Навіны на тэму: ААН

Камітэт па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу аб забароне акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

18.02.2015 Камітэт па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу аб забароне акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Адпаведнае паведамленне 18 лютага з Жэневы атрымаў вядомы грамадскі ды палітычны дзеяч, жыхар Гомеля Юры Варонежцаў.

Зварот распаўсюдніка газеты «Витебский курьер» зарэгістраваны ў КПЧ ААН

12.02.2015 Зварот распаўсюдніка газеты «Витебский курьер» зарэгістраваны ў КПЧ ААН

У 2012 годзе супрацоўнікамі РАУС Першамайскага раёна быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні з боку Міхаіла Жураўлёва - за незаконны, на думку міліцыі, распаўсюд газеты «Витебский курьер».

У ААН прынялі да разгляду скаргу Эдуарда Нелюбовіча

09.02.2015 У ААН прынялі да разгляду скаргу Эдуарда Нелюбовіча

Ён абскарджвае ў ААН забарону гомельскімі чыноўнікамі вулічнага шэсця ў падтрымку ўкраінскага народу і яго імкнення жыць у Еўрасаюзе, а таксама забарону пікета ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага і яго вылучэнне на Нобелеўскую прэмію міру.

Праваабаронцы сустрэліся са спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі

04.02.2015 Праваабаронцы сустрэліся са спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі

Сустрэча прайшла 2-3 лютага ў Вільні, паколькі беларускія ўлады не прызнаюць мандату спецдакладчыка ААН і не даюць яму запрашэння наведаць Беларусь.

Дакладчыка ААН не пускаюць у Беларусь

02.02.2015 Дакладчыка ААН не пускаюць у Беларусь

У траўні будзе вырашацца пытаньне аб працягненьні паўнамоцтваў спэцдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі.

МЗС Беларусі: Рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН прымем да ведама

02.02.2015 МЗС Беларусі: Рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН прымем да ведама

На думку намесніка міністра замежных спраў Валянціна Рыбакова, КПЧ ААН наогул не меў права разглядаць гэтую справу, так як скаргу ад імя заснавальнікаў падавалі не самі ахвяры парушэння, а іншая асоба.

Камітэт ААН па правах чалавека  прызнаў парушэнне правоў віцебскага актывіста

15.01.2015 Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў парушэнне правоў віцебскага актывіста

Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў рашэнне па звароце № 1987/2010, згодна з якім Рэспубліка Беларусь прызнаная парушальніцай правоў віцебскага актывіста Анатоля Стамброўскага.

Камітэт па правах чалавека ААН устанавіў парушэнне права на распаўсюд інфармацыі Віталя Сымоніка

24.12.2014 Камітэт па правах чалавека ААН устанавіў парушэнне права на распаўсюд інфармацыі Віталя Сымоніка

У ліпені 2006 года Віталь Сымонік разам з актывістам Андрэем Шарэндай раздаваў улёткі з запрашэннем на мітынг 27 ліпеня. Падчас раздачы іх затрымалі, улёткі канфіскавалі, а самі актывісты былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд інфармацыі пра забаронены мітынг.

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў справу Аляксандра Казуліна

23.12.2014 Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў справу Аляксандра Казуліна

Камітэт па правах чалавека ААН на сваёй апошняй кастрычніцкай сесіі разгледзеў справу экс-кандыдата ў прэзідэнты прэзідэнцкай кампаніі 2006 года Аляксандра Казуліна.

ААН: ад пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны забітыя 4707 чалавек

16.12.2014 ААН: ад пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны забітыя 4707 чалавек

Місія назіральнікаў ААН па правах чалавека на Украіне заявіла, што ад пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны забітыя 4 707 чалавек, 10 322 чалавекі былі параненыя.

Гомель: Міхась Цімашэнка патрабуе ад МЗС афіцыйных прабачэнняў за дыкрымінацыю па ўзросце

15.12.2014 Гомель: Міхась Цімашэнка патрабуе ад МЗС афіцыйных прабачэнняў за дыкрымінацыю па ўзросце

Актывіст АГП з Гомеля, 84-гадовы Міхась Цімашэнка 15 снежня накіраваў заяву на імя міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. Заяўнік просіць ад МЗС і яго чыноўнікаў афіцыйных прабачэнняў за абразу і дыскрымінацыю яго па ўзроставай прыкмеце.

Гомельскі Цэнтр стратэгічнай цяжбы падвёў вынікі за год: тры скаргі зарэгістраваныя ў Камітэце ААН, па сямі прыняты рашэнні

11.12.2014 Гомельскі Цэнтр стратэгічнай цяжбы падвёў вынікі за год: тры скаргі зарэгістраваныя ў Камітэце ААН, па сямі прыняты рашэнні

На працягу 2014 з дапамогай гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы ў Камітэт па правах чалавека ААН звярнуліся 27 чалавек, тры скаргі з якіх прайшлі паспяховую рэгістрацыю і прынятыя да разгляду па сутнасці.

Сёння па ўсім свеце ў 64-ы раз адзначаецца Дзень правоў чалавека

10.12.2014 Сёння па ўсім свеце ў 64-ы раз адзначаецца Дзень правоў чалавека

У Дзень правоў чалавека ААН заклікае дзяржавы выконваць свае абавязацельствы па абароне правоў чалавека кожны дзень у годзе. Такая асноўная ідэя, якую нясе ў сабе сёлетні слоган Дня - "Правы чалавека 365 дзён у годзе".

Праваабаронца патрабуе ад МЗС публікаваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека

02.12.2014 Праваабаронца патрабуе ад МЗС публікаваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека

Леанід Судаленка, выканаўчы дырэктар ствараемага РПГА "Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах "Пакт", накіраваў заяву ў МЗС Беларусі з просьбай публікаваць на сайце міністэрства рашэнні КПЧ ААН.

Алесь Бяляцкі: "Рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН успрыняў як асабістую сатысфакцыю" (тэкст дакумента)

27.11.2014 Алесь Бяляцкі: "Рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН успрыняў як асабістую сатысфакцыю" (тэкст дакумента)

Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляе неафіцыйны пераклад рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па справе кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства