Навіны на тэму: палітвязьні

Далучайцеся да кампаніі салідарнасці з Алесем Бяляцкім у сацыяльных сетках!

24.07.2013 Далучайцеся да кампаніі салідарнасці з Алесем Бяляцкім у сацыяльных сетках!

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) распачынае кампанію салідарнасці з палітзняволеным віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі і старшынёй Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім і запрашае далучыцца да гэтай акцыі ўсіх неабыякавых людзей з розных краінаў.

24.07.2013 Бацькам Арцёма Пракапенкі дазволілі спатканне з сынам

Бацькі палітвязня Арцёма Пракапенкі збіраюцца на кароткатэрміновае спатканне з сынам. У суботу зняволенаму грамадскаму актывісту спаўняецца 23 гады. Родныя хочуць павіншаваць яго з днём народзінаў.

Бабруйск: паштоўкі салідарнасці і пікет у падтрымку палітвязняў (фота)

23.07.2013 Бабруйск: паштоўкі салідарнасці і пікет у падтрымку палітвязняў (фота)

У Бабруйску мясцовыя актывісты пастаянна дасылаюць палітвязням лісты падтрымкі. Акцыя салідарнасці яшчэ працягваецца, далучыцца да яе можа кожны жадаючы. Таксама ў Бабруйску была пададзеная заяўка на правядзенне пікета салідарнасці з палітвязнямі на вызначаным гарвыканкамам месцы. Пікет плануецца правесці 4 жніўня.

З Бялыніцкага раёна палітвязням даслалі віншавальныя паштоўкі з Днём незалежнасці (фота)

23.07.2013 З Бялыніцкага раёна палітвязням даслалі віншавальныя паштоўкі з Днём незалежнасці (фота)

Бялыніцкія актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду” 23 ліпеня даслалі віншавальныя паштоўкі з Днём незалежнасці, які адзначаецца 27 ліпеня, усім беларускім палітвязням. Для віншавання былі выкарыстаныя прыгожыя адмысловыя паштоўкі, выдадзеныя да 175-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 150-годдзя вызвольнага паўстання 1863 года.

Пікет праваабаронцаў FIDH з нагоды візіту Макея ў Брусель (фота, відэа)

23.07.2013 Пікет праваабаронцаў FIDH з нагоды візіту Макея ў Брусель (фота, відэа)

Акцыя прайшла 22 ліпеня ў Бруселі і была прымеркаваная да ўдзелу міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства. На плошчы Шумана, вакол якой размешчаны ўстановы Еўракамісіі, гучалі лозунгі "Свабоду палітзняволеным!" і "Вызваліце іх зараз!".

22.07.2013 З Уладзя Яроменка ўзялі падпіску пра нявыезд

22 ліпеня актывіст «Маладога фронту» Уладзь Яроменак азнаёміўся з крымінальнай справай, якую завялі супраць яго паводле артыкула аб парушэнні правілаў прафілаяктычнага нагляду.22 ліпеня актывіст «Маладога фронту» Уладзь Яроменак азнаёміўся з крымінальнай справай, якую завялі супраць яго паводле артыкула аб парушэнні правілаў прафілаяктычнага нагляду.

Праваабаронцы рыхтуюцца да акцыяў у падтрымку палітвязняў

22.07.2013 Праваабаронцы рыхтуюцца да акцыяў у падтрымку палітвязняў

Больш за 15 заявак на правядзенне пікетаў ды іншых масавых мерапрыемстваў у знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі пададзена грамадскімі дзеячамі і праваабаронцамі.

Сёння ў Бруселі адбудзецца акцыя FIDH з нагоды візіту Уладзіміра Макея

22.07.2013 Сёння ў Бруселі адбудзецца акцыя FIDH з нагоды візіту Уладзіміра Макея

22 ліпеня Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, у дачыненні да якога Еўрасаюз прыпыніў візавыя санкцыі, возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краінаў Усходняга партнёрства. Тым часам Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) арганізуе акцыю, каб звярнуць увагу на тое, што ў Беларусі за кратамі знаходзяцца 12 палітычных вязняў.

22.07.2013 Фядута, Рымашэўскі, Дзмітрыеў ад сёння выязныя за мяжу

Як паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка, у пяці чалавек, асуджаных за Плошчу-2010, скончыліся тэрміны адбыцця пакарання. Гэта Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, Андрэй Дзмітрыеў, Віталь Рымашэскі і Сяргей Марцалеў.

Глыбачане павіншавалі Зміцера Дашкевіча з Днём народзінаў (фота)

21.07.2013 Глыбачане павіншавалі Зміцера Дашкевіча з Днём народзінаў (фота)

20 ліпеня, у Дзень народзіаў палітвязня, у Глыбокім адбылася прэзентацыя кнігі "Голас с рэзервацыі" мясцовага паэта Люцыяна Шчаснага. Але прысутныя не толькі павіншавалі аўтара з гэтай падзеяй: карыстаючыся нагодай сабрацца разам, глыбоцкія актывісты падпісалі паштоўкі палітвязню Зміцеру Дашкевічу.

На 27 ліпеня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасці з палітвязнямі

19.07.2013 На 27 ліпеня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасці з палітвязнямі

Заяўку пра гэта ў адміністрацыю Першамайскага раёна накіравалі віцебскія актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў. У заяве гаворыцца, што мэта пікетавання – гэта святкаванне ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі пра незалежнасць Беларусі і патрабаванне неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.

Заяўка на пікет да другой гадавіны арышту Алеся Бяляцкага пададзена ў Бярозе

19.07.2013 Заяўка на пікет да другой гадавіны арышту Алеся Бяляцкага пададзена ў Бярозе

Мэта пікету – нагадаць бярозаўчанам пра несправядлівы прысуд кіраўніку Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму і прыцягнуць увагу грамадскасці на наяўнасць палізняволеных у Беларусі.

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў заяўку на пікет 4 жніўня

19.07.2013 Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў заяўку на пікет 4 жніўня

Па словах У.Вялічкіна, пікет прысвечаны другой гадавіне арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага. Праваабаронца лічыць арышт і асуджэнне Бяляцкага абсалютна незаконнымі, пра што і хоча распавесці грамадзянам падчас пікету. Сваім пікетам ён таксама хоча прыцягнуць увагу да ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Макей возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС і Усходняга партнёрства ў Бруселі

19.07.2013 Макей возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС і Усходняга партнёрства ў Бруселі

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін Еўрасаюза і Усходняга партнёрства, якая адбудзецца 22 ліпеня ў Бруселі.

У Баранавічах пададзена заява на пікет ў падтрымку Бяляцкага і ўсіх палітвязняў

19.07.2013 У Баранавічах пададзена заява на пікет ў падтрымку Бяляцкага і ўсіх палітвязняў

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць праваабаронца Сяргей Гоўша і грамадскі актывіст Віктар Сырыца. Гэтае інфармацыйнае мерапрыемства запланавана з мэтаю звярнуць увагу грамадскасці на праблему палітычных вязняў у нашай краіне, якіх сёння налічваецца 12 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства