Навіны на тэму: ААН
31.08.2016 У Камітэт па правах чалавека накіраваная скарга Тамары Сялюн на бесчалавечнае абыходжанне ў Беларусі
Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» пагутарыла з Андрэем Палудай - праваабаронцам, які прадстаўляе інтарэсы Тамары Сялюн ў КПЧ ААН, і папрасіла расказаць пра фактычныя акалічнасці справы.
04.08.2016 Зварот Сяргея Хмялеўскага зарэгістраваны ў ААН
Камітэт ААН па правах чалавека 3 жніўня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Сяргея Хмялеўскага, які быў асуджаны да смяротнага пакарання 15 лютага ў Беларусі.
22.07.2016 Камітэт па правах чалавека ААН просіць адкласці расстрэл Генадзя Якавіцкага
Як паведаміў каардынатар кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Андрэй Палуда, Камітэтам па правах чалавека ААН быў зарэгістраваны зварот асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага аб парушэнні яго правоў.
20.07.2016 ПЦ "Вясна" праінфармаваў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН пра справу Дзмітрыя Паліенкі
Затрыманне Дзмітрыя Паліенкі, які знаходзіцца пад вартай у чаканні суда за ўдзел у акцыі “Крытычная маса” 29 красавіка ў Мінску, правааабаронцы разглядаюць як форму палітычнага пераследу за яго погляды і грамадскія дзеянні.
13.07.2016 МЗС хоча загнаць правы чалавека ў «разумныя межы». Стэфановіч: Гэта культурны рэлятывізм
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў на пасяджэньні Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 12 ліпеня выступіў з прамовай наконт беларускага бачаньня праблемы правоў чалавека. Свабода папрасіла Валянціна Стэфановіча пракаментаваць выказваньні Рыбакова.
01.07.2016 Новая рэзалюцыя ААН з'яўляецца напамінам пра тое, што крытычнае становішча ў галіне правоў чалавека ў краіне застаецца
Падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка ААН - адзінага інструмента міжнароднай супольнасці па маніторынгу захавання правоў чалавека ў Беларусі - дазволіла Савету падкрэсліць неабходнасць працягваць назіранне за дзеяннямі беларускага ўрада.
21.06.2016 Міклаш Харасці: Зноў заклікаю ўлады Беларусі ўзаемадзейнічаць са спецдакладчыкам ААН
21 чэрвеня ў Жэневе ў межах 32-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог са Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклашам Харасці.
18.06.2016 Amnesty International настойвае на падаўжэнні мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі
Вызваленне некалькіх асуджаных у палітычна матываваных працэсах у 2015 годзе і пасрэдніцтва Беларусі ў перамовах па канфлікце на ўсходзе Украіны не павінны засланяць жахлівую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, а асноўныя грамадзянскія правы рэзка абмежаваныя заканадаўствам, заяўляе ўплывовая праваабарончая арганізацыя.
13.06.2016 Беларусь у парадку дня распачатай сесіі Савета па правах чалавека ААН
13 чэрвеня ў Жэневе распачалася 32-я сесія Савета па правах чалавека ААН, у межах якой будзе прадстаўлены даклад спецдакладчыка па Беларусі і вырашана пытанне наконт падаўжэння яго мандата.
08.06.2016 МАП: Беларусі неабходна прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з канвенцыяй №29
Міжнародная арганізацыя працы звярнула ўвагу беларускіх уладаў на неабходнасць забараніць прымусовую працу.
31.05.2016 Ліст з даверанасцю на зварот ў Камітэт ААН ад Генадзя Якавіцкага не прапусцілі на волю
Як стала вядома праваабаронцам, з 11 траўня лісты ад асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага да сваякоў не даходзілі.
27.05.2016 Гомельскі актывіст АГП просіць абароны ў ААН
Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуард Нелюбовіч звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з скаргай на забарону чыноўнікамі трох мірных сходаў.
26.05.2016 Апублікавана справаздача спецдакладчыка ААН па Беларусі (тэкст дакумента)
У справаздачы, якая будзе прадстаўлена на 32-й сесіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе, спецдакладчык Міклаш Харасці канстатуе, што «сітуацыя сістэмнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі не змянілася».
26.05.2016 Праваабаронцы заклікаюць сусветную супольнасць падтрымаць падаўжэнне мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі
30 чэрвеня 2016 году краіны-сябры Савета па правах чалавека ААН будуць галасаваць "за" ці "супраць" падаўжэння мандата Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. У сувязі з гэтым FIDH заклікае краіны, яшчэ не вызначылі сваю пазіцыю, да падтрымкі дадзенага мандата і праводзіць з гэтай нагоды шырокую інфармацыйную кампанію.
11.05.2016 Праваабаронца з Баранавічаў звярнуўся ў ААН
Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Нагодай стала тое, што Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт забараніў ягоны пікет. Гоўша планаваў адзначыць чарговыя ўгодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.










