Навіны на тэму: палітвязьні

Бяроза далучылася да кампаніі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”

11.07.2013 Бяроза далучылася да кампаніі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”

Паштоўкі з надпісамі: “Дзякуй табе, сябра: ганарымся, не забываем, любім. І нас многа”, “Я думаю пра цябе. Тое, што ты ёсць, важна для мяне”, а таксама са словамі: “Вольнаму – воля” паляцелі да Міколы Статкевіча, Эдуарда Лобава, Зміцера Дашкевіча і Паўла Севярынца.

11.07.2013 Маці Гайдукова: З такім кашмарам мы сутыкнуліся ўпершыню

Вольга Гайдукова, маці Андрэя Гайдукова, які пасьля суду ўтрымліваецца ў Віцебскім СІЗА, сказала карэспандэнту Свабоды, што застаецца толькі спадзявацца на адмену прысуду і вызваленьне сына.

У Клімавічах падтрымалі палітвязняў

11.07.2013 У Клімавічах падтрымалі палітвязняў

Клімавіцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду” 10 ліпеня даслалі лісты падтрымкі беларускім палітвязням Мікалаю Статкевічу, Эдуарду Лобаву і Яўгену Васьковічу. Акцыя адбылася ў межах інфармацыйнай кампаніі “Тыдзень салідарнасці з палітвязнямі”.

“Тыдзень палітвязня” ў Гародні (фота)

11.07.2013 “Тыдзень палітвязня” ў Гародні (фота)

У Гародні 10 ліпеня ў рамках агульнабеларускай грамадзянскай акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня” прайшла акцыя напісання паштовак тым, хто паводле палітычна матываваных прысудаў знаходзіцца ў Беларусі зараз за кратамі.

Барозу: Нармалізацыя адносін — пасьля вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў

10.07.2013 Барозу: Нармалізацыя адносін — пасьля вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў

Старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу падчас візыту ў Літву даў інтэрвію газэце Lietuvos rytas. Поўны пераклад інтэрвію на беларускую апублікавала «Наша ніва». Прапануем вам фрагмэнт інтэрвію, які тычыцца будучага саміту Ўсходняга партнэрства і стасункаў Эўразьвязу з Беларусьсю.

Еўрапарламент: вызваленне ўсіх палітвязняў - абавязковая ўмова для ўзнаўлення ўзаемаадносін з Беларуссю

10.07.2013 Еўрапарламент: вызваленне ўсіх палітвязняў - абавязковая ўмова для ўзнаўлення ўзаемаадносін з Беларуссю

Камітэт па міжнародных справах Еўрапейскага парламента прыняў рэкамендацыю аб палітыцы Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі, зноў заяўляючы аб неабходнасці безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у якасці перадумовы для паступовай адмены ЕЗ абмежавальных мераў і аднаўлення адносін паміж ЕЗ і Беларуссю.

10.07.2013 Мікалай Дзядок адбыў 10 сутак у штрафным ізалятары

Палітвязень Мікалай Дзядок правёў у штрафным ізалятары 10 сутак. Яго змясцілі туды ў першай палове чэрвеня па невядомых прычынах.

10.07.2013 Крымінальная справа І.Халіп накіравана ў суд для паўторнага разгляду

Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Партызанскага РУУС Мінска накіравала ў суд матэрыялы крымінальнай справы журналісткі Ірыны Халіп для паўторнага разгляду.

Агнешка Рамашэўска-Гузы: Журналісту нельга забываць пра маральныя прынцыпы

10.07.2013 Агнешка Рамашэўска-Гузы: Журналісту нельга забываць пра маральныя прынцыпы

Белсат, як незалежны тэлеканал, як незалежная крыніца інфармацыі досыць часта інфармуе грамадзян пра палітычных вязьняў у Беларусі. Наколькі гэтая тэма прыярытэтная для тэлеканала і якім чынам яна падаецца – для сайту palitviazni.info адказала дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы.

10.07.2013 У Горадні напішуць лісты палітвязьням

Акцыя «Гарадзенцы ў падтрымку палітвязьняў» адбудзецца 10 ліпеня ў Горадні. па вуліцы Будзёнага 48а з 16.00 да 20.00. Арганізатары запрашаюць напісаць паштоўкі і лісты падтрымкі палітычным зьняволеным.

Экс-кандыдат ў прэзідэнты Беларусі Някляеў ініцыяваў крымінальную справу супраць нападнікаў

10.07.2013 Экс-кандыдат ў прэзідэнты Беларусі Някляеў ініцыяваў крымінальную справу супраць нападнікаў

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 10 ліпеня пачнецца разгляд заявы экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімера Някляева пра узбуджэнне крымінальнай справы супраць асоб, якія напалі на яго увечары 19 снежня 2010 года.

05.07.2013 Аляксандра Францкевіча на волі чакае міліцэйскі нагляд

Пасля вызвалення над палітвязнем Аляксандрам Францкевічам будзе ўстаноўлены міліцэйскі нагляд.

05.07.2013 Мікалай Статкевіч высока цэніць маладых палітвязняў

Мікалай Статкевіч высока цэніць тых маладых палітычных вязняў, што зараз знаходзяцца за кратамі. Пра гэта ён паведаміў сваёй жонцы Марыне Адамовіч у час апошняга двухгадзіннага спаткання ў Магілёўскай турме.

04.07.2013 Міколу Статкевічу дазволілі кароткатэрміновае спатканне з жонкай

2 ліпеня палiтвязень Мікалай Статкевіч сустрэўся з жонкай у магілёўскай турме №4.

Натальля Радзіна: “Здароўю і жыцьцям палітвязьняў пагражае сур’ёзная небясьпека”

02.07.2013 Натальля Радзіна: “Здароўю і жыцьцям палітвязьняў пагражае сур’ёзная небясьпека”

Сёньня досыць шмат словаў гучыць пра тое, што неабходна патрабаваць вызваленьня палітвязьняў ў Беларусі, але амаль не агучваецца пра тое, ў якіх ўмовах за кратамі знаходзяцца вязьні сумленьня. Рэдактарка сайту “Хартыя-97” Натальля Радзіна не адзін месяц правяла ў так званай “амэрыканцы” – СІЗА КДБ.Пра катаваньні і ў тым ліку ў дачыненьні да палітычных вязьняў рэсур піша досыць часта. Пра гэта, ды іншыя асьпекты журналістка распавяла сайту palitviazni.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства