Навіны на тэму: палітвязьні

У Глыбокім плануюць правесці пікет салідарнасці з палітвязнямі

14.10.2013 У Глыбокім плануюць правесці пікет салідарнасці з палітвязнямі

Заяўка на 23 лістапада ўжо пададзена ў Глыбоцкі райвыканкам. Увогула ж мясцовыя актывісты хочуць праводзіць пікеты салідарнасці з палітзняволенымі штомесяц. Заяўку ў райвыканкам падаў актыіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Зміцер Лупач.

У Віцебску пададзена заяўка на пікет салідарнасці з палітвязнямі

13.10.2013 У Віцебску пададзена заяўка на пікет салідарнасці з палітвязнямі

Каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксей Гаўруцікаў падрыхтавалі заяўку такім чынам, каб у раенных уладаў было найменей падставаў адмовіць.

Алесь Бяляцкі працягвае літаратурную працу за кратамі

11.10.2013 Алесь Бяляцкі працягвае літаратурную працу за кратамі

Да выдання рыхтуецца кніга публіцыстыкі і ўспамінаў палітзняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. У яе ўвойдзе ў асноўным напісанае за кратамі. Па словах укладальніцы кнігі Паліны Сцепаненка, pараз ідзе завяршальная праца над гэтым вялікім выданнем.

10.10.2013 Палітвязень Павел Севярынец выходзіць на волю 19 кастрычніка

Тэрмін “хатняй хіміі”, якую ён адбывае ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, заканчваецца раніцай у наступную суботу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Павел Севярынец,

Асуджаныя спецкамендатуры ў Купліне будуць мець гарачы душ

09.10.2013 Асуджаныя спецкамендатуры ў Купліне будуць мець гарачы душ

Адміністрацыя спецкамендатуры ў Купліне Пружанскага раёна (папраўчай установы адкрытага тыпу) нарэшце прыняла ў дар ад палітзняволенага Паўла Севярынца бойлер.

Мікалай Аўтуховіч: Зараз адчуваю сябе добра

09.10.2013 Мікалай Аўтуховіч: Зараз адчуваю сябе добра

Пасля працяглага перапынку пачалі даходзіць лісты ад палітвязня з Гродзенскай турмы. Аўтуховіч на здароўе не скардзіцца, стараецца бадзёра трымацца.

Павел Севярынец: Сістэма можа пакараць смерцю невінаватага чалавека

08.10.2013 Павел Севярынец: Сістэма можа пакараць смерцю невінаватага чалавека

Сустаршыня партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец катэгарычна супраць смяротнага пакарання, як і астатнія кіраўнікі партыі.

Алесь Бяляцкі: “Паўстанцы 1863 году – гэта тыя, хто заклаў нашы ідэалы свабоды…”

07.10.2013 Алесь Бяляцкі: “Паўстанцы 1863 году – гэта тыя, хто заклаў нашы ідэалы свабоды…”

Алесь Бяляцкі разважае над лёсам беларускіх пісьменнікаў і піша пра 150-ыя ўгодкі з часу паўстання 1863 году. Ён называе паўстанцаў вызвольнага чыну тымі, хто заклаў ідэалагічны падмурак нашай свабоды і піша, што трэба зрабіць усё, каб годна ўшанаваць памяць палеглых за вольнасць Бацькаўшчыны.

Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца. Спадзяюцца, што апошні раз у няволі (фота)

07.10.2013 Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца. Спадзяюцца, што апошні раз у няволі (фота)

Праваабаронцы даведаліся, што ў асабістым жыцца палітыка ў хуткім часе адбудуцца змены. Былі зроблены здымкі на памяць і аддадзены пачастункі. Бярозаўскія актывісты ўсе гады раз на месяц наведвалі Севярынца, а Анатоль Сахаруша апекаваўся ім пастаянна. 19 кастрычніка яны паедуць, каб сустрэць Паўла ўжо на волі.

Праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў марафонскі забег Алесю Бяляцкаму (фота)

07.10.2013 Праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў марафонскі забег Алесю Бяляцкаму (фота)

На 30-ты юбілейны марафон, які адбыўся у Маларыце, праваабаронца прыйшоў у майцы з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Бяляцкаму!”. Уладзімір Малей заняў трэцяе прызавое месца у сваёй узроставай групе. Прэтэнзіяў з боку ўладаў не было.

 Алесь Бяляцкі ў турме напіша ўспаміны пра Віктара Івашкевіча

07.10.2013 Алесь Бяляцкі ў турме напіша ўспаміны пра Віктара Івашкевіча

Наталля Пінчук, жонка палітзняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага, пасля тэлефоннай размовы з мужам распавяла, што Алесь з газетаў даведаўся пра смерць свайго блізкага сябра і паплечніка Віктара Івашкевіча.

Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём настаўніка

07.10.2013 Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём настаўніка

Баранавіцкія грамадскія актывісты і праваабаронцы 6 кастрычніка наведалі і павіншавалі Статкевіча Віктара Паўлавіча з Днём настаўніка. Нягледзячы на перанесеную аперацыю і пагаршэнне здароўя, Статкевіч-старэйшы быў вельмі рады і гасцінна сустрэў іх у сваёй хаце.

 Мікалай Дзядок працягвае скардзіцца ў Вярхоўны суд

05.10.2013 Мікалай Дзядок працягвае скардзіцца ў Вярхоўны суд

Бацька палітвязьня Мікалая Дзядка Аляксандр Дзядок распавёў апошнія навіны пра сына.

У дзень нараджэньня Аліневіча пакаралі карцэрам

05.10.2013 У дзень нараджэньня Аліневіча пакаралі карцэрам

Палітвязень, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч, які адбывае пакараньне ў наваполацкай калёніі, быў пасаджаны ў карцэр у дзень свайго нараджэньня, 24 верасьня. Маці Ігара Валянціна Аліневіч, 4 кастрычніка яна мела кароткатэрміновае спатканьне ў калёніі з сынам.

Лобаў пра холад ў калёніі: «Мерзьнеш, укрываесься ноччу з галавой»

05.10.2013 Лобаў пра холад ў калёніі: «Мерзьнеш, укрываесься ноччу з галавой»

Ці ўключылі ў Івацэвіцкай калёніі ацяпленьне? Гэтым пытаньнем заклапочаная маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына Лобава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства