Навіны на тэму: ААН
12.02.2013 Гомель: ствараецца аргкамітэт ГА па праблеме ігнаравання рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека
12 лютага ў Гомелі адбылася сустрэча грамадскіх і палітычных актывістаў, парушэнне правоў якіх прызнана Камітэтам ААН па правах чалавека альбо чые скаргі знаходзяцца на разглядзе. На сустрэчы абмеркавана праблема адмовы Урада Беларусі выконваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека і магчымыя дзеянні па выпраўленні гэтай сітуацыі.
06.02.2013 Беларускія ўлады не выканалі ніводнага рашэння Камітэта ААН па правах чалавека.
Беларускія ўлады не выканалі ніводнага рашэння Камітэта ААН па правах чалавека.
04.02.2013 Жыхары Віцебску працягваюць скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу віцебскай каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацьцяны Севярынец.
29.01.2013 Аштрафаваныя свіслацкія актывісты падаюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН
Свіслацкія грамадскія актывісты Віктар Дзесяцік і Анатоль Валюк падаюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Не знайшоўшы аб’ектыўнага разгляду сваіх касацыйных скаргаў па адміністрацыйных справах у Гарадзенскім абласным судзе, яны дабіваюцца справядлівасці ў міжнароднай інстанцыі.
28.01.2013 Беларусь ігнаруе рашэньні КПЧ ААН (+відэа)
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адмаўляецца прызнаваць рашэньні Камітэту па правох чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. Пра гэта было паведамлена віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву.
26.01.2013 Камітэт па правах чалавека ААН чакае ад Беларусі выканання рашэння па справе Кавалёва
Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва атрымала з упраўлення Вярхоўнага Камісара паведамленне пра тое, што яны чакаюць да 3 ліпеня бягучага года ад беларускага ўраду інфармацыі аб прынятых мерах па выкананні рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па справе яе сына.
23.01.2013 Жлобінскія сябры “Справядлівага свету” падалі скаргі ў Камітет ААН на адмовы ў правядзенні пікетаў
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў скаргі жлобінскіх сябраў партыі “Справядлівы свет” на адмову мясцовага райвыканкама ў правядленні пікетаў у 2012 годзе. Скаргі датычыліся забароны Жлобінскага райвыканкама пікетаў у падтрымку палітзняволенных і адносна фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
14.01.2013 Алег Волчак звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН па фактах сваіх арыштаў
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН са скаргай, у якой выкладае факты сістэматычнага парушэння ў Беларусі правоў грамадзян на свабоду і асабістую недатыкальнасць, а таксама на прымяненне да апанентаў улады дыскрымінацыі па палітычных матывах.
11.01.2013 Палітвязню Дзядку дазволена толькі адно спатканне і бандэроль на год
Ужо больш за месяц палітвязень Мікалай Дзядок утрымліваецца ў крытай турме горада Магілёва. Туды яго накіравалі са Шклоўскай калоніі нібыта за злоснае парушэнне рэжыму адбыцця пакарання.
09.01.2013 Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок віцебскай пенсіянеркі-актывісткі (фота)
25 сакавіка 2008 году спадарыня Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазіцыянеру Барысу Хамайду – прынесла яму вышыванку са словамі малітвы "Ойча наш". Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу.
05.01.2013 Праваабаронцы не выключаюць, што абвінавачанага ў "здрадзе дзяржавы" Андрэя Гайдукова катуюць
Падставай для такіх меркаванняў сталі неаднаразовыя факты нядопуску адваката да зняволенага з СІЗА КДБ наваполацкага актывіста. З гэтай нагоды праваабаронцы накіравалі адмысловы зварот да спецдакладчыка ААН.
02.01.2013 Баранавічы: актывісты будуць дабівацца выканання рэкамендацыяў Камітэту ААН аб правядзенні масавых мерапрыемстваў
Баранавіцкія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк напрыканцы снежня 2012 года атрымалі адказ на рускай мове з Камітэта па правах чалавека ААН.
01.01.2013 Майя Абромчык: “Буду выкарыстоўваць усе законныя метады, каб дамагчыся справядлівасьці”
Скарга студэнткі Майі Абромчык, якая пацярпела ад неправамерных дзеяньняў супрацоўнікаў АМАПу 19 сьнежня 2010 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека. Нумар рэгістрацыі - № 2228/2012.
31.12.2012 Улады вынайшлі новы спосаб супрацьдзеяння жадаючым скардзіцца ў Камітэт ААН
Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына ўжо паўгады не можа атырмаць вызначэнне Мінскага абласнога суда на сваю касацыйную скаргу аб забароне велапрабегу ў падтрымку нацянальнай беларускай сімволікі, што пазбаўляе яго магчымасці звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.
28.12.2012 Гомельскі “Цэнтр стратэгічнай цяжбы” за год накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН 29 паведамленняў
“Цэнтр стратэгічнай цяжбы” дзейнічае у Гомелі цягам пяці апошніх гадоў, дапамагае беларускім грамадзянам адстойваць свае грамадзянскія ды палітычныя правы як унутры краіны, так і ў міжнародных структурах.










