Навіны на тэму: палітвязьні
23.08.2013 Сустракаем Дашкевіча ў Гародні
Зміцер Дашкевіч правёў 986 дзён у турме, большую частку з іх у адзіночных камэрах. Моладзевы лідар выявіў прынцыповасць і мы нават уявіць не можам, праз што яму давялося прайсці за гэты час. Тое, што мы ведаем – Салідарнасць. Яна важна.
22.08.2013 Мікалай Статкевіч нарэшце пачаў атрымліваць лісты і віншаванні
Да палітзняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ў рэшце рэшт пачалі даходзіць віншаванні з днём нараджэння і іншыя лісты, - паведамляе жонка палітыка Марына Адамовіч. Раней пасланні амаль цалкам блакаваліся ў Магілёўскай турме №4.
22.08.2013 Палітвязню Пракапенку вярнулі прадуктовыя перадачы
Начальства Магілёўскай калоніі №15 зняла забарону на прадуктовыя перадачы для Арцёма Пракапенкі. Пра гэта паведаміў яго бацька Анатоль Пракапенка.
20.08.2013 Заява ПЦ “Вясна” з нагоды вынясення прысуду Уладзіміру Яроменку
Асуджэнне Уладзіміра Яроменка з’яўляецца відавочным фактарам, які сведчыць пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, замацоўвае адмоўную сталую тэндэнцыю апошніх месяцаў у дадзенай галіне.
20.08.2013 Уладзіміра Яроменку асудзілі на 3 месяцы арышту за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду (адноўлена)
19 жніўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска праходзіў суд над былым палітвязнем, актывістам “Маладога фронту” Уладзімірам Яроменкам. Пракурор запрасіў паўгады арышту. Прысуд будзе абвешчаны 20 жніўня ў 9-45.
19.08.2013 Марына Адамовіч: Уся турма крычала «Жыве Беларусь»
Дзень нараджэння палітвязня Мікалая Статкевіча традыцыйна адсвяткавалі феерверкам каля сцен турмы.
16.08.2013 Працягваецца ціск на Мікалая Статкевіча
Працягваецца ціск на палітычнага зняволенага, кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча. Як паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч, Мікалая Статкевіча амаль прымусова завялі ў суботу ўвечары ў санчастку, дзе «выявілі» ў яго падвышаны ціск. Пасля «дапамогі» яму стала горш.
16.08.2013 Пасля вызвалення Дашкевіча на паўгода пакінуць пад прэвентыўным наглядам
У аўторак у яго адбыўся суд па ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду, які быў на яго накладзены цягам шасці месяцаў.
15.08.2013 Алесь Бяляцкі: "Сустрэча з кандыдатамі: надзеі і расчараваньні"
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.
14.08.2013 Адміністрацыя калоніі не бачыць падставаў для адмены спагнанняў Бяляцкаму (Копія адказу)
Папраўчая калонія №2 у Бабруйску, дзе адбывае пакаранне праваабаронца, сябра ГА «БАЖ» Алесь Бяляцкі, адпісалася на зварот БАЖ аб змякчэнні рэжыму яго ўтрымання.
13.08.2013 Статкевічу не перадаюць віншавальныя паштоўкі
Да дня народзінаў палітвязень атрымаў ад адміністрацыі чарговае спагнанне.
13.08.2013 Саша Кулаева: Нават пасьля вызваленьня вязьняў сумленьня абмяжоўваюць
Акцыі салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі прайшлі літаральна ва ўсім свеце. Сумна, але факт, што свабодна выказаць сваю пазыцыю і салідарнасьць з вязьнямі сумленьня змаглі грамадзяне шматлікіх краінаў, але не ў Беларусі. Супрацоўніца парыжскага бюро FIDH, адказная за працу з краінамі Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі, Саша Кулаева лічыць, што грамадзяне Эўропы досыць добра ведаюць пра праблемы дэмакратычнай супольнасьці ў Беларусі, сытуацыі з правамі чалавека.
12.08.2013 Акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім і палітвязнямі ў Жодзіне
11 жніўня праваабаронцы Жодзіна адправілі першыя паштоўкі да Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязняў.
12.08.2013 Яўгена Васьковіча ізноў змясцілі ў штрафны ізалятар
Палітзняволены актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Васьковіч адбыў чарговыя 10 сутак у штрафным ізалятары Магілёўскай турмы №4.
12.08.2013 Палітвязню Міколу Статкевічу сёння спаўняецца 57 гадоў
12 жніўня экс-кандыдату ў прэзідэнты на выбарах на 2010 г., асуджанаму на 6 гадоў зняволення, Мікалаю Статкевічу спаўняецца 57 гадоў.










