Навіны на тэму: ААН
05.11.2018 Урад: акрэдытацыя дабро, якое журналісты не заўважаюць
Менавіта так беларускі ўрад адрэагаваў на скаргу гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай у Камітэт ААН па правах чалавека.
26.10.2018 Міклаш Харасці: “Маштабныя рэпрэсіі — вынік парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі”
Рэпрэсіі супраць свабоды слова з'яўляюцца апошняй трывожнай падзеяй на фоне ўсё большага пагаршэння і ўціску на правы чалавека ў Беларусі, паведаміў у сваім выступе перад Генеральнай Асамблеяй ААН 25 кастрычніка.
16.10.2018 Мая Наумава шукае абароны ў ААН
Актывістка з Мінска Мая Наумава, якая атрымала за салідарнасць з прафсаюзам РЭП буйны штраф, падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Жанчына лічыць, што беларускія ўлады парушылі яе права на мірны сход і выказванне меркавання.
15.10.2018 Валянцін Стэфановіч: Як прымусіць улады выконваць рэкамендацыі КПЧ – незразумела
Пасля прадастаўлення альтернатыўнай справаздачы на 124-ай сесіі ў Камітэце па правах чалавека ААН юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падзяліўся сваім ураджаннем адносна пазіцыі афіцыйнай дэлегацыі.
10.10.2018 Пакуль у Жэневе дзяржава кажа, што няма праблемаў з правамі, у Беларусі яны парушаюцца
Сістэматычна парушаюцца правы чалавека, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Правесці мірны сход у Беларусі па-ранейшаму амаль немагчыма.
09.10.2018 Юваль Шані: Непрадастаўленне Беларуссю аргументаў - адмова ад супрацоўніцтва з КПЧ
У Жэневе 9 кастрычніка ў межах 124 сесіі Камітэта ААН па правах чалавека афіцыйная дэлегацыя Беларусі працягнула "адказваць" на пытанні сябраў Камітэта.
09.10.2018 Жэнева: афіцыйная дэлегацыя Беларусі кінула выклік КПЧ ААН
Афіцыйная дэлегацыя Беларусі 9 кастрычніка працягвае адказваць на пытанні, якія паставіў перад урадам краіны Камітэт па правах чалавека ААН.
08.10.2018 Валянцін Стэфановіч: Беларусь выказала грэблівае стаўленне да Камітэта па правах чалавека і сваіх міжнародных абавязальніцтваў
Рэспубліка Беларусь наўпрост не збіраецца выконваць многія істотныя рэкамендацыі і рашэнні КПЧ ААН, лічыць іх неабавязковымі для выканання, і надае ім факультатыўны характар.
08.10.2018 Праваабаронцы прадставілі сваю пазіцыю ў ААН
8-9 кастрычніка ў Жэневе адбываецца 124-й сесія Камітэта ААН па правах чалавека, на якой будуць прадстаўленыя справаздачы афіцыйнага боку і праваабарончай кааліцыі Беларусі.
03.10.2018 Новая пастаянная каардынатарка ААН: "Ратыфікацыя Беларуссю Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю стала эпахальнай падзеяй"
У вялікім інтэрв'ю БелаПАН Іаана Казана-Вішнявецкі выказалася аб ратыфікацыі Беларуссю Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю.
01.10.2018 Праваабаронцы прэзентавалі Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека
У панядзелак, 1 кастрычніка, у Мінску нацыянальная праваабарончая кааліцыя прэзентавала Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
01.10.2018 КПЧ ААН: Трэба мяняць рашэнне Віцебскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах
Нагодай звярнуцца ў КПЧ для Паўла Левінава стаў шэраг забаронаў адзіночных пікетаў, заяўкі на якія ён падаваў у 2012 годзе. Усяго такіх пікетаў мусіла адбыцца пяць, і на ніводзін з іх мясцовыя ўлады не далі дазволу, спасылаючыся на рашэнне № 881.
01.10.2018 Новапрызначаная дакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі: "Галоўная мэта – дапамагчы ўраду выканаць свае абавязкі"
Рада па правах чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацыяў абрала Анаіс Марэн на пасаду Адмысловага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на замену Міклашу Харасці, які быў на пасадзе ад 2012 году.
28.09.2018 Запрашаем на прэзентацыю Альтэрнатыўнага даклада па сітуацыі з правамі чалавека
У Мінску адбудзецца прэзентацыя Альтэрнатыўнага даклада нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
27.09.2018 На пасаду спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі рэкамендавана францужанка Анаіс Марэн
Рашэнне аб прызначэнні спецдакладчыка СПЧ прыме 28 верасня, у заключны дзень восеньскай сесіі ў Жэневе.










