Навіны на тэму: ААН

Асуджаны да сьмяротнага пакараньня Алег Грышкаўцоў зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека

16.12.2010 Асуджаны да сьмяротнага пакараньня Алег Грышкаўцоў зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека

6 сьнежня у Камітэт па правах чалавека ААН было пададзенае індывідуальнае паведамленьне Алега Грышкаўцова, які які 14 траўня 2010 года быў прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Праваабаронца Раман Кісьляк, які непасрэдна дапамагаў у падрыхтоўцы і падачы скаргі, паведаміў, што асуджаны скардзіўся найперш на тое, што крымінальная справа разлядалася не бесстароннім судом, і гэта выразна праяўлялася ў перадузятых выказваньнях судзьдзяў падчас працэсу.

2 сьнежня – Міжнародны дзень барацьбы за скасаваньне рабства

02.12.2010 2 сьнежня – Міжнародны дзень барацьбы за скасаваньне рабства

Міжнародны дзень барацьбы за скасаваньне рабства, які традыцыйна адзначаецца 2 сьнежня, зьвязаны з датай прыняцьця ў 1949 годзе Генэральнай Асамблеяй ААН Канвэнцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі і з эксплуатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі.

11.11.2010 Камітэт ААН па правах чалавека вынес рашэнне не на карысць Рэспублікі Беларусь

Камітэт ААН па правах чалавека устанавіў, што ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама парушыла права на свабоду асацыяцый, адмовіўшы ў 2004 годзе ў дзяржаўнай рэгістрацыі абласному грамадскаму аб'яднанню "Грамадзянская альтэрнатыва", якое аб'яднала ў сабе каля трохсот грамадзян. Адпаведнае паведамленне атрымаў адзін з заснавальнікаў грамадскага аб'яднання Уладзімір Кацора.

04.11.2010 Справу былога эксперта з Брэста будзе разглядаць Камітэт па правах чалавека

Паўла Казлова беларускія суды прызналі вінаватым у паклёпе. Цяпер яго справу зарэгістравалі і будуць рыхтаваць да разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН. Пра гэта распавёў Еўрарадыё праваабаронца Раман Кісляк:

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў чарговую скаргу з Віцебска

03.11.2010 Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў чарговую скаргу з Віцебска

Напрыканцы верасня бягучага году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад №1987/2010 скаргу грамадскага актывіста з Віцебска Анатоля Стамброўскага. Адзначым, што больш за 70%  скаргаў віцяблянаў у Камітэт па правах чалавека ААН тычацца забароны ці перашкодаў з боку ўладаў у правядзенні палітычнымі ці грамадскімі актывістамі масавых мерапрыемстваў - шэсцяў, мітынгаў і пікетаванняў.

 

Скаргі гомельскіх актывістаў зарэгістраваныя ў ААН

02.11.2010 Скаргі гомельскіх актывістаў зарэгістраваныя ў ААН

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу пяцёх удзельнікаў акцыі, якая адбылася ў 2009 годзе перад будынкам гомельскага УУС з нагоды 10-ай гадавіны знікнення экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу Тараса Сургана

26.10.2010 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу Тараса Сургана

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу віцебскага грамадскага актывіста Тараса Сургана, які вывесіў на мосце бел-чырвона-белы сцяг.

18.10.2010 Гомельскага актывіста рэабілітаваў Камітэт ААН

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы гомельскага грамадзкага актывіста Ўладзімера Кацоры на распаўсюд інфармацыі — забралі ў яго ў 2004 годзе 14 тысяч улётак «Пяць крокаў да лепшага жыцьця» й аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.

14.10.2010 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу грамадзянкі Беларусі

Таццяна Ячнік з Брэста атрымала паведамленне з Камітэта па правах чалавека ААН. З паведамлення стала вядома, што яе скарга ад 10 чэрвеня 2009 года атрымана, зарэгістравана і накіравана дзяржаве Рэспубліка Беларусь, на якую Таццяна Ячнік скардзілася.

Забароны на правядзеньне мірных сходаў праверыць Камітэт па правах чалавека ААН

13.10.2010 Забароны на правядзеньне мірных сходаў праверыць Камітэт па правах чалавека ААН

Камітэт ААН па правах чалавека праверыць законнасьць абмежаваньняў, што накладаюцца беларускімі ўладамі на арганізатараў мірных сходаў.

ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы

11.10.2010 ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў былога міністра і кандыдата ў прэзідэнты Міхаіла Марыніча ахвярай палітычнай расправы.

Асамблея НДА рэзка асудзіла адмову беларускага ўраду выконваць рэкамэндацыі Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН

28.09.2010 Асамблея НДА рэзка асудзіла адмову беларускага ўраду выконваць рэкамэндацыі Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН

У знак пратэста супраць ігнараваньня большасьці прынцыповых рэкамэндацыяў, адрасаваных краіне ў межах УПА па правах чалавека, Асамблея прыняла заяву.

27.09.2010 Беларусь можа вярнуцца да непрынятых рэкамендацый ААН

Тое, што Беларусь не прыняла 18 рэкамендацый ААН, не азначае, што дзяржава да іх не вернецца і што яны не могуць быць выкананы. Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў.

24.09.2010 У Савеце ААН па правах чалавека прынялі фінальны дакумент па Беларусі

Рэкамендацыі па адмене артыкулу 193-1, рэфармаванні выбарчага заканадаўства, паляпшэнню ўмоў дзейнасці няўрадавых арганізацый і СМІ, а таксама скасаванне смяротнага пакарання – беларуская дэлегацыя назвала непрымальнымі.

23.09.2010 У Жэнэве Беларусь хвалілі і крытыкавалі

Сёньня Рада ААН па правах чалавека на сваім пасяджэньні ў Жэнэве разгледзела сытуацыю ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства