Навіны на тэму: палітвязьні
24.09.2013 Павіншуй палітвязня з Днём народзінаў!
Зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесю Бяляцкаму 25 верасня спаўняецца 51 год. Ад 4 жніўня 2011 года праваабаронца знаходзіцца за кратамі, спачатку ў следчым ізалятары ў Менску, затым у Жодзінскай турме №8 і ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2.
24.09.2013 Віншаванні з Днём нараджэння Ігару Аліневічу і Алесю Бяляцкаму даслалі з Бялыніцкага раёна
Грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна пастаянна заклікаюць мясцовых жыхароў да праяўлення салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Любы жадаючы напісаць некалькі слоў у падтрымку палітвязняў можа атрымаць паштоўкі ў краме бялыніцкага актывіста, сябра Партыі БНФ Мікалая Мяцеліцы.
24.09.2013 Палітвязню Аліневічу сёння споўнілася 30 гадоў
24 верасня анархіст-палітвязень Ігар Аліневіч святкуе — відаць, за чаем — свой 30-ы дзень нараджэння.
23.09.2013 Публіцыст Андрэй Пачобут вызвалены ад крымінальнай адказнасці
Паўгадзіны доўжылася сёння “вызваленне” Андрэя Пачобута ў Ленінскім раённым судзе Гродна. Працэс закрыцця крымінальнай справы аформіў суддзя Юрый Казакевіч. Публіцыст Андрэй Пачобут вызвалены ад адбыцця пакарання ў звязку з тым, што ён не парушыў заканадаўства.
22.09.2013 Гродна: у панядзелак перагляд крымінальнай справы Андрэя Пачобута
21 верасня Андрэй Пачобут атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Гродна, у якой пазначана “аб вызваленні ад пакарання”. Справа будзе разглядацца ў панядзелак 23 верасня у 15.30. Рашэннем гэтага суда ад 5 ліпеня 2011 года Андрэй Пачобут быў пакараны трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.
20.09.2013 Павел Сапелка: «Нанясенне сабе пашкоджанняў і галадоўка на зоне – адзіны «мірны» спосаб пратэсту ў турме»
Юрыст Павел Сапелка, які абараняў Мікалая Аўтуховіча падчас следства і суда ў якасці адваката, пракаментаваў «Ежедневнику» інфармацыю пра тое, што палітвязень у гарадзенскай турме-1 прычыніў сабе пашкоджанні ў знак пратэсту супраць здзеклівага стаўлення да яго адміністрацыі.
19.09.2013 Мікалай Аўтуховіч адчувае сябе здавальняюча
Па звестках крыніцы Platform Innovation, палітвязень Мікалай Аўтуховіч, якія парэзаў сабе лязом жывот ў турме № 1 Гродна, пераведзены назад у камеру, стан яго здароўя здавальняючы.
19.09.2013 Мікалай Аўтуховіч у знак пратэсту ўскрыў сабе жывот
Пра гэта праваабарончай установе «Платформ інавэйшн» паведаміла канфідэнцыйная крыніца з турмы № 1 г. Гродна. Прычынай стала адкрыта здзеклівае стаўленне адміністрацыі турмы да асуджанага.
19.09.2013 Суд Бярозаўскага раёна прызнаў законнай забарону пікета
У судзе Бярозаўскага раёна была разгледжана скарга праваабаронцаў Сяргея Русецкага, Тамары Шчапёткінай і грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч. Яны прасілі суд прызнаць неправамоцнымі адмову Бярозаўскага райвыканкаму ў пікеце-салідарнасці з палітвязнямі 4 жніўня, а таксама парушэнне тэрмінаў дачы адказу.
18.09.2013 Ціск на Мікалая Аўтуховіча не спыняецца
Мікалаю Аўтуховічу 4 верасня стала вядома, што турэмным кантралёрам 27 жніўня на яго быў складзены рапарт за парушэнне правілаў унутранага распарадку папраўчай установы. Але палітвязень прынцыпова выконвае рэжым. Праз месяц у дачыненні да яго павінны былі быць пагашаны ўсе спагнанні.
17.09.2013 У Бруселі прэзентуюць кандыдатаў на атрыманне прэміі імя Сахарава
16 верасня ў Еўрапарламенце ў Брусэлі на паседжанні камісіі замежных справаў адбылася прэзентацыя кандыдатаў да сёлетняй прэміі імя Андрэя Сахарава.
17.09.2013 Андрус Крывас акцэнтаваў неабходнасьць вызваленьня палітвязьняў
Літва спадзяецца, што падчас яе старшынёўства ў радзе міністраў Эўразьвязу будзе дасягнуты якасна новы этап у дачыненьнях ЭЗ і Беларусі.
13.09.2013 Праваабаронцы абмеркавалі з уладамі Галандыі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
На працягу трохдзённага візіту Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна"), Жанна Літвіна (ГА "БАЖ"), расійскія праваабаронцы з Міжнароднага камітэта па кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вольга Захарава і Юрый Джыбладзэ наведалі Гаагу і Амстэрдам, дзе правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі МЗС і Парламента Нідэрландаў, міжнародных і галандскіх НДА.
13.09.2013 Еўрапарламент вылучыў Бяляцкага, Лобава і Статкевіча на прэмію Сахарава
Свае подпісы пад вылучэннем беларускіх палітвязняў на гэтую прэстыжную прэмію паставілі 40 дэпутатаў Еўрапарламента.
12.09.2013 Еўрапарламент: Аднаўленне дыялогу з Беларуссю — толькі пры ўмове вызвалення палітвязняў
Еўрапарламент на сесіі ў Страсбургу вечарам 11 верасня абмеркаваў даклад аб сітуацыі ў Беларусі.










