Навіны на тэму: ААН

Алесь Бяляцкі чакае ўжо чатыры месяцы. Уладзімір Макей маўчыць

02.05.2016 Алесь Бяляцкі чакае ўжо чатыры месяцы. Уладзімір Макей маўчыць

Напрыканцы мінулага года Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) накіравала міністру замежных спраў Уладзіміру Макею зварот з заклікам выканаць патрабаванні Камітэта па правах чалавека ААН па справе Алеся Бяляцкага. Адказу на зварот міністр не даў дагэтуль.

Беларускае правасуддзе супраць ААН. Чыя возьме?

25.04.2016 Беларускае правасуддзе супраць ААН. Чыя возьме?

Сёння праваабаронца Леанід Судаленка звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека па справе супраць Ашмянскай мытні, якая год таму правяла асабісты дагляд і канфіскавала ноўтбук ды іншыя друкаваныя носьбіты інфармацыі.

Абарона правоў чалавека павінна стаць неад'емнай часткай сістэмы барацьбы з наркотыкамі

19.04.2016 Абарона правоў чалавека павінна стаць неад'емнай часткай сістэмы барацьбы з наркотыкамі

Пра гэта заявіла група экспертаў ААН напярэдадні Спецыяльнай сесіі Генасамблеі па наркотыках, якая адкрываецца ў Нью-Ёрку 19 красавіка.

Праваабаронца Леанід Мархотка наікіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН контраргументы на каментар урада па сваёй справе

17.04.2016 Праваабаронца Леанід Мархотка наікіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН контраргументы на каментар урада па сваёй справе

У снежні 2014 года намеснік старшыні па ідэалагічнай працы Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч забараніў мясцовым прадстаўнікам БХК правядзенне на Цэнтральнай плошчы гораду пікета, прымеркаванага да міжнароднага Дня правоў чалавека.

Беларускі ўрад лічыць скаргу праваабаронцы Леаніда Мархоткі непрымальнай для разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН

05.04.2016 Беларускі ўрад лічыць скаргу праваабаронцы Леаніда Мархоткі непрымальнай для разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН

Пастаянае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН лічыць скаргу салігорскага праваабаронцы Леаніда Мархоткі аб парушэнні права на свабоду мірных сходаў і свабоднае выказванне свайго меркавання непрымальнай для разгляду ў Камітэце па правах чалавека.

Асамблея НДА: Дыялёг міжнародных структураў з уладамі Беларусі не павінен быць закрытым ад грамадзкасьці

12.03.2016 Асамблея НДА: Дыялёг міжнародных структураў з уладамі Беларусі не павінен быць закрытым ад грамадзкасьці

На пасяджэньні 11 сакавіка Рабочая група Асамблеі НДА прыняла заяву ў сувязі зь недапушчэньнем прадстаўнікоў ПЦ “Вясна” на канфэрэнцыю па сьмяротным пакараньні, якая днямі адбылася ў Менску.

Ламбрынідзіс: Абавязацельства цывілізаваных краін — быць вышэй за помсту і адмяніць смяротнае пакаранне

11.03.2016 Ламбрынідзіс: Абавязацельства цывілізаваных краін — быць вышэй за помсту і адмяніць смяротнае пакаранне

Стаўрас Ламбрынідзіс спадзяецца, што Беларусь найбліжэйшым часам апынецца ў ліку краін, якія ўвялі мараторый або зусім адмовіліся ад прымянення выключнай меры пакарання.

Алесь Бяляцкі: Усе залежыць ад палітычнага рашэння (відэа)

11.03.2016 Алесь Бяляцкі: Усе залежыць ад палітычнага рашэння (відэа)

Кіраўнікі ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч у эфіры Беларускага Радыё Рацыя абмеркавалі сітуацыю вакол міжнароднай канферэнцыі па смяротным пакаранні, якая прайшла ў Мінску.

У ААН адзначылі 50-годдзе двух міжнародных пактаў аб правах чалавека

02.03.2016 У ААН адзначылі 50-годдзе двух міжнародных пактаў аб правах чалавека

У межах 31-й сесіі Савета ААН па правах чалавека адбылося паседжанне, прысвечанае 50-годдзю Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

КПЧ прызнаў парушэнне правоў віцебскага сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава

29.02.2016 КПЧ прызнаў парушэнне правоў віцебскага сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава

Зварот актывіста ў Камітэт па правах чалавека ААН тычыўся падзеяў 2010 года. Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі дваіх віцебскіх апазіцыянераў Яна Дзяржаўцава і Барыса Хамайду пакаралі за тое, што яны выйшлі ў цэнтр горада з плакатамі пра байкот выбараў (на фота).

 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу фрылансера з Гомеля

28.02.2016 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу фрылансера з Гомеля

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага журналіста-фрылансера, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Кастуся Жукоўскага, датычную штрафу за відэарэпартаж з пікету, які праводзіў на цэнтральнай плошчы ў Светлагорску інвалід-вазочнік Юрась Ляшэнка.

Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу Вольгі Груновай ў ААН

17.02.2016 Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу Вольгі Груновай ў ААН

Урад Беларусі адказаў на скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека маці растралянага ў 2014 годзе жыхара Гомеля Аляксандра Грунова.

Спецдакладчык ААН па Беларусі: “Ніякіх зменаў у змрочнай сітуацыі з правамі чалавека з часу прэзідэнцкіх выбараў”

09.02.2016 Спецдакладчык ААН па Беларусі: “Ніякіх зменаў у змрочнай сітуацыі з правамі чалавека з часу прэзідэнцкіх выбараў”

“На працягу апошніх чатырох месяцаў у Беларусі не адбылося аніякіх зменаў, накіраваных на змену рэпрэсіўных законаў і практыкі, у той час як з’явіліся шматлікія выпадкі новых парушэнняў асноўных правоў”, — адзначыў сп. Міклаш Харасці ў апублікаванай сёння заяве.

У справе Юрася Рубцова Урад Беларусі не бачыць палітыкі

08.02.2016 У справе Юрася Рубцова Урад Беларусі не бачыць палітыкі

Урад Беларусі адказаў на скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, якая зарэгістравана ад імя былога палітвязня Юрася Рубцова.

Скаргу журналіста-фрылансера Алеся Буракова зарэгістравалі ў ААН

04.02.2016 Скаргу журналіста-фрылансера Алеся Буракова зарэгістравалі ў ААН

Пры гэтым на канверце, у якім знаходзіўся адказ, стаіць адзнака аб тым, што ён быў кімсьці ўскрыты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства