Навіны на тэму: ААН
06.07.2011 Праваабаронцы абмеркавалі са спецдакладчыкамі ААН сітуацыю ў Беларусі
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый - Беларускага Хельсінкскага камітэта, Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Цэнтра прававой трансфармацыі, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” - на мінулым тыдні наведалі Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) у Жэневе.
20.06.2011 Савет ААН па правах чалавека вызначыў механізмы маніторынгу і кантролю за сітуацыяй у Беларусі
17 чэрвеня на 17-й сесіі Савета ААН па правах чалавека большасцю галасоў (21 “за” пры 5 “супраць” і 19 “ўстрымаліся”) была прынятая рэзалюцыя аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
06.06.2011 Уладзімір Някляеў сёння падасць скаргу ў ААН аб катаваннях
Нагодай для яе, па словах Някляева, сталі заявы мноства ўдзельнікаў судовых працэсаў па "справе 19 снежня".
18.03.2011 Прадстаўнікі Беларусі адмовіліся ад дыялогу ў Савеце па правах чалавека ААН
14 сакавіка, у панядзелак, на 16-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая праходзіць зараз у Палацы Нацый у Жэневе (Швейцарыя), прадстаўнік дэлегацыі Літвы агучыў сумесную заяву 45 дзяржаў па сітуацыі ў Беларусі. Яго падпісалі ўсе члены ЕС і краіны-кандыдаты, Нарвегія, Швейцарыя, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Японія, Ізраіль і Замбія, а таксама далучыўся Габон.
14.03.2011 Human Rights Watch заклікае ААН асудзіць Беларусь
Human Rights Watch разам з 130-цю іншымі праваабарончымі арганізацыямі і актывістамі заклікае Раду ААН па правах чалавека ўхваліць рэзалюцыю, якая асуджае парушэньні правоў чалавека ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
06.03.2011 Габрыэле Кнауль паведамілі пра перасьлед адваката Сапелкі
Новае паведамленьне аб перасьледзе адвакатаў у Беларусі было накіраванае Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньні незалежнасьці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль 4 сакавіка.
04.03.2011 Міжнародны ціск на аўтарытарныя ўлады Беларусі ўзмацняецца
Сёньня, 4 сакавіка, у Жэневе, дзе праходзіць паседжаньне Рады па правах чалавека ААН, прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў і нацыянальных урадавых дэлегацыяў краінаў-сяброў Рады абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. На паралельным сесіі мерапрыемстве “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі” выступіць Алесь Бяляцкі, а таксама будзе прадстаўлены даклад Human rights Watch “Пасьлявыбарчы ціск у Беларусі”.
22.02.2011 ААН у абарону палітзняволеных і праваабаронцаў у Беларусі
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй выказала глыбокую заклапочанасць прыгаворам Васілю Парфянкову, які быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.
16.02.2011 Спецдакладчыка ААН праінфармавалі пра папярэджанне Алесю Бяляцкаму
Беларускія праваабаронцы накіравалі зварот Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў спадарыні Маргарэт Сэкагія з просьбай аператыўна адрэагаваць на паведамленне пра папярэджанне, вынесенае Генпракуратурай Алесю Бяляцкаму, і распачаць неабходныя дзеянні ў рамках яе мандата.
14.02.2011 Праваабаронцы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі з Вярхоўным Камісарам ААН па правах чалавека
13 лютага 2011 года ў Маскве адбылася сустрэча расійскіх і міжнародных грамадзянскіх арганізацый з Вярхоўным Камісарам ААН па правах чалавека Наванэтхем Піллэй.
02.02.2011 Генеральны сакратар ААН заклікаў беларускія ўлады вызваліць апазіцыянераў
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Мун зноў заклікаў улады Беларусі "паважаць дэмакратычныя прынцыпы" і "выконваць правы чалавека". Ён таксама выступіў за вызваленне апазіцыянераў і грамадскіх актывістаў, якія знаходзяцца за кратамі ў беларускіх турмах.
26.01.2011 Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду заяву аб парушэньні свабоды асацыяцый у Беларусі
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў і прыняў да разгляду паведамленьне вядомых беларускіх праваабаронцаў Алега Воўчака і Раісы Міхайлоўскай. Былыя кіраўнікі правабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву” заявілі аб парушэньні свабоды асацыяцыяў, зьдзейсьненым беларускімі ўладамі ў 2003 годзе, калі гэтая праваабарончая арганізацыя была ліквідаваная судом.
12.01.2011 Спецыяльны дакладчык ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў праінфармаваны пра пераслед і запалохванні адвакатаў у Беларусі
Беларускі Хельсінскі Камітэт накіраваў паведамленне пра ціск, што аказваецца ўладамі на адвакатаў, якія ажыццяўляюць абарону абвінавачаных і падазраваных у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 г. і ўдзеле ў іх, а таксама аб іншых фактах пераследу і запалохвання адвакатаў у Беларусі Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль.
11.01.2011 Генеральны сакратар ААН заклікаў вызваліць беларускіх палітвязняў
Генэральны сакратар Пан Гі Мун заклікаў да вызваленьня журналістаў, апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і іх прыхільнікаў, якія працягваюць утрымлівацца пад вартай у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
10.01.2011 ААН прызнала, што ў Беларусі быў факт катавання непаўналетняга
Камітэт ААН па правах чалавека вызначыў факт парушэння грамадзянскіх правоў непаўналетняга асуджанага гамяльчаніна ў часе разгляду крымінальнай справы.










