Навіны на тэму: ААН
22.06.2012 Дыскрымінацыя ў беларускіх ізалятарах – пад увагай Камітэта ААН
У рамках справы жыхаркі Брэста Інгі Абрамавай прызначаны тры спецыяльныя дакладчыкі Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, якія будуць сачыць за становішчам спраў у беларускіх ізалятарах.
21.06.2012 Афіцыйны Менск супраць візытаў спэцдакладчыкаў ААН у Беларусь
Спэцдакладчыкі ААН — незалежныя экспэрты, якія не прадстаўляюць ніякай краіны альбо арганізацыі, у тым ліку яны не прадстаўляюць і самую ААН, не атрымліваюць ад ААН ніякага заробку, каб не ўзьнікала сумненьня ў незалежнасьці іх высноваў.
18.06.2012 Валянцін Стэфановіч: “Спецдакладчык ААН па Беларусі – механізм, хоць не зусім эфектыўны, але вельмі неабходны”
Падчас 20-й сесіі Рады па правах чалавека ААН, якая распачынаецца сёння ў Жэневе, будзе абмяркоўвацца неабходнасць мандата спецдакладчыка па Беларусі. На гэтым настойваюць праваабарончыя арганізацыі, якія прадставілі ў Раду сумесны даклад па сітуацыі ў краіне. Сярод аўтараў дакладу – Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Намеснік кіраўніка арганізацыі Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму гэтае пытанне актыўна лабіявалася ў ААН.
18.06.2012 Дашкевіч пераведзены з памяшкання камернага тыпу ў атрад глыбоцкай калоніі №13
Пра гэта БелаПАН паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Наста Палажанка.
18.06.2012 Лепшая абарона – гэта нападзенне?
Менавіта такую стратэгію абралі праваахоўнікі Маладзечна, з якімі спрабуе судзіцца збітая маладая маці.
15.06.2012 Беларускія ўлады не гатовыя ў поўнай меры супрацоўнічаць з ААН у межах правоў чалавека
Да такой высновы прыйшлі праваабаронцы ў дакладзе, прадстаўленым Беларускім Домам правоў чалавека і Фундацыяй Дамоў правоў чалавека. Ён быў прэзентаваны на Канферэнцыі па правах чалавека ў Беларусі, якая адбылася 12 чэрвеня ў Жэневе.
15.06.2012 Праваабаронцы настойваюць на прызначэнні спецдакладчыка ААН па сітуацыі ў Беларусі
Такая заява была агучана ў Жэневе падчас канферэнцыі па правах чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
11.06.2012 Мікалай Карышаў з “Граніта” змагаецца за аднаўленне на працы
Намеснік старшыні "гранітаўскай" суполкі незалежнага прафсаюза Мікалай Карышаў абараняе сваё права на працу ў Лунінецкім раённым судзе. Ён змагаецца за зняццё дысцыплінарных спагнанняў па тэхніцы бяспекі, з-за якіх быў звольнены з працы, і лічыць, што насамрэч пакараны за актыўную грамадскую дзейнасць.
24.05.2012 Скарга грамадскага аб’яднання “За справядлівыя выбары” зарэгістраваная ў ААН
У сярэдзіне мінулага года Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла заснавальнікам Сяргею Калякіну, Валерыю Ухналёву і Віктару Карняенку ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання “За справядлівыя выбары”. Вярхоўны суд пацвердзіў высновы рэгіструючага органа, тым самым паставіўшы сябраў аб'яднання ў нелегальнае становішча.
23.05.2012 Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека
Гомельскі дэмакратычны актывіст Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з індывідуальнай скаргай. Пры абскарджванні прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі мірных сходаў ён вычарпаў усе ўнутраныя сродкі судовай абароны, але па-ранейшаму не згодны з тым, што парушыў закон.
18.05.2012 Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека паўторна рэкамендуе Беларусі вырашыць сістэмныя праблемы
Апублікаваны Даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека па сітуацыі ў Беларусі, які ў вуснай форме быў прадстаўлены падчас 18-ай сесіі Савета па правах чалавека ў Жэневе ў мінулым верасні. Паколькі з таго часу рэкамендацыі застаюцца ў асноўным нявыкананымі беларускім урадам, УВКПЧ паўтарае іх, акцэнтуючы дадатковыя патрабаванні.
14.05.2012 Справа пра забарону кіраўніку "Платформы" выезду за межы Беларусі будзе разглядацца ў ААН
Справа кіраўніка інфармацыйна-асветнай установы "Платформа" Андрэя Бандарэнкі па факце абмежавання яму выезду за межы Рэспублікі Беларусь будзе разглядацца вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.
04.05.2012 Васіль Палякоў абскарджвае ў Камітэце ААН па правах чалавека арышт за Народны сход
4 траўня намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Палітык лічыць, што беларускія ўлады ў асобе міліцыянераў, якія пакаралі яго арыштам на 5 сутак за арганізацыю Народнага сходу, парушылі яго права на свабоду распаўсюду інфармацыі і мірных сходаў. Пра гэта паведамляе сайт “Гомельскай Вясны”.
26.04.2012 Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека занепакоена абмежаваннем свабоды беларускіх НДА
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй выказала 25 красавіка ў Жэневе сур'ёзную занепакоенасць мерамі па абмежаванні свабоды няўрадавых арганізацый (НДА) у шэрагу краін, у тым ліку ў Беларусі.
19.04.2012 Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў звярнулася ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях па справе Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў - сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) - звярнулася ў Працоўную групу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па адвольных затрыманнях (WGAD) з просьбай устанавіць факт дапушчанага самавольства з боку беларускіх уладаў і запатрабаваць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага.










