Навіны на тэму: палітвязьні

08.08.2013 Наста Лойка: Улады хочуць працягваць пераслед грамадскай супольнасці

Крымінальны пераслед былых палітычных вязняў Васіля Парфянкова ды Уладзіміра Яроменкі звязаны з іх актыўнай грамадскай дзейнасцю. Такое меркаванне нашаму радыё выказала праваабаронца Наста Лойка.

Як Бяляцкі "расчараваў" Фядуту

07.08.2013 Як Бяляцкі "расчараваў" Фядуту

Забаўны выпадак адбыўся ўвосень (16.09.2010. — Рэд.) падчас сьвяткаваньня 15-х угодкаў Беларускай асацыяцыі журналістаў. На імпрэзе ўбачыў я Аляксандра Фядуту і згадаў, што адная мая знаёмая, якая даволі часта кантактавала зь Фядутам, казала мне, што ён хоча сустрэцца са мной і паразмаўляць.

Белыя рыцары

07.08.2013 Белыя рыцары

4 жніўня споўнілася два гады з дня арышту і фактычнага зняволення лідара праваабарончага руху Беларусі Алеся Бяляцкага. Чалавек, якога ведае фактычна ўвесь цывілізаваны свет, апынуўся за кратамі паводле выраку суда, які відавочна быў палітызаваным і вынік якога быў заранёў вызначаным.

У Магілёўскім раёне працягваецца акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім (фота)

06.08.2013 У Магілёўскім раёне працягваецца акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім (фота)

Шматлікія ўлёткі з’явіліся на прыпынках грамадскага транспарта раёна. Раней, 4 жніўня, улёткі з выявай праваабронцы Алесем Бяляцкім былі расклеены ў Магілёве. Магілёўскія праваабаронцы наклейвалі яго партрэты ў дазволеных месцах.

Клімавічы далучыліся да акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі (фота)

06.08.2013 Клімавічы далучыліся да акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі (фота)

5 жніўня на вуліцах Клімавіч з’явіліся ўлёткі, а 6 жніўня актывісты “Гавары праўду” падалі заяўку на правядзенне пікету ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Клімавіцкі райвыканкам. Пікет у Клімавічах актывісты хочуць правесці 23 жніўня

У цэнтры Оршы – акцыя ў падтрымку Бяляцкага

06.08.2013 У цэнтры Оршы – акцыя ў падтрымку Бяляцкага

Па словах аднаго з удзельнікаў мерапрыемства Васіля Леўчанкава, частка прахожых выказвала ў той ці іншай ступені салідарнасць з палітвязнямі. Але былі і такія, хто ўпершыню чуў пра гэту праблему. Акцыя доўжылася каля 15 мінут і абышлася без затрыманняў.

Барысаў: паштоўкі для Бяляцкага раздавалі ў рэдакцыі незалежнай газеты

06.08.2013 Барысаў: паштоўкі для Бяляцкага раздавалі ў рэдакцыі незалежнай газеты

У панядзелак, 5 жніўня, паштоўкі для палітвязня Алеся Бяляцкага праваабаронца Алег Мацкевіч уручыў кожнаму наведвальніку рэдакцыі незалежнай газеты «Барысаўскія навіны». Кароткую гутарку з наведвальнікамі рэдакцыі Алег Мацкевіч пачынаў з пытання: «Ці ведаеце вы, што ў нашай краіне ёсць палітвязні?».

Брэст: паштоўкі пра Бяляцкага распаўсюдзілі ў цэнтры горада (фота)

06.08.2013 Брэст: паштоўкі пра Бяляцкага распаўсюдзілі ў цэнтры горада (фота)

5 жніўня брэсцкія праваабаронцы зладзілі інфармацыйную акцыю ў падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага, які ўжо два гады знаходзіцца за кратамі.

Андрэй Пачобут: Рэжыму важна трымаць кантроль і страх над грамадствам

06.08.2013 Андрэй Пачобут: Рэжыму важна трымаць кантроль і страх над грамадствам

У турмах ад палітычных вязняў адміністрацыя надалей патрабуе падпісання прашэнняў аб памілаванні на імя кіраўніка краіны. Чаму і навошта праводзіцца практыка, падчас якой ў адносінах да вязняў сумлення ўжываюцца скрайнія меры, у тым ліку катаванні?

Гродненская структура АГП і “Маладыя дэмакраты” падтрымалі Алеся Бяляцкага (фота)

05.08.2013 Гродненская структура АГП і “Маладыя дэмакраты” падтрымалі Алеся Бяляцкага (фота)

5 жніўня актывісты гарадзенскіх суполак Аб’яднанай грамадзянскай партыі і “Маладых дэмакратаў” далучыліся да агульнабеларускай акцыі ў падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага.

Магілёў: партрэты Алеся Бяляцкага другія суткі на стэндах (фота)

05.08.2013 Магілёў: партрэты Алеся Бяляцкага другія суткі на стэндах (фота)

Партрэты Алеся Бяляцкага ўжо другія суткі вісяць у цэнтры Магілёва. Яны былі заўважны сёння як мінімум у трох публічных месцах. Нагадаем, што ўчора, 4 жніўня, магілёўскія праваабаронцы правялі акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім.

Дыяна Буракова: “Учорашняя затрыманне толькі павялічыла маю матывацыю”

05.08.2013 Дыяна Буракова: “Учорашняя затрыманне толькі павялічыла маю матывацыю”

Удзельніца магілёўскай акцыі “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” адказала на пытанні карэспандэнта ПЦ “Вясна”. "Калі мяне запрасілі прыняць удзел ва ўчорашняй акцыі, то я без ваганняў пагадзілася, бо ведаю, што праваабаронца Алесь Бяляцкі палітычны вязень і асуджаны незаконна".

05.08.2013 Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве

Канферэнцыя з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі адбылася ў Варшаве. Гасцямі мерапрыемства былі еўрадэпутат Марэк Мігальскі, галоўны рэдактар “Хартыі’97” Наталля Радзіна, былы палітвязень Зміцер Бандарэнка, дырэктар праграмы імя Кастуся Каліноўскага Ян Маліцкі.

05.08.2013 На Дзень салідарнасьці ў Маскве прэзэнтавалі кнігу «Справа Бяляцкага»

У Дзень салідарнасьці зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю ў Маскве наладзілі «круглы стол», фотавыставу, падпісвалі паштоўкі зьняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які быў арыштаваны роўна 2 гады таму.

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” Брэсцкага раёна выказалі салідарнасць з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі

05.08.2013 Актывісты кампаніі “Гавары праўду” Брэсцкага раёна выказалі салідарнасць з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі

Былі падпісаны паштоўкі Алесю Бяляцкаму з словамі падтрымкі, узгадалі іншых палітзняволеных, а таксама абмеркавалі пытанні парушэння правоў чалавека ў Брэсцкім раёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства