Навіны на тэму: ААН
30.03.2010 Урад Беларусi, пакараўшы смерцю, парушыў міжнародныя абавязацельствы
Апошнія тры тыдні адбывалася вясенняя сесія Камітэта па правах чалавека. На паседжанні былі падняты пытанні, звязаныя з Беларуссю. У прыватнасці, па дзвюх справах. Гэта справы двух мужчын, прыгавораных да смяротнага пакарання, - Васіля Юзэпчука і Андрэя Жука, якія паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека.
29.03.2010 У Камітэце па правах чалавека зарэгістравана 71-ая скарга з Беларусі
У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга актывіста партыі БНФ з Берасця Сяргея Лазенка. У сваёй скарзе актывіст просіць прызнаць парушэнне яго правоў пад час затрымання і прыцягнення да адказнасці за ўдзел у сустрэчы з Паўлам Севярынцам.
17.03.2010 Пяць зваротаў у ААН з Берасця
Пяцёра грамадзян Берасця абскардзілі ў Камітэце ААН па правах чалавека забарону пікета ў горадзе супраць раўнадушша чыноўнікаў да зваротаў грамадзян. Індывідуальныя звароты ў Камітэт накіравалі заяўнік дадзенага пікету Павел Казлоў, а таксама берасцейцы, якія збіраліся стаць ўдзельнікамі мерапрыемства, Валерый Ільяш, Сяргей Пстыга, Марат Брашко і Раман Кісляк.
12.02.2010 Альтэрнатыўны даклад праваабаронцаў
Беларускія праваабарончыя арганізацыі падрыхтавалі альтэрнатыўны дзяржаўнаму даклад пра стан з правамі чалавека ў Беларусі. Гэты дакумент ужо дасланы ў адпаведную структуру Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Рэспубліка Беларусь першы раз за апошнія дзесяць год рыхтуецца прадставіць у Савет па правах чалавека ААН універсальны перыядычны агляд выканання нашай краінай міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Цэлае дзесяцігоддзе такі даклад рыхтавалі выключна праваабаронцы.
11.02.2010 Валянцін Стэфановіч: Заклікаем урад Беларусі таксама актыўна супрацоўнічаць з ААН
11 лютага праваабаронцы прэзенавалі даклад для працэдуры універсальнага перыядычнага агляду Беларусі ў межах Савета ААН па правах чалавека
11.02.2010 Беларускаму дзяржаўнаму агляду падрыхтавана альтэрнатыва
Упершыню за 10 год Беларусь рыхтуецца прадставіць у Савет па правах чалавека ААН універсальны перыядычны агляд выканання рэспублікай міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека.
14.01.2010 Дзяржаве нагадваюць пра міжнародныя абавязкі
Гомельскі актывіст Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора звярнуўся ў дзяржаўныя органы з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека аб аднаўленні дзейнасці грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы”.
24.12.2009 У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваная скарга гомельскіх актывістаў апазіцыі
У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга гомельскіх актывістаў апазіцыі Аляксандра Процкі і Андрэя Толчына.
22.12.2009 Урад супраць разгляду ў ААН паведамлення маці Жука
З Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН атрымана інфармацыя аб атрыманні каментарыяў ураду РБ на індывідуальнае паведамленне маці прыгаворанага да смяротнага пакарання Андрэя Жука.
08.12.2009 Дэлегацыя праваабаронцаў у Жэневе
У межах падрыхтоўкі прадстаўленьня ў Савеце па правах чалавека ААН універсальнага перыядычнага дакладу (UPR) па Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” А.Бяляцкі, намесьнік старшыні В.Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак знаходзяцца ў Жэневе.
08.12.2009 Каля ААН беларусы зладзілі чарговы пікет
6 снежня ля цэнтральнага офіса Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адбыўся пікет у падтрымку людзей, якія на Беларусі змагаюцца за дэмакратызацыю краіны і супраць самавольства ўлады.
02.12.2009 Праваабаронцы падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад у ААН
Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі альтэрнатыўны ўнівэрсальны даклад па сытуацыі ў Беларусі, які перадалі ў Раду правоў чалавека ААН. З гэтай нагоды адбылася сустрэча ў Прадстаўніцтве ААН у Беларусі. У працы над дакладам бралі ўдзел прадстаўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускага Хэльсынскага камітэту, Асамблеі няўрадавых арганізацый і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
25.11.2009 Жыхар Смаргоні скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
Жыхар Смаргоні Віктар Іванавіч Кавалеўскі накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. У скарзе ён адзначыў, што гаражна-будаўнічы вытворчы кааператыў №3 горада Смургоні праз суд спагнаў з яго сяброўскія ўнёскі, хаця сябрам гэтага кааператыва ён не з’яўляецца, бо на ўстаноўчым сходзе не прысутнічаў і заяву аб прыняцці ў сябры кааператыва не падаваў.
23.11.2009 Берасцейскія актывісты паскардзіліся ў ААН
Актывісты паведамілі ў Камітэт пра тое, што былі парушаны іх правы на свабоднае выражэнне думак і правядзенне мірных сходаў, пра дыскрымінацыю па прызнаку перакананняў, а таксама пра тое, што ў ходзе судовага разбіральніцтва было парушана права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
19.11.2009 Беларусь не адказала на пазоў Красоўскіх
16 лістапада скончыўся тэрмін, вызначаны Рэспубліцы Беларусь для адказу на пазоў сям’і Красоўскіх, які быў накіраваны ў Камітэт па правах чалавека ААН.










