Навіны на тэму: ААН
16.07.2018 У КПЧ ААН зарэгістраваная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Гершанкова
Камітэт ААН па правах чалавека 13 ліпеня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Ігара Гершанкова, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года.
16.07.2018 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі гамяльчан
Камітэт ААН па правах чалавека ўступіў у афіцыйную перапіску з беларускай дзяржавай па фактах адміністрацыйнага пераследу жыхароў Гомеля Вадзіма Васільева і Яўгена Маркаўца.
10.07.2018 "Вясна" звярнулася да Спецдакладчыка па свабодзе мірных сходаў
ПЦ «Вясна» звярнуўся да Спецыяльнага дакладчыка па пытанні пра права на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыяў па факту затрыманняў удзельнікаў "Акцыі вызвалення і салідарнасці" 3 ліпеня.
06.07.2018 Савет па правах чалавека ААН зноў працягнуў мандат спецдакладчыка
На 38-й сесіі Савета па правах чалавека ААН 6 ліпеня адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".
26.06.2018 Міклаш Харасці заклікае СПЧ ААН працягнуць мандат спецдакладчыка па Беларусі
25 чэрвеня Спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіў шосты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 38 сэсіі Савета па правах чалавека ААН.
25.06.2018 Спэцдакладчык ААН: Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не змянілася. Патрэбны мой наступнік
Напярэдадні сэсіі ў Жэнэве Радыё Свабода пагутарыла зь Міклашам Харасьці пра ягоны апошні даклад у прыватнасьці і ацэнку ягонай амаль шасьцігадовай працы ў агульнасьці.
22.06.2018 Камітэт супраць катаванняў выклаў рускі пераклад заўвагаў па Беларусі
На сайце Камітэта супраць катаванняў ААН з’явіліся заключныя заўвагі па Беларусі ў перакладзе на рускую мову.
21.06.2018 Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць падоўжыць мандат Спецдакладчыка па Беларусі
Дэлегацыі ў Савеце па правах чалавека ААН павінны падтрымаць падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, гаворацца ў сумесным лісце Фонда Дамоў правоў чалавека (HRHF), амерыканскай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
18.06.2018 Міклаш Харасці прадставіць свой апошні даклад па Беларусі
Спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіць свой чарговы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 38-й сесіі Савета па правах чалавека 25 чэрвеня ў Жэневе (Швейцарыя).
12.06.2018 Актывістка Наталля Стрэльчанка мае намер ісці да канца
Пры дапамозе праваабаронцаў ПЦ "Вясна" актывістка рыхтуе заяву ў камісію па правах чалавека ААН.
11.06.2018 Беларускі ўрад адказаў актывістам на скаргі ў Камітэт правоў чалавека ААН
Два сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і сябра партыі «Справядлівы свет» атрымалі адказы ад беларускіх уладаў на скаргі ў Камітэт правоў чалавека ААН.
01.06.2018 Праваабаронцы: Зараз наша задача – маніторыць выкананне заўвагаў Камітэта супраць катаванняў
Кааліцыя праваабарончых арганізацый, якая напрыканцы красавіка прадставіла альтэрнатыўны даклад у Камітэт супраць катаванняў ААН, пракаментавала заключныя заўвагі Камітэта па выніку 63 сэсіі.
30.05.2018 Актывіст Мікалай Чарнавус падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
29 мая актывіст з Баранавічаў, прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, прайшоўшы беларускія суды і не знайшоўшы ў іх справядлівасці, падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.
15.05.2018 Андрэй Саннікаў: "Працэдура абскарджвання – гэта справа прынцыпу"
Экс-кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень Андрэй Саннікаў распавёў пра тое, ці разлічвае ён на “пагашэнне судзімасці” і “кампенсацыю” ад беларускіх уладаў.
08.05.2018 Камітэт правоў чалавека ААН стаў на бок беларускі, якой зламалі нагу на «Плошчы–2010»
Камітэт ААН па правах чалавека вырашыў, што збіццё Майі Абромчык з'яўляецца парушэннем правоў чалавека, а адказныя за яго засталіся непакаранымі.










