Навіны на тэму: ААН
20.09.2010 На сесіі Савета ААН па правах чалавека зноў крытыкавалі Беларусь
У Жэневе працягваецца 15-я сесія Савета ААН па правах чалавека. У першы ж дзень, 13 верасня, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наванэтэм Пілай (Navanethem Pillay) пакрытыкавала Беларусь за становішча з правамі недзяржаўных арганізацый.
18.09.2010 Вярхоўную камісарку ААН па правах чалавека турбуе сітуацыя ў Беларусі
Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй на 15-й сесіі Рады ААН па правах чалавека раскрытыкавала сітуацыю са свабодай асацыяцыяў у Беларусі.
09.09.2010 Камерунскі футбаліст збіраецца падаць у ААН скаргу на Беларусь
Яго адвакат скардзілася Лукашэнку, але атрымала "дзіўны" адказ ад мінскіх памежнікаў.
30.08.2010 Што мы вадаем пра Канвенцыю аб абароне ад гвалтоўных знікненняў?
18 снежня 1992 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Декларацыю аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў (Рэзалюцыя 47/133). І толькі ў сьнежні 2006 года Генэральная Асамблея прыняла Міжнародную канвенцыю аб абароне асобаў ад гвалтоўных знікненняў, якую напачатку падпісалі 57 краінаў сьвету. У наступныя гады да яе далучыліся новыя краіны і зараз пад дакументам стаяць подпісы паўнамоцных прадстаўнікоў 83 краін.
06.08.2010 Справамі зніклых беларусаў зоймецца Рада бяспекі ААН?
Лідэры беларускай апазіцыі ды грамадзянскай супольнасці звярнуліся ў Раду бяспекі ААН. Яны просяць правесці міжнароднае расследаванне справаў зніклых беларусаў – Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага.
18.06.2010 Камітэт ААН зарэгістраваў чарговае паведамленьне пра парушэньне правоў ў Беларусі
Пад № 1952/2010 зарэгістравана скарга актывіста Руху "За Свабоду" Віталя Сымоніка.
15.06.2010 Пра акцыю «Ланцуг неабыякавых людзей» даведаліся ў ААН
Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны, прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыі «Ланцуг неабыякавых людзей», накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Праваабаронца просіць устанавіць факт парушэння з боку Беларусі яго правоў на справядлівае судовае разбіральніцтва, выказванне меркавання і правядзенне мірнага сходу.
28.05.2010 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі берасцейскіх дэмактывістаў
У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваныя паведамленні дэмакратычных актывістаў Берасця - Дзяніса Турчаняка, Ірыны Лаўроўскай, Валеры Фамінскага, Рамана Кісляка. Гэтыя паведамленні тычацца забароны пікетавання ў Берасці ў студзені 2009 г.
13.05.2010 Алесь Бяляцкі: Наш альтэрнатыўны даклад паўплываў на рэкамендацыі, вынесеныя беларускім уладам
Старшыня ПЦ “Вясна” , віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі пракаментаваў абмеркаванне справаздачы беларускага ўраду ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека ААН. 12 траўня ў Жэневе праваабаронца прысутнічаў на абмеркаванні ў ліку прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацыяў, якія падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад пра выкананне Рэспублікай Беларусь яе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека.
13.05.2010 Беларускія НДА абмеркавалі з міжнароднай грамадскасцю сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
Прадстаўнікі няўрадавых аб’яднанняў Беларусі правялі 12 траўня ў Жэневе некалькі мерапрыемстваў з нагоды справаздачы беларускага ўраду у межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека ААН.
12.05.2010 Грамадзкія актывісты не далі ўрадавай дэлегацыі схаваць праблему рэпрэсіўнага заканадаўства ў Беларусі
Сёньня, 12 красавіка, у Радзе па правах чалавека ААН (Жэнэва), адбылося абмеркаваньне праблемы рэпрэсіўнага артыкулу 193.1, арганізаванае Асамблеяй НДА Беларусі ў супрацы з міжнародным альянсам CIVICUS ды Міжнароднай фэдэрацыяй правоў чалавека (FIDH). Падзея прымеркаваная да разгляду справаздачы ўраду Рэспублікі Беларусь пра становішча з правамі чалавека ў краіне ў рамках Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду (Universal periodic review) - новага мэханізму ААН дзеля абароны правоў чалавека.
12.05.2010 Савет па правах чалавека ААН "слухае” Беларусь
Сёньня ў Жэневе Савет па правах чалавека ААН будзе разглядаць справаздачу ўраду Рэспублікі Беларусь пра становішча з правамі чалавека ў краіне ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду - новага механізму ААН для абароны правоў чалавека. Альтэрнатыўны агляд па Беларусі быў падрыхтаваны шэрагам праваабарончых арганізацый. У яго падрыхтоўцы удзельнічалі Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Асамблея няўрадавых арганізацый, а таксама міжнародныя арганізацыі. Нагадаем, што Перыядычны агляд, які праводзіць Савет ААН па правах чалавека – гэта штогадовая справаздача 192 краін-сябраў ААН пра тое, як выконваюцца міжнародныя нормы у галіне абароны правоў чалавека.
03.05.2010 ААН разгледзіць сытуацыю ў Беларусі па новай сыстэме
3 траўня ў Жэнэве адкрываецца сэсія Рады правоў чалавека ААН, прысьвечаная правядзеньню Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду. У рамках гэтай сэсіі Рада правоў чалавека ААН разгледзіць справаздачы аб становішчы з правамі чалавека ў шэрагу краін.
07.04.2010 Афіцыйны Менск абяляе сябе перад ААН
Беларускі ўрад падаў у Раду правоў чалавека ААН Нацыянальную справаздачу аб сытуацыі з выкананьнем асноўных правоў і свабодаў грамадзян. Незалежныя праваабаронцы лічаць дакумэнт фальсыфікацыяй сапраўднага стану рэчаў у краіне.
01.04.2010 Камітэт ААН абураны сьмяротнымі пакараньнямі ў Беларусі
Камітэт ААН у пытаньнях правоў чалавека выказаў абурэньне ў сувязі з пакараньнем сьмерцю двух людзей, чые скаргі знаходзіліся на разглядзе камітэту.










