Навіны на тэму: ААН
08.05.2018 Афіцыйная дэлегацыя праігнаравала большую частку пытанняў Камітэта супраць катаванняў
Пасля прадстаўлення афіцыйнага дакладу па прадухіленні катаванняў і іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання або пакарання ў Камітэце супраць катаванняў ААН беларускай дэлегацыі членамі Камітэта быў зададзены шэраг пытанняў.
04.05.2018 Усе скаргі магілёўцаў паспяхова зарэгістраваныя ў Камітэце па правах чалавека ААН
Жыхары Магілёва Дзяніс і Павел Крайцевы, а таксама Алена Кісель атрымалі пацверджанне, што іх скаргі на дзеянні беларускіх уладаў зарэгістраваны ў КПЧ ААН.
27.04.2018 Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад у Камітэце супраць катаванняў
26 красавіка дэлегацыя праваабаронцаў з Беларусі прадставіла свой альтэрнатыўны даклад экспертам у межах 63 сэсіі Камітэта супраць катаванняў ААН.
25.04.2018 Камітэт супраць катаванняў vs Беларусь: прававы аспект
Што такое «катаванне», як працуе Камітэт супраць катаванняў і навошта ўсё гэта трэба Беларусі - у прававым лікбезе ад "Вясны".
25.04.2018 На 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН праваабаронцы прадставяць альтэрнатыўную справаздачу
Рэспубліка Беларусь прадставіць чарговую справаздачу па выкананні дзяржавай Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання на 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН 27 красавіка.
24.04.2018 КПЧ ААН заклікае Мінск прыцягнуць вінаватых па справе Саннікава да крымінальнай адказнасці
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саннікава.
23.04.2018 "Дзяржава магла б прадэманстраваць волю да пераменаў у барацьбе супраць катаванняў"
Юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэт Алег Гулак 20 красавіка прынялі ўдзел у кансультацыях экспертнага ўзроўню «Практыка ўзаемадзеяння з дагаворнымі органамі па правах чалавека».
18.04.2018 Беларусы адстойваюць свабоду мірных сходаў на міжнародным узроўні
У Камітэце па правах чалавека ААН абскардзяць рашэнні беларускіх судоў на міжнародным узроўні яшчэ некалькі беларусаў.
13.04.2018 ААН разбярэцца, чаму ў Гомельскім рэгіёне забаранілі пікеты
Актывісткі з Гомеля Ала Раманчык і Наталля Шчукіна атрымалi паведамленне з Камітэта ААН па правах чалавека аб рэгістрацыі іх сумеснай скаргі.
09.04.2018 Праваабаронца: Беларусь не прыйшла да ўсведамлення неабходнасці прыняцця мераў па расследванню катаванняў
З 23 красавіка па 18 траўня ў Жэневе (Швейцарыя) пройдзе 63 сэсія Камітэта супраць катаванняў ААН. Удзел у ёй прымуць прадстаўнікі ўлады і праваабаронцы, якія будуць прадстаўляць свае афіцыйны і альтэрнатыўны даклады суадносна.
05.04.2018 Праваабронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад супраць катаванняў у Мінску
У Мінску 5 красавіка кааліцыя праваабаронцаў прэзентавала свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў.
04.04.2018 Да ўвагі журналістаў: прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу па выкананню Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў
Напярэдадні 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН, якая пройдзе ў Жэневе з 23 красавіка па 16 траўня, праваабаронцы прэзентуюць свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю палажэнняў Канвенцыі супраць катаванняў.
02.04.2018 У ААН паступяць яшчэ тры скаргі з Магілёва
Алег Аксёнаў, Алег Мяцеліца і Станіслаў Паўлінковіч вырашылі судзіцца з Рэспублікай Беларусь на міжнародным узроўні.
02.04.2018 Камітэт ААН прыняў да разгляду скаргу журналісткі з Бярозы
Цяпер беларускаму ўраду прыйдзецца адказваць, чаму журналістку Тамару Шчапёткіну пакаралі штрафам за інтэрв'ю для «Радыё Рацыя».
29.03.2018 Спецдакладчык ААН па Беларусі заклікае спыніць парушэнні правоў і асуджае рэпрэсіі з боку дзяржавы
З прычыны новай хвалі адвольных арыштаў, прымянення вышэйшай меры пакарання і парушэння свабоды СМІ ў Беларусі эксперт ААН заклікаў улады краіны выконваць свае праваабарончыя абавязацельствы і выканаць рэкамендацыі, дадзеныя за апошнія два дзесяцігоддзі.










