Навіны на тэму: ААН
22.09.2011 Новая справа ў Камітэце па правах чалавека ААН: “Валер Місьнікаў супраць Беларусі”
2093/2011 - такі рэгістрацыйны нумар прысвоіў Камітэт па правох чалавека ААН чарговаму звароту, які паступіў ў камітэт ад жыхара Віцебску. Аўтарам гэтага звароту зьяўляецца праваабаронца Валер Місьнікаў.
20.09.2011 Заклікі да вызвалення Алеся Бяляцкага сёння зноў прагучалі ў ААН
20 верасня ў будынку Рады па правах чалавека ААН у Женеве праваабаронцы правялі сайд-івэнт пра пераслед віцэ-прэзідэнта FIDH і старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Падчас мерапрыемства слова ўзяў кіраўнік місіі Еўразвязу пры Радзе па правах чалавека ААН Дзімітры Іліополос, які заклікаў афіцыйны Менск да неадкладнага вызвалення праваабаронцы, а таксама ўсіх палітычных вязняў Беларусі. Яго пазіцыя была падтрыманая прадстаўнікамі нацыянальных дэлегацыяў шэрагу краінаў Еўразвязу.
20.09.2011 У ААН – дыскусіі па дакладзе пра стан правоў чалавека ў Беларусі
20 верасня на 18-ай сесіі Рады па правах чалавека ААН у Женеве распачаліся слуханні па дакладзе Найвышэйшага камісара па правах чалавека ААН “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі”. У працяг дыскусіі па дакладзе, падчас інтэрактыўнага дыялогу, слова будзе прадастаўлена і прадстаўнікам НДА, якія маюць статус у ААН. Ад імя Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і яе сяброўскай арганізацыі ў Беларусі плануе выступіць і намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
14.09.2011 Гомельскія дэмакратычныя актывісты паскардзіліся ў Камітэт ААН
Гомельскія дэмакратычныя актывісты Васіль Палякоў і Анатоль Паплаўны паскардзіліся ў Камітэт ААН па правах чалавека на мясцовыя ўлады. 26 ліпеня мінулага года гамяльчукі былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за тое, што павіншавалі жыхароў абласнога цэнтра са святам незалежнасці Беларусі, паведамляе “Гомельская вясна”.
12.09.2011 Сітуацыю з Алесем Бяляцкім абмяркуюць падчас дэбатаў па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН
Савет па правах чалавека ААН правядзе дэбаты па Беларусі. Гэта адбудзецца на 18-ай сесіі ААН у Жэневе, якая адкрылася сёння і завершыцца 30 верасня. Падчас дэбатаў будзе абмяркоўвацца пытанне старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, якое прадставіць віцэ-старшыня цэнтра Валянцін Стэфановіч.
06.09.2011 Рада па правах чалавека ААН правядзе дэбаты па Беларусі
Рада па правах чалавека ААН плянуе правесьці дэбаты па Беларусі на 18-й сэсіі ААН у Жэнэве (12-30 верасьня). Праваабарончая арганізацыя Amnesty International падрыхтавала да дэбатаў справаздачу з аглядам сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
02.09.2011 Галасаванне за лагатып для правоў чалавека
Да 17 верасня на старонцы "Лагатып Правоў чалавека" можна будзе прагаласаваць за адзін з варыянтаў лагатыпаў для Правоў чалавека. Варыянт-пераможца будзе прадстаўлены 23 верасня на Генеральнай асамблеі ААН.
01.09.2011 Калектыўная скарга ў ААН на Гомельскі гарвыканкам
Актывісты незалежнага прафсаюза РЭП паскардзіліся на Гомельскі гарвыканкам у ААН. Праваабаронцы перакананыя, што гарадскія ўлады шматразова парушылі права грамадзянаў на свабоду сходаў, неабгрунтавана адмаўляючы ў правядзенні мірных мітынгаў у паўмільённым абласным цэнтры.
01.08.2011 Праваабаронцы просяць спэцдакладчыка ААН заступіцца за адвакатаў
Пяць праваабарончых арганізацый Беларусі зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Габрыэлы Кнаўль у сувязі з пазбаўленьнем ліцэнзій адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў справы "19 сьнежня".
29.07.2011 Праваабаронца пра заяву МЗС: “Ніколі не падзеліце чужога меркавання, пакуль не выканаеце свае абавязальніцтвы”
Выказванне прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных накот апошняй заявы Камітэта ААН па правах чалавека пракаметаваў праваабаронца Леанід Судаленка, які цягам апошняга дзесяцігоддзя шчыльна працуе з Камітэтам.
28.07.2011 ААН: Беларусь парушыла міжнародныя абавязальніцтвы праз выкананне смяротных прысудаў
Пра гэта Арганізацыя Аб'яднаных Нацый афіцыйна заявіла 27 ліпеня.
26.07.2011 У абарону адвакатаў БХК зьвернецца ў ААН
Беларускі Хэльсынскі камітэт будзе інфармаваць спэцдакладчыка ААН па пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў пра сытуацыю ў беларускай адвакатуры.
26.07.2011 Валянцін Стэфановіч: “Беларусі трэба выходзіць з ААН і далей жыць па сваіх нацыянальных законах”
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” адзначыў гэта, каментуючы прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў, вынесеных Гарадзенскім абласным судом.
“Чаму Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе працягваюць караць смерцю людзей і якой будзе рэакцыя Еўропы?”, - з такім пытаннем да эксперта звярнулася інтэрнэт-выданне “Заўтра тваёй краіны”.
25.07.2011 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў заснавальнікаў “Грамадзянскай альтэрнатывы” (+тэкст Меркаванняў Камітэта)
Гомельскія грамадскія актывісты Уладзімір Кацора, Леанід Судаленка і Ігар Нямковіч, якім у 2004 годзе было адмоўлена ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Грамадзянская альтэрнатыва”, азнаёміліся з Меркаваннямі Камітэта па правах чалавека ААН, куды яны звярталіся з адпаведным паведамленнем у 2005 годзе.
21.07.2011 Гомель: экс-кандыдат у дэпутаты Марыя Багдановіч звярнулася ў ААН
У сваёй скарзе актывістка адзначыла, што падчас правядзення выбараў у 2010 годзе ў мясцовыя Саветы яна з’яўлялася афіцыйна зарэгістраваным кандыдатам па Малайчукоўскай выбарчай акрузе № 5 у Гомелі. У адзін з дзён папярэдняга галасавання яе давераныя асобы зафіксавалі 76 выбаршчыкаў, якія з’явіліся для галасавання, у той час як камісія агучыла лічбу ў 263 выбаршчыкі. Кандыдат у дэпутаты вырашыла даведацца, адкуль выбарчая камісія ўзяла 187 "мёртвых душ" і пайшла па інстанцыях.










