Навіны на тэму: палітвязьні

Застанецца свабодным навечна. У зняволенні памёр Вітольд Ашурак

22.05.2021 Застанецца свабодным навечна. У зняволенні памёр Вітольд Ашурак

Пайшоў з жыцця палітвязень з Бярозаўкі Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідзе на закрытым працэсе прысудзілі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

"Яны паводзілі сябе не агрэсіўна. Ды і наогул, яны ж дзеці". У судзе працягваецца допыт сведкаў па "справе студэнтаў"

22.05.2021 "Яны паводзілі сябе не агрэсіўна. Ды і наогул, яны ж дзеці". У судзе працягваецца допыт сведкаў па "справе студэнтаў"

Суд Савецкага раёну на выяздням пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разгляд крымінальнай "справы студэнтаў" па ч. 2 арт. 17 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Заява аб прызнанні Яраслава Бурака і Дзмітрыя Харса палітычнымі зняволенымі

21.05.2021 Заява аб прызнанні Яраслава Бурака і Дзмітрыя Харса палітычнымі зняволенымі

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

"Абавязак паведамляць аўтару пра прычыны канфіскацыі лістоў не прадугледжаны". Пракуратура праверыла, чаму Леаніду Судаленка не аддалі лісты

21.05.2021 "Абавязак паведамляць аўтару пра прычыны канфіскацыі лістоў не прадугледжаны". Пракуратура праверыла, чаму Леаніду Судаленка не аддалі лісты

Пракуратура Гомельскай вобласці адказала на скаргу юрыста ПЦ "Вясна" Аляксея Лойкі на парушэнне права праваабаронцы Леаніда Судаленкі атрымліваць і адпраўляць карэспандэнцыю.

"Я ўпэўненая, што людзям на волі пацяжэй". Гісторыя палітзняволенай Ірыны Шчаснай: лісты, турма, салідарнасць і сям'я

21.05.2021 "Я ўпэўненая, што людзям на волі пацяжэй". Гісторыя палітзняволенай Ірыны Шчаснай: лісты, турма, салідарнасць і сям'я

У Магілёве працягваецца суд над актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" і Паўлам Севярынцам. Сярод абвінавачаных — сем чалавек, усе яны прызнаныя палітвязнямі. Сёння ўспамінаем пра адзіную дзяўчыну, якая праходзіць па гэтай справе — Ірыну Шчасную.

Прысуды траім жыхарам Жлобіна за ўдзел у масавых беспарадках пакінулі без зменаў

21.05.2021 Прысуды траім жыхарам Жлобіна за ўдзел у масавых беспарадках пакінулі без зменаў

Гомельскі абласны суд разгледзеў 21 траўня апеляцыйныя скаргі асуджаных да пазбаўлення волі жыхароў Жлобіна Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"

21.05.2021 "Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"

У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам.

"Было адчуванне: яшчэ трохі і мяне павядуць на расстрэл". Пра што сведчаць прадстаўнікі ВНУ па "справе студэнтаў"

20.05.2021 "Было адчуванне: яшчэ трохі і мяне павядуць на расстрэл". Пра што сведчаць прадстаўнікі ВНУ па "справе студэнтаў"

19 і 20 траўня суд Савецкага раёну працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 10 студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы сталічных вну.

Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 8 палітычных зняволеных

20.05.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 8 палітычных зняволеных

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Паўла Севярынца прызналі схільным да нападу на адміністрацыю турмы

20.05.2021 Паўла Севярынца прызналі схільным да нападу на адміністрацыю турмы

Палітвязня Паўла Севярынца прызналі схільным да нападу на адміністрацыю. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

"Мусара – гэта нешта непатрэбнае. І гэта людзі, якія заслугоўваюць такога абазначэння". Суд вывучыў матэрыялы па справе валанцёраў штаба Бабарыкі

19.05.2021 "Мусара – гэта нешта непатрэбнае. І гэта людзі, якія заслугоўваюць такога абазначэння". Суд вывучыў матэрыялы па справе валанцёраў штаба Бабарыкі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі – Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі.

Палітвязня Аляксандра Троцкага, асуджанага да 10 гадоў зняволення, перавялі ў магілёўскую турму яшчэ да апеляцыі

19.05.2021 Палітвязня Аляксандра Троцкага, асуджанага да 10 гадоў зняволення, перавялі ў магілёўскую турму яшчэ да апеляцыі

Палітзняволенага 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага, асуджанага 5 сакавіка Мінгарсудом за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, перавялі з мінскага СІЗА №1 у магілёўскую турму №4.

Прызначаная дата суда над палітвязнем Уладзімірам Цурпанавым

19.05.2021 Прызначаная дата суда над палітвязнем Уладзімірам Цурпанавым

Суд па справе палітвязня і дысідэнта Валадара Цурпанава пачнецца 26 траўня. Працэс пройдзе ў судзе Круглянскага раёна, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.

Палітвязня Фурманава зноў змясцілі ў карцар. Пракурор патрабуе пакараць яго 2 гадамі калоніі

19.05.2021 Палітвязня Фурманава зноў змясцілі ў карцар. Пракурор патрабуе пакараць яго 2 гадамі калоніі

Палітзняволенага па "справе Ціханоўскага" Дзмітрыя Фурманава ў гродненскай турме №1 змясцілі ў карцар. Прычына спагнання пакуль невядомая. Пра гэта піша тэлеграм-канал "Страна для жизни".

Чацвёрты дзень суда па "справе студэнтаў": як выкладчыкі выступаюць сведкамі

18.05.2021 Чацвёрты дзень суда па "справе студэнтаў": як выкладчыкі выступаюць сведкамі

18 траўня суд Савецкага раёна на выязным пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разглядаць крымінальную "справу студэнтаў". На пасяджэнні дапыталі сведак - выкладчыкаў і прадстаўнікоў адміністрацыі БДПУ і МДЛУ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства