Навіны на тэму: палітвязьні
31.07.2013 Мікалай Аўтуховіч з-за кратаў падтрымлівае сваіх землякоў
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які цяпер у гарадзенскай турме, лістуецца з землякамі – жыхарамі Ваўкавыска. Землякоў, якія выказваюць словы падтрымкі ў лістах, – адзінкі. Але за кратамі ў Мікалая Аўтуховіча хапае сілаў, каб падтрымаць сваіх новых знаёмых, якія яму пішуць.
31.07.2013 Празь месяц Зьміцер Дашкевіч і Аляксандар Францкевіч павінны быць на волі
Да вызваленьня Зьмітра Дашкевіча з Гарадзенскай «крытай» турмы засталося менш за месяц. На пачатку верасьня вызваляецца і Аляксандар Францкевіч. Арцём Пракапенка на дзень народзінаў атрымаў падарунак — кароткатэрміновае спатканьне з бацькамі і малодшай сястрой.
30.07.2013 У Баранавічах і Гомелі забаранілі правядзенне пікета ў падтрымку палітвязняў
Чыноўнік у Баранавічах паведамляе, што вуліца Леніна не з’яўляецца месцам правядзення масавых мерапрыемстваў, таму ў правядзенні пікета гарвыканкам адмаўляе.
30.07.2013 Роберт Тышкевіч: Польшча салідарная з Алесем Бяляцкім
4-га жніўня спаўняецца другая гадавіна з дня зняволення кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэстаршыні Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека Алеся Бяляцкага.
29.07.2013 Шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Гомелі ўлады не дазволілі
Шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Гомелі ўлады не дазволілі, бо па маршруту шэсця размешчаны падземны пераход і будынак выканкаму. Гомельскі гарвыканкам разглядзеў заяву грамадзян Юрыя Варонежцава, Леаніда Судаленкі і Анатоля Паплаўнага на правядзенне вулічнага шэсця і не даў на масавае мерапрыемства дазвол.
29.07.2013 Дашліце паштоўку салідарнасці Алесю Бяляцкаму!
Усе жадаючыя падтрымаць праваабаронцу-палітвязня Алеся Бяляцкага, два гады з дня арышту якога міне 4 жніўня, могуць падпісаць паштоўкі для яго ў офісе ПЦ "Вясна" па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8-26.
29.07.2013 Лісты Францкевіча не даходзяць: турэмны цэнзар сышоў у адпачынак
Ад палітвязня Аляксандра Францкевіча даходзяць не ўсе лісты. Аб гэтым сайту charter97.org паведаміла яго маціТаццяна Францкевіч.
29.07.2013 Салігорск салідарны з палітвязнямі (фота)
Паштоўкі з цёплымі словамі падтрымкі даслалі беларускім палітычным вязням салігорскія грамадскія актывісты. Удзельнікі акцыі заклікаюць ўсіх беларусаў не быць абыякавымі ды таксама дасылаць палітычным зняволенным лісты і паштоўкі са словамі салідарнасці.
29.07.2013 Палітвязні атрымаюць віншаванні з Віцебску (фота)
Лісты і паштоўкі з пажаданнямі моцы духу, надзеі і веры накіравалі палітзняволеным віцебскія актывісты. Меркавалася, што допісы дойдуць у месцы зняволення ў дні, бліжэйшыя да даты прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Зрэшты, калі палітвязні атрымаюць лісты -- залежыць ад працы цэнзараў.
26.07.2013 МЗС Літвы: меры ЕС у дачыненні да Беларусі - заклік палепшыць становішча ў галіне правоў чалавека
Як паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Літвы, намеснік міністра замежных спраў Андрус Крывас 25 ліпеня ў ходзе дыскусіі студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і дыпламатаў краін Еўрапейскага саюза ў Вільні заявіў, што абмежавальныя меры ЕС у дачыненні да Беларусі - заклік прыняць істотныя меры для паляпшэння становішча ў вобласці правоў чалавека.
25.07.2013 Уладзімір Някляеў: “Без мяне мяне судзілі”
У судзе Ленінскага раёна Менска 25 ліпеня павінна была разглядацца справа былога кандыдата ў прэзідэнты, лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», паэта Уладзіміра Някляева.
24.07.2013 Дэлегаты З'езда беларусаў свету заклікалі ўлады вызваліць палітвязняў
Дэлегаты VI з’езда беларусаў свету, які праходзіць у Мінску 23–24 ліпеня пад эгідай міжнароднай грамадскай арганізацыі «ЗБС «Бацькаўшчына», заклікалі ўлады Беларусі вызваліць палітвязняў.
24.07.2013 МЗС Літвы: У Бруселі абмяркоўвалася пытанне пра вызваленне беларускіх палітзняволеных
На сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і Усходняга партнёрства, якая прайшла 22 ліпеня ў Бруселі з удзелам кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея, абмяркоўвалася пытанне пра вызваленне палітзняволеных у Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе МЗС Літвы, якая старшынствуе ў ЕС з 1 ліпеня.
24.07.2013 Ян Маліцкі: Гульня на павышэньне ставак
У Беларусі распачынаецца чарговы віток судовых пераглядаў справаў палітычных вязьняў. Размова ідзе пра асуджаных за Плошчу-2010. Маладзёнаў выклікаюць на допыты і ў суд, сьледчыя заяўляюць пра парушэньне рэжыму прэвэнтыўнага нагляду.
24.07.2013 Да Мікалая Аўтуховіча даходзяць не ўсе лісты з волі
Да палітвязня Мікалая Аўтуховіча ў Гродненскую турму № 1 даходзяць не ўсе лісты з волі. Пра гэта ён напісаў у сваім лісце да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча, які той атрымаў 24 ліпеня. Палітвязень піша, што, калі раней ён атрымліваў у месяц у сярэднім 90-95 лістоў, то ў чэрвені да яго дайшло толькі 40, хоць ён ведае, што пэўныя людзі лісты яму дасылалі.










