Навіны на тэму: палітвязьні
14.06.2013 Эдуард Лобаў дамогся разгляду сваёй скаргі ў пракуратуры
Палітзняволены маладафронтавец Эдуард Лобаў дамогся разгляду скаргі. Яна закранае парушэнне закону ў часе следства і суда.
07.06.2013 Палітвязьню Францкевічу не дазволілі чытаць Даўлатава і Кафку
Актывісту анархісцкага руху Аляксандру Францкевічу, якога трымаюць у Івацэвіцкай калёніі, не прапусьцілі бандэролю з кнігамі. У бандэролі былі кнігі Сяргея Даўлатава і Франца Кафкі.
04.06.2013 Марына Адамовіч: Пакуль хоць адзін адмаўляецца пісаць прашэнне, гэта ўлада несапраўдная
Марына Адамовіч каментуе сітуацыю вакол свайго мужа і іншых палітычных зьняволеных.
03.06.2013 Пасол Італіі: Беларусь магла б сёння-заўтра змяніць статус адносін з ЕС
"Ясна, што за адзін дзень усё не выправіцца, але вызваленне палітычных зняволеных было б найболей наглядным крокам у гэтым кірунку", — сказаў пасол Італіі Арнальда Абеці 3 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
03.06.2013 Мікола Статкевіч рыхтуе ў турме кнігу “Шлях волі”
Новая кніга Міколы Статкевіча будзе мець назву “Шлях волі”, дзе будуць сабраныя артыкулы і эсэ вядомага палітыка і палітвязня, якія ён напісаў напрацягу мінулага дзесяцігоддзя.
31.05.2013 Алеся Бяляцкага караюць харчаваннем
Палітзняволены кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Вясна" Алесь Бяляцкі па-ранейшаму працуе ў Бабруйскай калоніі №2 на вытворчасці. А ўвесь вольны час аддае творчай працы. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, яна атрымала ад мужа ліст, датаваны 23 мая.
29.05.2013 Бабруйчане папросяць Васьковіча напісаць прашэнне аб памілаванні
Бабруйскія грамадскія актывісты непакояцца за палітвязня Яўгена Васьковіча, які надта часта трапляе ў карцар, месяцамі не дасылае ці не атрымлівае лісты. Таму яны вырашылі распачаць своеасаблівую акцыю: даслаць Яўгену як мага болей лістоў з просьбай напісаць прашэнне аб памілаванні.
29.05.2013 Васьковіча заклікаюць напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён будзе “несці свой крыж за Беларусь”
Мясцовая дэмакратычная рада збіраецца зладзіць акцыю сярод бабруйчанаў – каб як мага больш людзей далучылася да падтрымання Яўгена Васьковіча, і каб пераканаць яго падаць прашэнне аб памілаванні.
29.05.2013 Мікалай Статкевіч заяўляе, што не пацерпіць правакацый
Палітзняволены, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч папярэджвае, што не пацерпіць правакацый з мэтай прымусіць напісаць яго прашэнне пра памілаванне, кажа жонка палітыка Марына Адамовіч.
28.05.2013 Асуджаных інфармуюць пра вынясенне смяротных прысудаў
Пра гэта праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі напісаў каардынатару кампаніі “Правабааронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.
27.05.2013 Беларускае пытанне абмяркуюць у рамках сесіі Еўранеста 28 мая ў Бруселі
У рамках трэцяй пленарнай сесіі Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) 28 мая ў Бруселі адбудзецца пасяджэнне рабочай групы па Беларусі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
24.05.2013 Ад палітвязня Васьковіча два месяцы не прыходзяць лісты
Тамара Уладзіміраўна, бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча, ужо два месяцы не атрымлівала лістоў ад унука. Пра гэта яна паведаміла прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
23.05.2013 Яцэк Сарыюш Вольскі: "Меркаванне Палецкіса - гэта не пазіцыя Еўрапейскага парламента
Дакладчык Еўрапейскага парламента па Беларусі, дэпутат ад Літвы Юстас Палецкіс падрыхтаваў праект сваёй справаздачы. Ён рэкамендуе змяніць палітыку Еўразвяза ў дачыненні да афіцыйнага Мінску.
22.05.2013 Мікалай Аўтуховіч: Чаму апазіцыянеры адкідаюць галоўнае патрабаванне - аб поўнай рэабілітацыі палітвязняў?
Палітвязень у сваім лісце разважае наконт датэрміновага вызвалення з-за кратаў палітычных лідараў і грамадскіх актывістаў.
21.05.2013 Эдуард Лобаў меў доўгатэрміновае спатканне з маці і братам
У Івацэвіцкай калоніі №22 адбылася сустрэча палітзняволенага маладафронтаўца Эдуарда Лобава з маці і братам Уладам. Сустрэча працягвалася трое сутак. Па словах Марыны Лобавай, настрой у сына добры.










