перадачы, яшчэ раней ён быў пазбаўлены спатканняў са сваякамі.
20.05.2013 У львоўскай турме чыталі вершы ў падтрымку беларускіх палітвязняў
Паэзія за кратамі гучала ва ўкраінскім горадзе Львове. Мерапрыемства абылося ў рамках Міжнароднага дня музеяў і прайшло ў турме на Ланцкога. Ініцыятарамі правядзення такой імпрэзы выступілі арганізатары Дзён беларускай і шведскай літаратуры.
17.05.2013 Ірыну Халіп і Уладзіміра Някляева чакаюць новыя суды
А Севярынец, Дашкевіч, Францкевіч чакаюць выхаду на свабоду.
16.05.2013 Алесь Бяляцкі не спадзяецца на хуткае вызваленне
Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі не спадзяецца на хуткае вызваленне і ўвесь вольны час у турме прысвячае творчай працы.
15.05.2013 Мікалай Аўтуховіч не можа паўнавартасна харчавацца
Палітзняволены Мікалай Аўтуховіч фактычна не можа паўнавартасна харчавацца з-за праблемаў з зубамі, - кажа кіраўнік арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" Алег Волчак.
15.05.2013 “Czasopis” — пра кнігу Алеся Бяляцкага
У польска-беларускім штомесячніку “Czasopis” , які выдаецца ў Беластоку, у майскім нумары апублікаваны артыкул пра кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаны Беларушчынай”. Аўтар артыкула — беларускі літаратар і гісторык Сяргей Чыгрын. Адзін асобнік “Czasopisu” звычайнай поштай адпраўлены Алеся Бяляцкаму ў бабруйскую калонію.
12.05.2013 Аляксандру Францкевічу паказалі дакумент пра вызваленне
Палітычны вязень Аляксандр Францкевіч шостага верасня мусіць выйсці на волю. Палітзняволенаму, які адбывае трохгадовае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі «Ваўчыныя норы», некалькі дзён таму споўнілася 23 гады. У гэты ж дзень яго наведаў і адвакат. Паводле словаў абаронцы, Аляксандр трымаецца годна і мае добры настрой. Вязню ўжо паказалі дакумент пра вызваленне.
12.05.2013 Эдуарду Лобаву дазволілі сустрэчу з маці
Марына Лобава едзе на сустрэчу з сынам Эдуардам у Івацэвіцкую калонію «Воўчыя норы».
04.05.2013 Вялікдзень Павел Севярынец правядзе ў коле сям’і
Сустаршыня партыі БХД, палітзняволены Павел Севярынец вялікодныя тры дні правядзе дома ў Віцебску. Як шчыры вернік, усяночную службу ён збіраецца наведае ў адным з Віцебскіх храмаў. У панядзелак, 6 траўня, павінен вярнуцца назад.
03.05.2013 Баранавіцкія актывісты павіншавалі палітвязняў са святам Вялікадня
У першыя травеньскія дні баранавіцкія грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў са светлым святам Вялікадня, даслаўшы лісты і прыгожыя каляровыя паштоўкі. Актывісты спадзяюцца, каб у гэтыя святочныя дні беларускія палітвязні не будуць сябе адчуваць пакінутымі на волю лёсу.
02.05.2013 Удава палітвязня Арцёма Грыбкова нарадзіла сына
Святлана Грыбкова нарадзіла сына ў аўторак, пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
02.05.2013 Павел Севярынец: Свята вясны ёсць, свята працы няма
У вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці выхадны дзень. «Свята вясны ёсць, свята працы няма», - заўважыў Павел Севярынец, які тут адбывае трохгадовую “хімію” за Плошчу 2010 года.
01.05.2013 Святочныя віншаванні палітвязням даслалі з Бялыніцкага раёна (фота)
Удзел у акцыі прынялі мясцовыя актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”. У сваіх паштоўках і лістах са словамі падтрымкі яны віншавалі палітвязняў з надыходзячымі травеньскімі святамі, жадалі ім мужнасці і стойкасці ў нялёгкіх умовах зняволення, а таксама выказвалі надзею на іх хуткае вызваленне.










