Навіны на тэму: палітвязьні
09.09.2013 Жонка Алеся Бяляцкага: Званок таксама як момант сустрэчы
Праваабаронца Алесь Бяляцкі раз на тыдзень дасылае дамоў лісты і зрэдку тэлефануе.
06.09.2013 Мікалай Аўтуховіч заклікае праваабаронцаў заняцца справай Аліхвера
Палітзняволены прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч заклікае праваабарончыя арганізацыі ініцыяваць працэс супраць следчага па сваёй першай справе Мікалая Аліхвера. Аліхвер зараз жыве ў ЗША.
05.09.2013 Андрэя Гайдукова перавялі ў магілёўскую калонію
Пакараны годам і 6 месяцамі зняволення 23-гадовы грамадскі актывіст, былы працоўны наваполацкага "Нафтана" Андрэй Гайдукоў пераведзены з Віцебскага следчага ізалятара ў Магілёўскую калонію №19.
04.09.2013 Аляксандр Францкевіч: «У мяне з'явілася ўпэўненасць у сваіх сілах»
Аляксандр Францкевіч, прыйшоўшы ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў дзень вызвалення з Івацэвіцкай калоніі № 22 , найперш папрасіў паперу і канверты, каб напісаць лісты сябрам. Гэты занятак пастаянна перарываўся званкамі і візітамі журналістаў з віншаваннямі і роспытамі пра тры гады ў няволі палітвязня, асуджанага па «справе анархістаў» . Сёе-тое Аляксандр распавёў і ў інтэрв'ю для сайта "Вясны".
03.09.2013 Журналістам «СБ», які выдрукаваў лісты Гайдукова, зоймецца міліцыя
Пракуратура Савецкага раёна Мінска накіравала ў міліцыю зварот «Цэнтра прававой трансфармацыі» адносна разгалошвання журналістам «СБ.Беларусь сегодня» таямніцы судовага следства.
03.09.2013 Аляксандр Францкевіч: Мяне вербаваў КДБ. Хацелі, каб даў паказанні супраць Дзядка
3 верасня на волю з івацэвіцкай калоніі выйшаў палітвязень Аляксандр Францкевіч. Праз пару гадзін пасля вызваленне хлопец адказаў на пытанні «Нашай Нівы».
03.09.2013 Палітвязень Аляксандар Францкевіч выйшаў з турмы
Сёньня ў 5.30 ранку з Івацэвіцкай калёніі вызвалены палітвязень Аляксандар Францкевіч.
02.09.2013 Зміцера Дашкевіча выпусцілі на волю, але 11 палітвязняў застаюцца за кратамі
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека ( FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў сваёй сумеснай заяве адзначаюць , што за апошнія месяцы вельмі складаная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стала больш жорсткай і выхад на свабоду Дашкевіча ні ў якім разе нельга разглядаць як прыкмету яе паляпшэння.
02.09.2013 Заўтра на волю выходзіць Аляксандр Францкевіч
Палітвязня павінны вызваліць 3-га верасня. Але пасля вызвалення над ім будзе ўсталяваны нагляд на паўгады.
30.08.2013 Паштоўкі да палітвязняў, падпісаныя ў рамках акцыі “Свабода х2”, не дайшлі да адрасатаў
Статкевічу і Змітру Дашкевічу. Знамянальна, што паштоўкі вярнуліся ў дзень, калі на волю выйшаў лідар "Маладога Фронту", - адзначае ініцыятар акцыі "Свабода х2" еўрадэпутат Марэк Мігальскі.
29.08.2013 Зміцер Дашкевіч: "Я працягну сваю грамадска-палітычную дзейнасць" (відэа)
Былы палітвязень даў першую прэс-канферэнцыю пасля свайго вызвалення.
28.08.2013 30 жніўня адбудзецца суд над Аляксандрам Францкевічам
Паседжанне будзе праходзіць у івацэвіцкай калоніі, дзе зараз знаходзіцца палітвязень. Будзе вырашацца пытанне, ці ўсталююць у адносінах да актывіста прэвентыўны пагляд пасля вызвалення.
28.08.2013 Палітвязень Зміцер Дашкевіч выйшаў з турмы
Праваабарончы цэнтр "Вясна" шчыра вітае Зміцера Дашкевіча з вызваленнем і зычыць яму плёну ў грамадска-палітычным жыцці, хуткай адаптацыі і добрых сямейных стасункаў!
27.08.2013 Сябры “Маладога Фронту” рыхтуюць сустрэчу Змітру Дашкевічу
Cябры «Маладога Фронту» збіраюцца прыбыць у сераду 28 жніўня ў Гародню, каб сустрэць свайго лідара Змітра Дашкевіча, які ў гэты дзень павінен выйсці з турмы.
27.08.2013 Вярхоўны суд адхіліў касацыйную скаргу Андрэя Гайдукова
Сёння Вярхоўны суд разглядаў касацыйную скаргу Гайдукова і пакінуў прысуд бяз зменаў. 1 ліпеня на закрытым судовым паседжанні актывіста з Наваполацка прызналі вінаватым у замаху на ўстанаўленне кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве.










