Навіны на тэму: палітвязьні

Сёння сканчваецца тэрмін абмежавання волі Дзмітрыя Мядзведзя

30.10.2013 Сёння сканчваецца тэрмін абмежавання волі Дзмітрыя Мядзведзя

10 сакавіка 2011 года судом Маскоўскага раёна г. Мінску ён быў асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову. Абвінавачванне - ўдзел у масавых беспарадках падчас Плошчы-2010.

У Кіеве адбудзецца акцыя салідарнасці з палітвязнямі Украіны і Беларусі.

30.10.2013 У Кіеве адбудзецца акцыя салідарнасці з палітвязнямі Украіны і Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Камітэт вызвалення палітвязняў і Рух Салідарнасці "Разам", актывісты якога прыедуць у Кіеў з Беларусі.

Стан 9 палітвязняў крытычны, свабода яшчэ 32 актывістаў сур'ёзна абмежавана

29.10.2013 Стан 9 палітвязняў крытычны, свабода яшчэ 32 актывістаў сур'ёзна абмежавана

FIDH і ПЦ "Вясна" выступілі з сумеснай заявай пра ўмовы ўтрымання палітвязняў у Беларусі , а таксама пра абмежаванне волі актывістаў - пасля вызвалення не была пагашаная судзімасць, усталяваны прэвентыўны нагляд , актывісты былі пастаўлены на прафілактычны ўлік.

29.10.2013 Працягваецца ціск на палітвязня Яўгена Васьковіча

Адміністрацыя Магілёўскай турмы абмяжоўвае Яўгена Васьковіча ў стасунках са знешнім светам. Ужо больш за месяц сваякі і сябры палітвязня не атрымліваюць ад яго лістоў. Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя паведаміў адказны сакратар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

28.10.2013 За два месяцы палітвязень Мікалай Дзядок быў двойчы ў карцары

За два апошнія месяцы Мікалай Дзядок быў двойчы пакараны карцарам. Першы раз палітвязень трапіў туды на 10 дзён у верасні, а другі раз – на 5 дзён у кастрычніку.

27.10.2013 Жонка Бяляцкага заклікала не ісьці на саступкі рэжыму без рэабілітацыі палітвязьняў

У першы дзень ІІІ праваабарончага форуму, які праходзіць у Вільні, жонка Алеся БяляцкагаНатальля Пінчук у сваім выступе заклікала не здымаць пытаньне рэабілітацыі, не зьніжаць ціску на ўлады ў Менску і не ісьці зь імі на дыялёг, пакуль ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні. У размове з карэспандэнтам Свабоды Пінчук пацьвердзіла свае заявы.

27.10.2013 У Вільні вырашалі, каго лічыць палітвязьнем

Рэпартаж Алега Грузьдзіловіча з 3-га Беларускага праваабарончага форуму ў Вільні. На сэкцыі «Палітычныя вязьні: праблемы вызначэньня і вызваленьня» ўдзельнікам форуму былі прапанаваныя крытэрыі для вызначэньня палітвязьняў. Яны сфармуляваныя ў дакумэнце пад назвай «Кіраўніцтва па вызначэньні паняцьця «палітычны вязень».

Беларусь будзе на Віленскім саміце, нават калі не вызваліць палітвязняў

25.10.2013 Беларусь будзе на Віленскім саміце, нават калі не вызваліць палітвязняў

Такую заяву зрабілі для журналістаў генеральны дырэктар палітычнага дэпартамента МЗС Швецыі Турб’ёрн Сульстрэм і палітычны дырэктар МЗС Польшчы Яраслаў Браткевіч.

На 10 снежня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасці з палітвязнямі

25.10.2013 На 10 снежня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасці з палітвязнямі

Заяўку ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну горада падаў старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў.

Бярозаўскія праваабаронцы збіраюцца пікетаваць за свабоду палітвязняў

24.10.2013 Бярозаўскія праваабаронцы збіраюцца пікетаваць за свабоду палітвязняў

Нягледзячы на 2 адмовы райвыканкама на пікеты за 3 апошнія месяцы, праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч 24 кастрычніка падалі ў райвыканкам заяву на пікет на 10 лістапада з удзелам 10 чалавек на дазволеным уладамі месцы – гарадскім стадыёне з 13 да 14 гадзін.

Мікалай Аўтуховіч: “Я лічу дні. Засталося 176 дзён…”

23.10.2013 Мікалай Аўтуховіч: “Я лічу дні. Засталося 176 дзён…”

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Мікалая Аўтуховіча. Перад гэтым да Барыса Вырвіча на мінулым тыдні дайшоў з вялікім спазненнем яшчэ адзін ліст ад Мікалая, у якім палітвязень паведаміў, што ён ужо адчувае сябе больш-менш нармалёва пасля нанясення сабе цялесных пашкоджанняў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае Паўла Севярынца на волі!

19.10.2013 Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае Паўла Севярынца на волі!

19 кастрычніка сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) палітвязень Павел Севярынец вызвалены са спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе адбываў трохгадовае пакаранне за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года.

18.10.2013 Сустрэча з Паўлам Севярынцам адбудзецца ў аўторак 22 кастрычніка

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец запрашае сябраў, партыйцаў і журналістаў на сустрэчу ў Менску 22 кастрычніка а 18.30 па адрасе Чарнышэўскага 3.

Павел Севярынец пра “хімію”, палітыку і асабістае

16.10.2013 Павел Севярынец пра “хімію”, палітыку і асабістае

У суботу сканчаецца тэрмін абмежавання волі вядомага сябра ГА “БАЖ” Паўла Севярынца. Палітык і публіцыст быў арыштаваны на выхадзе з Плошчы Незалежнасці ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года, пяць месяцаў правёў у СІЗА КДБ, а 16 мая 2011-га быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў.

16.10.2013 Мікалай Аўтуховіч: Калі са мной здарыцца інсульт - не верце

Палітвязень асцерагаецца новых рэпрэсій з боку адміністрацыі Гарадзенскай турмы. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў кіраўнік арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву», былы следчы пракуратуры Алег Воўчак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства