Навіны на тэму: ААН
06.01.2017 Скаргу незалежнага гарадзенскага журналіста зарэгістравалі ў КПЧ ААН
Журналіст-фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Алесь Кіркевіч атрымаў з Камітэта ААН па правах чалавека паведамленне пра рэгістрацыю ягонай скаргі на рашэнні судоў Беларусі ў дачыненні яго.
03.01.2017 КПЧ ААН прыняў да разгляду скаргу Юрася Беленькага
Скарга намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага ў Камітэт па правах чалавека ААН звязаная з яго пераследам за мемарыяльныя акцыі ў Курапатах і Лошыцкім яры ў 2014 годзе.
21.12.2016 Большасць дзяржаваў падтрымалі глабальны мараторый на смяротнае пакаранне. Беларусь устрымалася
FIDH вітае прыняцце рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН аб увядзенні глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне, якая была ўхваленая пераважнай большасцю галасоў 19 снежня 2016 года.
20.12.2016 Да справы праваабаронцы Аскарава суд далучыў інтэрв'ю экс-амбудсмена Кыргызстана
У інтэрв'ю гаворыцца, што справа Аскарава сфабрыкаваная і следства вялося перадузята, паколькі ён у сваіх справаздачах заўсёды ўказваў на беспрэцэдэнтнае парушэнне правоў чалавека з боку міліцыянтаў Базар-Каргонскага раёна.
20.12.2016 Беларусь у Генасамблеі ААН зноў галасавала супраць рэзалюцыі па Крыме
Генеральная Асамблея ААН зацвердзіла рэзалюцыю аб парушэнні краінай-акупантам Расійскай Федэрацыяй правоў чалавека ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым.
13.12.2016 Андрэй Палуда: Канферэнцыя адбываецца на фоне прыведзеных у выкананне смяротных прысудаў
Праваабаронцы "Вясны" прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі “Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне”, якую арганізуе Савет Еўропы ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Беларусі.
09.12.2016 Блог Насты Лойкі: Прарыў у прававой думцы, альбо Чаму мы сьвяткуем 10 сьнежня
Калі вы захочаце разабрацца, што такое дэклярацыя з прававой пазыцыі – тое лепш не чытаць Вікіпэдыю ў ангельскамоўнай вэрсіі, бо там гэта зусім пра іншае.
06.12.2016 Міклаш Харасці: “Крывавая рэальнасць судовай сістэмы Беларусі — пляма на мапе Еўропы”
“Гэтыя тры расстрэлы яшчэ раз сведчаць пра абуральную непавагу беларускіх уладаў да права на жыццё, а таксама іх упартую адмову ад супрацоўніцтва з міжнароднай сістэмай правоў чалавека”.
06.12.2016 Эксперты ААН: расстрэлы ў Беларусі — «абуральная непавага» да міжнароднага права ў галіне правоў чалавека
Камітэт па правах чалавека ААН выказвае абурэнне з нагоды новых расстрэлаў у Беларусі, нягледзячы на канкрэтную просьбу да ўладаў не выконваць запланаваныя пакаранні.
29.11.2016 Імем Рэспублікі Беларусь расстраляны Сяргей Хмялеўскі
Праваабаронцам стала вядома, што расстраляны яшчэ адзін асуджаны да смяротнага пакарання - Сяргей Хмялеўскі.
28.11.2016 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў зварот праваабаронцы з Баранавічаў
У Камітэце па правах чалавека ААН пад нумарам 2855/2016 зарэгістраваны індывідуальны зварот сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” з Баранавічаў Сяргея Гоўшы.
25.11.2016 Камітэт ААН у сёмы раз прызнаў парушэнне правоў беларускага праваабаронцы
24 ноября Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ ААН) разгледзеў справу №2139/2012, "Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка супраць Беларусі". Міжнародныя эксперты прыйшлі да высновы, што беларускія ўлады парушылі правы гомельскіх праваабаронцаў на мірны сход і выказванне меркавання
24.11.2016 Цэнтр «Яе правы»: Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын улічыў меркаванні беларускіх НДА
У Мінску 24 лістапада «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын - Яе правы» падвёў вынікі сваёй паўгадавой дзейнасці ў рамках міжнароднай кампаніі «16 дзён супраць гендэрнай гвалту».
22.11.2016 Камітэт ААН зарэгістраваў скаргу гомельскай журналісткі
Камітэт ААН па правах чалавека прыступіў да разгляду скаргі намесніцы старшыні гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай
16.11.2016 У ААН адобрана рэзалюцыю аб становішчы з правамі чалавека ў Крыме
Рэзалюцыя асуджае "парушэнні правоў чалавека, дыскрымінацыйныя меры і практыку ў дачыненні да жыхароў часова акупаванага Крыма, у тым ліку крымскіх татараў, а таксама ўкраінцаў і асобаў, якія належаць да іншых этнічных і рэлігійных групаў, з боку расійскіх акупацыйных уладаў".










