Навіны на тэму: палітвязьні
19.07.2013 Магілёўскія праваабаронцы патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў
Сёння, 19 ліпеня, заяўку на правядзенне пікета з адпаведнымі мэтамі ў Магілёўскі гарвыканкам падалі Аляксей Колчын і Барыс Бухель. Праваабаронцы маюць намер зладзіць пікет 4 жніўня ў цэнтры горада насупраць будынку Галоўпаштамта.
19.07.2013 Дзень народзінаў за кратамі
Зміцер Дашкевіч трэці год запар сустракае свае народзіны за кратамі. 20 ліпеня лідару “Маладога Фронту” і вязню сумлення спаўняецца 32 гады. Жонка палітзняволенага Наста Дашкевіч напярэдадні вандроўкі да турмы ў інтэрв’ю Радыё Рацыя распавяла пра падарункі для мужа, каханне і дзяцей.
19.07.2013 Марына Адамовіч: Нарэшце я магу перыядычна чуць голас свайго мужа
Мікола Статкевіч адстаяў сваё права на тэлефанаванне «на волю». Палітзняволены скарыстаўся адзінай дазволенай магчымасцю дзеля размовы з жонкай – Марынай Адамовіч. Праз працяглы час, кажа жанчына, зноў змагла пачуць мужа.
19.07.2013 Ірыну Халіп вызвалілі ад пакарання, але свабоднай сябе яна не лічыць
Суд Партызанскага раёна Менска 19 ліпеня вызваліў ад пакарання журналістку Ірыну Халіп, асуджаную 16 мая 2011 года нібыта за ўдел у так званых масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.
18.07.2013 FIDH заклікае да акцыяў у падтрымку беларускіх палітвязняў у час візіту Уладзіміра Макея ў Брусэль
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведае Брусэль у панядзелак, 22 ліпеня, пасля таго, як у чэрвені ЕС зняў абмежаванні ў дачыненні да яго, нягледзячы на той факт, што ў Беларусі 12 палітзняволеных па-ранейшаму застаюцца за кратамі. 22 ліпеня FIDH арганізуе дэманстрацыю ў Брусэлі з нагоды гэтага візіту.
18.07.2013 Сяргей Марцалеў: “Хачу сустрэць з турмы Міколу Статкевіча”
Па крымінальнай справе Сяргея Марцэлева суда не чакаецца. Пра гэта палітвязьню паведамілі ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Партызанскага раёна Менска.
18.07.2013 Гомель: паўсотні лістоў палітвязьням за гадзіну
17 ліпеня надвячоркам грамадзкія актывісты Гомелю сабраліся ў цэнтральным аддзяленьні паштовай сувязі й напісалі лісты й паштоўкі беларускім палітвязьням.
17.07.2013 Ліст не дайшоў, бо адпраўлены ў пракуратуру
Праблемы з ліставаннем з Мікалаем Статкевічам набылі новы паварот.
17.07.2013 Суды над Ірынай Халіп і Уладзімірам Някляевым
У судзе Партызанскага раёна Менска 19 ліпеня адбудзецца суд над журналісткай Ірынай Халіп. Пачатак у 9-30.
16.07.2013 Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” з нагоды крымінальнага пераследу В. Парфянкова і У. Яроменка
Васілю Парфянкову і Уладзіміру Яроменка пагражае да году пазбаўлення волі. У выпадку прызнання іх вінаватымі і асуджэння да фактычнага пазбаўлення волі, яны будуць прызнаны палітычнымі зняволенымі.
16.07.2013 Суд па справе Някляева прызначаны на 25 ліпеня
Суд па справе экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева прызначаны на 25 ліпеня. Як паведаміў Някляеў, раніцай 16 ліпеня ён атрымаў позву. Пасяджэнне пачнецца ў 10 раніцы ў судзе Ленінскага раёна Мінска.
15.07.2013 Мікола Статкевіч непакоіцца за палітвязняў Дзядка і Васьковіча
Палітзняволены, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч 12 ліпеня патэлефанаваў з турмы №4 Магілёва сваёй жонцы Марыне Адамовіч. У размове ён расказаў пра выпадак, сведкам якога быў у турме.
15.07.2013 Палітвязня Эдуарда Лобава наведаў святар
Палітзняволены маладафронтавец Эдуард Лобаў сустрэўся ў калоніі з каталіцкім святаром айцом Дзмітрыем са Слуцкай епархіі. Раней ён ужо двойчы сустракаўся з гэтым жа святаром.
13.07.2013 Паўлу Севярынцу перадалі паштоўкі салідарнасці
Па штомесячнай традыцыі бярозаўскія актывісты наведалі палітвязня Паўла Севярынца. Яны забяспечылі яго крынічнай вадой, прадуктамі і перадалі паштоўкі ад сем’яў, якія прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”. Мінулы тыдзень быў прысвечаны Паўлу Севярынцу.
12.07.2013 Гамяльцы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Тыдзень палітвязня”
У Гомелі любы жадаючы можа далучыцца да агульнабеларускай грамадзянскай акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”.










