Навіны на тэму: ААН
18.10.2014 ААН агучыла новую колькасць загінулых у выніку баёў на Данбасе
Колькасць загінулых у выніку баявых дзеянняў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей дасягнула 3 тысяч 707 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвай справаздачы Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў за 17 кастрычніка.
17.10.2014 Вызваліць палітвязняў у Беларусі зноў заклікаў спецдакладчык ААН па правах чалавека
Беларускія ўлады павінны неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць усіх палітвязняў і забяспечыць поўную рэабілітацыю іх у грамадзянскіх і палітычных правах. Такая адна з рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў справаздачы спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці.
15.10.2014 Не паклёп, а выказванне меркавання: Камітэт па правах ААН чалавека прызнаў парушэнні правоў жыхара Брэста
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне, што прадстаўленая яму інфармацыя сведчыць аб парушэнні дзяржавай-удзельніцай правоў аўтара скаргі паводле пункта 2 артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
02.10.2014 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў групы грамадзян у Гомелі
Не знайшоўшы ўнутры краіны прававой абароны, актывісты паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Сёння міжнародныя эксперты прызналі беларускую ўладу вінаватай у групавым парушэнні правоў жыхароў Гомеля на выказванне меркавання і на правядзенне мірнага сходу.
18.09.2014 Беларускія НДА накіравалі ў ААН свой даклад у рамках працэдуры УПА
Адзначыўшы пэўныя крокі па выкананні рэкамендацый, дадзеных па выніках першага цыкла УПА і прынятых Беларуссю, праваабаронцы выказалі заклапочанасць адсутнасцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сферах з правамі чалавека ў краіне.
03.09.2014 Марына Коктыш выйграла справу супраць Беларусі ў КПЧ ААН
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што правы журналісткі “Народнай волі” парушаныя пры адмове ёй у акрэдытацыі ў Палаце прадстаўнікоў беларускага парламента, паведамляе прэс-служба БАЖ.
01.09.2014 Камітэт па правах чалавека прыняў пяць новых рашэнняў па Беларусі
На 111-й летняй сесіі Камітэта па правах чалавека ААН, якая прайшла 7-25 ліпеня бягучага года, разгледжана пяць новых беларускіх спраў, па якіх прыняты рашэнні аб парушэнні з боку Урада Беларусі тых ці іншых правоў беларускіх грамадзян. Кароткі агляд спраў для Гомельскай Вясны каментуе кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка.
29.08.2014 ААН: Сітуацыя з правамі чалавека ва Украіне рэзка пагоршылася
У Кіеве 29 жніўня прадстаўлена справаздача ААН, згодна з якой на ўсходзе краіны загінула ўжо каля 2600 чалавек.
28.08.2014 ААН: Правы чалавека павінны ляжаць у аснове эканамічнага развіцця Азербайджана
Эксперты ААН заклікаюць улады Азербайджана спыніць пераслед праваабаронцаў і забяспечыць ім бесперашкодную законную мірную дзейнасць.
28.08.2014 Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на мірныя сходы ў дачыненні да Васіля Палякова
Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў скардзіўся ў КПЧ ААН на забарану гомельскіх уладаў на правядзенне пікету з мэтаю агітацыі грамадзян не прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, якія праходзілі ў краіне 28 верасня 2008 года.
21.08.2014 Экс-кандыдат у дэпутаты паскардзіўся ў ААН на адсутнасць суду
Экс-кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савету ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), эканаміст Мікалай Новікаў прайшоў усе судовыя інстанцыі, але так і не змог дамагчыся ўзбуджэння справы па скарзе супраць ААТ "Палесдрук", дзе падчас мінулай выбарчай кампаніі яму адмовілі вырабіць агітацыйныя ўлёткі.
19.08.2014 Андрэй Стрыжак дапоўніў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека новымі фактамі
Каардынатар моладзевай сеткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэй Стрыжак паскардзіўся ў Камітэт ААН па правах чалавека на забарону чыноўнікамі Рэчыцы ў правядзенні мірнага сходу 8 верасня 2013 году .
05.08.2014 У Камітэт па правах чалавека накіравана скарга палітвязня Эдуарда Лобава
У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга палітвязня Эдуарда Лобава. Пра гэта сайту “Вясны” паведаміла кіраўнік ПУ “Беларускі дакументацыйны цэнтр” Раіса Міхайлоўская.
25.07.2014 Валянцін Стэфановіч: Мінск выбарачна запрашае дакладчыкаў ААН
У чацвер стала вядома, што Беларусь даслала запрашэнне дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што наша дзяржава і раней запрашала дакладчыкаў, але падыходзіла да іх вельмі выбарачна.
23.07.2014 Гродзенскі актывіст АГП падаў скаргу ў КПЧ ААН
22 ліпеня старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі АГП Ежы Грыгенча накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Падставай для звароту ў наднацыянальны орган абароны правоў чалавека стала рашэнне Ленінскага суда Гродна, які пад старшынствам суддзі Алены Пятровай аштрафаваў яго за актыўны ўдзел у масавым мерапрыемстве.










