Навіны на тэму: ААН
16.12.2011 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу маці Кавалёва
15 сьнежня Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў індывідуальнае паведамленьне аб парушэньні права на жыцьцё і права на справядлівы суд, якое накіравала маці асуджанага да растрэлу Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва. Справа зарэгістраваная пад № 2120/2011.
16.12.2011 Родныя асуджанага на сьмерць Кавалёва зьвярнуліся ў ААН
Маці і сястра асуджанага да сьмяротнага пакараньня аднаго з двух асуджаных па справе аб тэракце ў мінскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва накіравалі індывідуальнае паведамленьне аб парушэньні права на жыцьцё ў Камітэт ААН па правах чалавека.
15.12.2011 Беларусь дала свае тлумачэнні па скарзе Уладзіміра Лемеша ў Камітэт ААН
Нагадаем, што 27 лістапада 2009 году маладзён быў выкарадзены супрацоўнікамі міліцыі наўпрост у цэнтры Мінску. Актывіста закулі ў кайданкі, нацягнулі на твар шапку і вывезлі за 30 кіламетраў ад гораду. У сваім імкненні высветліць імёны і пакараць прадстаўнікоў дзяржавы, датычных да выкрадання, Уладзімір Лемеш дайшоў да Камітэту ААН па правах чалавека.
15.12.2011 Скарга брэстчанкі Таццяны Ячнік будзе разгледжана Камітэтам ААН
Таццяна Ячнік адмовілася ад новага беларускага пашпарту з ідэнтыфікацыйным нумарам па рэлігійных перакананнях, і ў выніку ёй адмовілі ў налічэнні пенсіі па старым пашпарце. Яна ўжо чатыры гады не атрымлівае пенсію па ўзросту.
10.12.2011 ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА – 2011
2011-ты Арганізацыя Аб'яднаных Нацый называе неардынарным для правоў чалавека годам і заклікае аддаць даніну памяці ўсім праваабаронцам.
05.12.2011 Камітэт ААН супраць катаванняў настойвае на расследаванні ўсіх выпадкаў катаванняў у Беларусі
Камітэт ААН супраць катаванняў настойвае на неадкладным правядзенні ў Беларусі расследавання ўсіх меркаваных выпадкаў катаванняў ці жорсткага абыходжання з затрыманымі.
30.11.2011 ААН заклапочаная прысудам Бяляцкаму
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выказала расчараваньне прысудам Алесю Бяляцкаму і заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных апанэнтаў, зьняволеных за ажыцьцяўленьне сваіх правоў.
18.11.2011 У Камітэце ААН зарэгістравана першая скарга, датычная мінулай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі
Уплывовая міжнародная інстанцыя прыняла да разгляду індывідуальную скаргу гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, звязаную з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі. Падставай паслужыў факт затрымання праваабаронцы напярэдадні выбараў на памежным пераходзе “Каменны Лог”.
11.11.2011 Даклад па сітуацыі ў Беларусі будзе прадстаўлены ў Камітэт ААН супраць катаванняў
Камітэт ААН супраць катаванняў 11 лістапада разгледзіць перыядычную справаздачу Беларусі аб выкананні канвенцыі ААН аб забароне катаванняў ды іншых відаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжання.
28.10.2011 Беларусь запрасіла камісара ААН па правах чалавека наведаць Мінск
Раней ён рабіў крытычныя заўвагі адносна сітуацыі ў Беларусі.
07.10.2011 У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваны скаргі гомельскіх дэмакратычных актывістаў
У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваны скаргі гомельскіх дэмакратычных актывістаў Васіля Палякова і Анатоля Паплаўнага. “Адпаведнае паведамленне яны атрымалі з Камітэта. У паведамленні гаворыцца пра рэгістрацыю скаргі і тое, што яна накіравана ўраду Беларусі для дачы каментарыя”, - паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў рыхтаваць заявы ў міжнародную структуру.
03.10.2011 Газета Брэсцкага гарвыканкама называе ААН “смешнай” установай
У апошнім нумары дзяржаўнай газеты “Брестский вестник”(№39) надрукаваны артыкул Валерыя Дзеркача “Много шума из ничего”, прысвечаны таму, як недзяржаўныя выданні рэгіёна (“Брестский курьер“ і “Брестская газета”) праінфармавалі сваіх чытачоў пра рашэнне Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын, якое тычыцца жыхаркі Брэста Інгі Абрамавай.
26.09.2011 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў брэсцкай актывісткі Інгі Абрамавай
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын прызнаў парушэнні, якія былі дапушчаны ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС горада Брэста ў адносінах да грамадскай актывісткі Інгі Абрамавай.
26.09.2011 Савет ААН па правах чалавека разгледзеў даклад аб сітуацыі ў Беларусі
Савет ААН па правах чалавека на сваёй мінулай сесіі ў чэрвені прыняў адмысловую рэзалюцыю аб сітуацыі з правамі чалавека і фундаментальнымі свабодамі ў Беларусі, у якой закраналіся пытанні, звязаныя з парушэннямі правоў чалавека ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г.
22.09.2011 Side event па сітуацыі з Алесем Бяляцкім у ААН (відэа)
Сітуацыя з крымінальным пераследам віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага стала тэмай дадатковага мерапрыемства, арганізаванага 20 верасня Федэрацыяй і Фундацыяй дамоў правоў чалавека ў будынку ААН у Жэневе.










